Выбрать главу
Вока, анекдот, не жмур — У пустыні смела Нерастуе сам амур, Той, каторы белы.
Чыркане крылом ледзь-ледзь Беражанка думы: — Шчупакоў лавіць едзь-едзь Толькі ў Каракумы!
Ява, фактам даканай, З д'яблам перакумся — Вёслы ў рукі — й на канал Плынны, каракумскі!

Размова ў пустыні

Крычу здалёк: — Салам! Салют! Хоць галаву напаліць, Сфатаграфуемся, вярблюд, Давай з табой на памяць!
Не з зайздрасці, павер, Бляды, Я з поўначы, са стыні, А мы абодва — верблюды: Я ў лесе, Ты ў пустыні.
Зусім не цесна Нам дваім, Не так, Як тым масцітым. Ты са сваім, Я са сваім Мясцовым каларытам!
Пяколак маеш i каптур, Як гаспадар шыкоўны. I твой маднячы гарнітур Такі з вярблюджай воўны.
Пяскоў нішто сабе кусман! Ступай жарствою колкай. I ад урокаў талісман Драўлянай балаболкай.
Жыць схочаш — Будзеш з галавой: Тут ні лугоў, Hi лядаў. Тэльпек заплеччу носіш свой, Каб з галавы не падаў, Калі скубеш Скіслелы шор. Горб не карысць, Вядома. Ані табе сядла, Hi шор! Ты i ў пустыні — Дома!
Калі напнуцца Тэнт I стэнд, Тады i сквар пастыне.
Жыві, Як важкі аргумент, Што ёсць яшчэ пустыня!

Бароды аксакалаў

Кожнага аксакала Пашана сама адшукала. Усе аксакалы — Мудрай пароды. I ў аксакалаў, Вядома, бароды!
Хаця не бывае такога лякала, Каб вызначыць правільнасць Барады аксакала! Бароды качэўнікаў Абавязкова Нагадаюць знячэўна Абрысы падковы. З цэнтра пачну... Персонай галоўнай Аксакал, Бы абклаў падбароддзе бавоўнай. Барада такая Не ўцякае З рукі, I цешыць, i быццам грэе. Хаця i нагадвае мне радкі, Дзе ямб перабег дарогу харэю... А гэта — Тырчыць кузлакамі, На хмару падобная, Што лякае У ясны дзень перунамі. На мяне аксакал за параўнанне Не крыўдуе хай, Бо пераходжу да суседавай барады, Яна, як гай Саксаулавы малады. Каб злюцець — Ледзь Тузані Адну саксауліну, Згінуць злыдні, Як авадні! У барадзе такой — Неспакой, Аксакал ад самазадаволенасці Затулены, З барадатага анекдота розных Наіўнасць святая Хохмачак насукала, Наогул, раю Адрозніваць Саксаул ад аксакала!
У калгасным клубе-палацы Пашамі Сядзяць аксакалы ў пашане. На грудзях — Скарбы для нумізматыкі! Вось каму Зайздросціце, шаноўныя маразматыкі.
Гэта вам не з авоськамі Малочнай шклотары йсці. Зайздросціце мудрай старасці! Вам, склеротыкі, До такі Сніць эротыкі дотыкі!
Аднак я зноў да барод Перайду,— Запомніце, гэтага мала: Мець белую бараду, Не за выслугу год Даецца імя аксакала!
Наогул, кароткую бараду зухавата Насіў спрадвеку качэўнік. I я за верш даўгаваты У аксакалаў Прашу прабачэння...

Белы прыпар

Закон пяскоў — Закон суровы. I мода й слава — ўсё лухта! Ды ў прыпар белы Выбухова Усіх i ўсё яднае слова Усёмагутнае — багта!
Тут ёсць ад ліхаманкі штосьці. Трывожны край, Як касмадром. Ад клопату — Не ад зайздросці! — Ты робішся гаспадаром!
Не да застольных узвялічбаў, Не да спакусы шашлыка,— Паэзія нялёгкіх лічбаў Кранае сэрца башлыка [2].
Забыўся аксакал На кульбу, I аксакальша — На гады! Багту ў мяхах, Як нашу бульбу, Нясуць малыя I дзяды.
вернуться

2

Башлык (туркменок.) — старшыня калгаса.