Выбрать главу

Не зразумела

Жыве ў далёкай маладой красе, Забыўшыся шчасліва на гады. Ганяліся за ёй адной усе... Чаму ж ніводзін не дагнаў тады?! Да сэнсу першасці «Апошні дурань» — упарта Абразу выслоўем вершым, Хоць дурню ясна: не варта Імкнуцца быць Дурнем першым.

Дар па вена [1]

У Літву закіне лес — Там адведайце адменнай, Той, што весяліць да слёз, З добрай просьбай: «Дар па вена».
А над галавой сасна. Рэчка б'ецца белапенна. За сустрэчу — ўсё да дна, За знаёмства — Дар па вена.
A літоўка ў добры час Кіне позіркам праменна — Згубіш свой спакой ураз. I за страту — Дар па вена.
Змрок ахутаў зрок, палі, Кроў шпарчэй бяжыць па i За мінулы дзень налі I за вечар — Дар па вена!

Знайшоў

Нуду Я пальцам развяду. Прэч, скруха-векавуха! Такую ласачку знайду, Хоць прыкладай да вуха.
I сегалетачку знайшоў, Адно зазначыць мушу: Кахае так, Што ад паўшкоў Гараць удзячна вушы!

Акцёр-самабытнік

Засядаць — актывіст, Вопытны крэслацёр, Ён на сцэне — Статыст, На трыбуне — Акцёр.

Перасцярога

Паставы, не спі ў каўнер, Бо не спіць прыгода. Служба йдзе, Але цяпер На дублёнкі мода!

Матэрыялы для немэталагічнага слоўніка

Каўтун хвароба тая, Калі амаль штодня З сябрамі муж каўтае, А дома — Каўтатня.
Валасень Зашмальцуецца бітлоўка. Як запусціш — справа дрэнь, Ножнамі цырульнік лоўка Выганяе валасень.
Упуд Як можна вымераць упуд? Не хабарам вагою ў пуд. Загмаг забыў спакой? Яго садзіце — Не на кут. Усе сімптомы знікнуць тут. Страх зніме як рукой!
Трасца Перад рэвізіяй трасе. Дрыжаць,— А можа, пранясе? — На трасе i на трасцы, I ў шэйку падуладны ўсе Крутому рытму трасцы!
Жаўхуха Як шэфу да вуха Шаптуха Прыстаўлена — i не адна! — Падшэфкаў прахопіць Жаўтуха, Падшэфных ачэрніць мана.
Крыксы Крыксы шмат дзяцей звялі. Ды хвароба ёсць такая I ў начальніка, Калі Крэсла з-пад яго знікае...

Не без прычыны

У сне стагнаў трывожна сын, Крычаў ад утрапення — Наведаў з бацькам магазін Дзіцячага адзення.

Апраўданне

Паспачувала б жонка хоць. Жаночы нораў мне вядомы! Сказала: «П'яны не прыходзь!» Таму I не начую дома...

Адкуль гузакі

(успамін пасля гасцей)

Тост узнімай — I ўсё дарма! Падумаеш пасля. Яно i мяккая зіма, Ды цвёрдая зямля.

Празмерна пудлівы

Семь пядзяў — без шасці — ў ілбе. П'е ўдосыць без прынукі. Такі пудлівы, Што сябе Узяць баіцца ў рукі!

Гарантыя клопату

Самога сябе Правядзеш на мякіне, Прыляжаш паспаць на дварэ, Забудуць сапляшнікі, Жонка пакіне,— Міліцыя падбярэ!

Розніца ўзростаў

Нямогласць пажадае Судзіць магчымасць строга, Усмешка ўлоў багаты Часцей бярэ з кручка: Не жонка маладая У таптуна старога, А ў маладога таты Дарослая дачка!
вернуться

1

«Дар па вена» (яшчэ па адной) назва вясёлага літоўскага напітку.