Выбрать главу
Паэтэс у нас не шмат. Паэтэсам — Першы рад. Рада быць у першым радзе. Колькі таленту ў паглядзе! Госць у хату — Пад рукою Фота. «Шолахаў ca мною... Гэта — Міршакар на пляжы...» Славы цяжкая паклажа!
Кожны сам сабе не вораг. Выпускаюць зборы твораў Класікі — Пішы прадмовы. Ход канём найадмысловы! I, вядома, слынны бард Любіць рэзацца ў більярд. Ходзіць бард, Як нейкі Пій, Ты — заплеччу крэйдзі кій, Падганяй шары да лузы — Ты ж, пакуль што,— Служка Музы! Як асвоіш прэферанс, Дык падвоіш смелы шанс. Слухай хатнія шаптушкі. Ёсць жа ў геніяў дачушкі. Л дачушкі — не сыны, Не прадоўжаць род яны. Ёсць дачка — Бяры дачку! Мецьмеш дачку, Потым дачу I заслужаную удачу. Станеш здольным зяцем, Татам I найпэўней кандыдатам! Як чарга паменее — Кандыдат у геніі! He драмлі, He апрасцей, Бегай у Саюз часцей, Там старанна слухай, Нюхай, Хто не ў духу, Хто пад мухай...
...Як жа ў геніі прабіцца? Трэніруй свой кожны біцэпс!

ПЕРАКАНАННЕ ПЯТРА ПРЫХОДЗЬКІ

Такуе крытык, Атакуе, Ды думку я таю Такую: Загартаванага Пятра Ён не адцягне ад пяра.

У ВЕРШАХ — КОРАНЬ ЗЛА!

Ох, божачкі, ох, ліхачкі: Я ж быў ў пакосе — першы! Ды збілі мяне кніжачкі, Ды сапсавалі — вершы! Мікола Арочка. «...Іду, туманы слаўлю...»
Пралез бы ў акадэмікі Даўно, бы ў вулей шэршань. Ды зблыталі палемікі, Ды сапсавалі вершы.
Тамок вяршкоў агораю — О свентая Марыя! — Баюся, што ў тэорыі Я талент свой зарыю!..

КРЬІЎДА ПОЛЬКІ-МАРГАВІЦЫ

Гэта вам не бугі-вугі,

Танец сэрцу дарагі

Юрась Свірка.

«Літоўская полька
Добра ў вершы разгавецца, Думка йдзе ў падтэкст уся! Толькі полька-маргавіца, Як мажная маладзіца, Крыўдзіцца на Юрася:
— Паспытаў бы добрай пугі, Чапялы ці качаргі, Дык забыў бы бугі-вугі, «Танец сэрцу дарагі»!
Ці адчуў ты юр хлапечы, Цягу да прыморскіх паў? Лепей бы сядзеў на печы, Песні дзядзькавы спяваў!
Не лічы сіваваронак. Помніш, Будрыса сыны Ехалі ў Літву па жонак, Ты ж — па рогі, Друг ля сны!

ПА МЕТАДУ ДЗЯДОЎ

...Можа,

Мне звышгукавы сталёвы

бусел

Скіне шчасце новае з-за хмар...

Генадзь Бураўкін.
«...Божа мой, як адстаю ад часу...» Веку электрычнасці i пары Электронны век услед прыйшоў. Сіла ў калектыве, Права ў пары Вырашыць праблему малышоў.
У сталіцы, на перыферыі, Як на фота,— «Ад душы без слоў», Цвёрда вер у метады старыя I не спадзявайся на буслоў!

НА ПРЫЁМЕ У СЛАВЫ

Урачыста голы

Перад ёй з'явіўся...

Васіль Зуёнак.

«Стары цецярук»
Злева паглядзела, Паглядзела справа — Да паэта смела Падалася Слава:
— Быццам перад жонкай, Ты перада мною. Грэбуй распашонкай, Сшытаю маною.
Гальштук заліхвацкі Прымярай па шыі. Смокінг кандыдацкі Атэлье пашые.
Не для аперэты Верш твой хмурыць бровы, Я замест берэта Дам Вянок лаўровы...