Выбрать главу

АДНА ЗАТРЫМКА

З кіпучай эпохай паэт заадно: Узносіць, паносіць — Ён першы. Даўно Аднаўладна трымаў бы стырно, Ды час забіраць вершы...

ВЯДУЧЫ ПАЭТ

Увагі замуціць ваду чым? Чужую славу дачары! I ўрэшце стаў паэт Вядучым — Вёў аўтарскія вечары.

КУДЫ HI КІНЬ ТЫ — ВУНДЭРКІНДЫ

Паэту драмаць не даваў неспакой За лёс трывожны зямнога шара. Паэт быў прызнаны самім сабой I жонкаю з цешчай — у дні ганарара.
Манументальна даклады рабіў, Граміў халтуршчыкаў брава. Як Гогаль, Вострае слоўца любіў. Як Пушкін, Меў чуб кучаравы.
Штодня «на-гара» радкі выдаваў, На словы быў шчодры — He жмінда. Нашчадка на змену сабе гадаваў, Вядома што — Вундэркінда!
Якое дрэва, Такі i клін. Шчаслівыя тата i мама. Нарэшце, заўважаны Музаю сын За вершы ўзяўся таксама.
На самародкі штогод недарод. I сын стараецца, не дуракуе. Таленавіты прадоўжыцца род! Сына дзіцячая прэса друкуе!
A ў бацькі заведзены Тоўсты гросбух, Які ад вершаў даўно разбух. Тут ёсць радкі, Што ў дашкольным узросце Бацька драпаў цвіком на бяросце. Пра ціхую рэчку, Пра гоман лясоў, Пазнейшыя ёсць — Ca студэнцкіх часоў.
Хай вучыцца сын, Хай бярэ, калі трэба, Замшэлыя рыфмы на сонца, на неба.
У бацькі такога дабра не бракуе — Хай сын, Як уласныя, вершы друкуе!
Калісь друкаваць не ўдалося самому. Ды зараз... Сіла ломіць салому!
Ацэніць бацька сыночкаў пошук. Не трапяць вершы ў рэдактарскі кошык.
У цёткі Славы салодкія ласікі. Хай бацька i сын пагуляюць у класікі! Ды юны талент аднойчы патух — Забыў вундэркінд На таўшчэзны гросбух.
У Славы шмат Спадманлівых лаў. Здаўна ў Алімпа крутыя вышкі:
Сын у рэдакцыю Вершы даслаў З апошняй бацькавай кніжкі...

БАЙСТРУКІ ПАЭЗІІ

Ад відна да цямна Праціраюць штаны — Пераніцаваныя думкі парадкаваюць. Здаецца, што й вершы Пішуць яны Са сродкамі Супрацьзачаткавымі.

ДВА ЛІРНІКІ

Думцы i гароду шкодзіць пырнік. Доказ трэба — Ставера радкі! Сыракомля — гэны «Сельскі лірнік», Стайер Ставер — «Лірнік» гарадскі.

ПАЭТ-ДЫСТРОФІК

Паперы зблоціў добры луг, Скрамзоліў гай карандашоў, Стаміўся ад даўжэзных пуг I на двухстроф'е перайшоў.

ЯК У ГЕНІІ ПРАБІЦЦА?!

Колькі вёсен, Зім i летаў Членам секцыі паэтаў Ходзіць паэтычны леў, Для Пегаса мае хлеў. Член прафкома, Член саюза, Знае, як літфонд патузаць. Проста ўсё ідзе, як быццам. Проста ўсё, але патайна Загрудкі бярэ пытанне: Як у геніі прабіцца?!
He ў свае не сядзеш сані. A ў павазе, A ў пашане Ходзяць Класікі жывыя ж. Тут ад зайздрасці завыеш. Выпускай Па мікратому I не саступай Нікому. Сам лічы, Што ты ўжо геній. Хай адчуюць! Тым не меней, Бы ў глыбінцы аўтакрама, Цягнецца самарэклама. Ахнуць бы прымусіць свет. А не ўдасца на літполі Свой пакінуць вечны след,— Хоць бы наслядзіць уволю! Падыход шукай асобны, Не драбні сваёй асобы! Нос па ветру, Горды віцязь, Крытыка не зможа выцяць Як прывыкнеш да авацый, Модна фатаграфавацца Навучыся тэрмінова: Выгляд скажа больш, Чым слова! Маеш гонкі рост i пыху, Стань за класікам паціху, Набяры паветра ў грудзі,— На дзве галавы аж будзеш Ты за класіка вышэй. Гэны Хай маўчыць цішэй!