Выбрать главу
І запытаўся ў барда Бард: — Ці ўпарта Рэжашся ў більярд? — Мастак рабіць Падстаўкі я. Жыву ў паэзіі З кія.

Рацпрапанова

Са смелаю рацпрапановай Пятроў прыйшоў да Івановай: Стаць для Пятрова Жонкай новай. Нібы з апошняю вымовай Пятроў Ішоў Ад Івановай...

Станоўчы персанаж

Літфондаўскі сабака Жук У Доме творчасці У лесе Не ўдзельнічаў у літпрацэсе, Не ціснуўся пішчом у друк. Для байкі персанаж станоўчы Не да пісьмовага стала — Бліжэй трымаўся да сталоўкі, Бо костка стымулам была. Брахаў на лес I слухаў шум, У хмыз не лез Шукаць задум.
А па душэўнай прастаце Знаходзіў нешта У хвасце!

Было чаго

Скараў прыроду чалавек: Гнуў палазы I жорны сек, Валіў лясы, Чадзіў паветра, Машыну сніў: Са скуры лез,— Каб выехаць у запаветны, У не крануты колам Лес...

Адказ

Пятрок спытаўся У Мікіты: — Дзе мне прыдбаць Каўнер з бабра? Мікіта адказаў: — Ідзі ты!..
І ўсё. Ні пуху ні звяра!

Верны

У вернасці кляўся Адной толькі Кляузе.

Падпіска

Цырульнік-воўк Любіў закон, З авечак браў падпіску: План з воўнай выканае ён, Калі не будзе піску.

Да пытання аб паслядоўніках

У ружы быў паслядоўнік — Дзядоўнік.

Абы дым

Зямлю былінную, лірычную Паэт апеў, бо меў уздым: Наведаў блінную, Шашлычную.
Як дым кастра, Жароўні дым...

Галубка i галубец

Паэт, У кулінарнай справе спец, Пісаў: «Жылі галубка й галубец. Здавалася, не будзе ім канца. Але галубка з'ела галубца».
Каго шкада, Галубку, Галубца? Паперу, чытача ці выдаўца?

Ён i яна

Дзе пара, там неразбярыха, Засвоіць ісціну пара: Хаця кусае камарыха, Абэлка ўся на камара!

Прапажа антыквара

Прыйшла да антыквара З вяселля антыпара: — Калі ўжо антыквар ты, Прадай нам антыквар ты... Пайшлі. Жахнуўся антыквар — Прапаў ягоны антытвар!

ЛІСТЫ, ПАШТОЎКІ, ТЭЛЕГРАМЫ І ЭПІГРАМЫ

Акраверш з нагоды

Акраверш з нагоды юбілею. Рыфма цягне пад ялей балею. Калядуюць вобразы. Аднак Аглядае ўзрыхленыя ляды Дбайны сейбіт, шчодры на прыгады, Заручоны з радасцю юнак. Юбіляр трымае Сцяг Брыгады. Коціць хвалі акіян на звады, Уладарыць акіян-бурлак. Лепш, радок, не ткніся выпадкова. Ямб слухмяна гнецца, як падкова, Шэпча нешта Беседзі дуброва. Одум — неачахлы крыгаход. Восень, пакладзі зялёнаброва Умалот на шалі строгіх год!

Кайсыну Куліеву

Звініць радка дакладнага страла. Хвала ўзлятае ў славы з-пад крыла. I Беларусь — зялёная скала — Святлее ўсмешкай горнага арла.

Маршрут прыязні

Удзячнасці метро, Пашаны электрычка: Ад станцыі Дзмітро — Да станцыі Паўлычка!

Слова ў застоллі Геворга Эміна

У дастаслаўнага Геворга Віно цячэ, Нібы гаворка. Цячэ гаворка, Я к віно. I да відна Дна Не відно.