Выбрать главу
Незаменных — няма!
Тыраж сатыры ўвесь пагашаны, Ды Прага засмяецца зноў: Выконваць абавязкі Гашака Паехаў Павел Кавалёў!

Калі праразаюцца зубы

Я член Саюза малады, Спісаў паперы мала, Ды З пялёнак марыў пра літфонд, Былі турботы ўсе наконт Кватэры. Тае прычыны не таю — У нахрапістасць сваю Я цвёрда веру. Валун за пазухай нашу, Не асабняк жа я прашу. Я ўсіх гатоў парваць на часткі! Дадуць кватэру над начальствам Хадзіць у мяккіх тапачках Пачну на задніх лапачках.

Рупны распаўсюджвальнік

Як ні рупішся — справа дрэнь. Не апошні я i не першы Па рэдакцыях кожны дзень Распаўсюджваю ўласныя вершы!

Літаратар-бібліяман

З тае прычыны аднае Не кідай, крытыка, дакоры: За творы шэрыя свае Набыў узоры ў каленкоры!

А раптам?

АВЯР'ЯН ДЗЕРУЖЫНСКІ

Хоць шосты дзесятак, Нялёгкі занятак — Рыфмую не горай я ад немаўлятак. Унукі растуць, Хутка й праўнукі будуць.
А раптам i продкавы кніжкі набудуць?!

Што каму

Хто ломіць венікаў бярэма, Хто сала ніжа на лаўца... Рабочая Крутая тэма Сама ідзе на Мысліўца. Браў нораў Ад «Гарачай сталі», Сталеў з «Рабочымі людзьмі». Пракат — не напракат ён... Валя, На сталь гарачую падзьмі!

Ну, землякі!

ПРЫЗНАННЕ КАЗІМІРА КАМЕЙШЫ

Зноў устурыла Муза рана. Ліст чысты ные, Як «Мембрана». Дрыжаць алоўкаў канчары. Пачуў я пушчы ўздых глыбокі: Кірмаш рыхтуюць Налібокі, Гаршкамі звоняць ганчары, Так i падміргваюць мне: — Казік, Услаў нас рыфмай Яшчэ разік! А для аддухі Па вянец Налье мядухі Івянец...
Што ехаць! Лепш па радыё Сябе i ўсіх парадую.

Адданы кавалер

УЛАДЗІМІР СКАРЫНКІН

Захмарнай Музы кавалер, Пясняр твой, Авіяцыя, Прабіў я «Гукавы бар'ер».
Чаму ж маўчыць авацыя?!
Наўме ў яго адным адно: Ca звычнага б не збіцца тропу i ў тых, Kaго няма даўно, Ён помніць толькі недахопы.

Лаўры ў растэрміноўку

Ад Антарктыды да Кеніі Пешаком бы прайшоў зноў i зноўку, Толькі б ведаць, Што лаўры генія Там набудзе ў растэрміноўку...

Адстанем — перагонім!

ВІКТАР КАВАЛЕНКА

Дасяглі ўзроўню. Мілы божа! Адстанем — перагонім зноў, Мая заўсёды дапаможа Усеабдымная любоў!

На чужых агрэхах

РЫГОР ШКРАБА

Покуль манументы не застылі, Цешу на чужых грахах душу, Іншых я вучу Трымацца стылю, Ну, а сам — падручнікі пішу!

Каб не драмалі!

З 20-х год Прыход Лужаніна Суровай Музай упашанены. A быў Максім — усім» Не скнарай! Любая праца па плячы: Паэма, Пераклад, Сцэнарый,— Каб не драмалі чытачы!

Лёгкая рука

МІХАСЬ ЛАРЧАНКА

Сам некалі шаптаў радкі, Ды я не ў залачонай раме. А з лёгкае мае рукі Паэты сталі дактарамі. Надзею маю многа год, Што здарыцца наадварот.

Дарэчы, пра музыку

З юнацтва даты круглыя апеты, I на спакой заслужаны пара. Не адбірайце музыкі ў паэта, Лепш адцягніце творцу ад пяра!