Выбрать главу

Забаронныя плады

Тварэц, быў духам малады, Не персаналіў спраў — Два забаронныя плады За пазуху паклаў.
I распладзіў па свеце Еў На неспакой садам. Каб кожны Хоць вачыма еў Спакусны плод Адам.
Па штату — ні вартаўніка. Падумка да пладоў Кіруе дзёрзкасць юнака, I пільны зрок кіраўніка, I хіліць воз гадоў.
Смяюцца смелыя сляды З мурожнай цішыні.
Хоць забаронныя плады Наноў забарані!

Курортнае акно

Акно — Паштоўкаю з Каўказа, Хоць дасылай у край азёр. Адразу Тут бяры быка за Крутыя рогі, Фантазёр!
Малы ручай — Сусед лавіне, Ды не ручайся за ручай. Захочаш— Дзень у седлавіне З зарой вячэрняй Заручай!
Пенсіянеру-дубу сніцца Чынара — Улюбёнка гор. Курортніцай сараматніца Здымае Свой хіповы ўбор.
Адпачываюць да знямогі — У сэрцы б'е прыбой віна. Нібыта вёслы, Сушаць ногі Плыўчыхі ўдачы Да відна.
На пляжніцы З крамяным станам Сукенка модная ліпіць Перапялёсістым бананам, Што толькі пачалі лупіць.
Як бы да «бананачкі» Папрасіцца ў наначкі?!
Адно Паштоўкаю з Каўказа Акно I хітрых зор дазор. Пісаў — даўно Няма адказу. Не спіць у шапку Край азёр!

Спалучай!

Турбот спрадвечных мліва Жаданнем не суроч, Для працы — Дзень руплівы, Для ўцехі ціхай — Ноч.
Старайся не дарэмна, Турбот не клянучы, Шчырэй удзень нядрэмна,— Ды не праспі начы!

Смутак

Смутак быту саліднага: Ёсць дзе жыць, Што пад'есці... Пастаяць бы Да віднага У цёмным пад'ездзе;
Чуць, як б'ецца, ўстрывожаны, Сэрца пудкі пaдлетак (Хай сабе не стрыножаны Табуны кпін i плётак!..);
З бесклапотнай абранніцай Шчоўкаць бы лузганцамі! (Самі сыдуцца раніцай Канцы з канцамі!..)

Начны казёл

На згон зімы Дадому муж Такі дайшоў пад ранне. Да жонкі ў наступ: — Ты чаму ж Не дзівішся з качання?
Капуста свежая! Ў чарзе Яшчэ б стаяў, няйначай, Ды ў міг апошні, Балазе, Свайго знаёмца ўбачыў.
Засумаваў я Па траве, Па навіне зялёнай. Луска ад воблы На брыве Блішчыць слязой салонай.
Да мужавых турбот, Да слоў Не мае жонка жалю: — Скажы, калі Начных казлоў Карміць капустай сталі?

Адкрыццё ў заалогіі

Дакажу я заўтра класу, Што на ўсё хапае часу:. На канькі, I на кіно, I на ўрокі заадно. I ля дошкі паўтару:. Сумчатыя — Кенгуру, Бандзікут, Яшчэ таксама Сумчатая наша мама. Тут не цяжка разабрацца, Як ідуць дахаты З працы? З півам тата З мінай сумнай, Мама З магазіна — ў сумках.

Крыху спазніўся

Дачка шчырэла з году ў год, Цягнулася да ведаў. I тата сам бацькоўскі сход У рэшце рэшт наведаў.
Грымотны дома, Тут заціх. Зычліва i талкова Сказалі пра дзяцей усіх. А пра дачку — Hi слова.
У класнага кіраўніка Няўпэўнена пытае: — Як вучыцца мая дачка, Старанная такая?
Вясёлы быў адказ: — Якраз Памылка адбылася. Прыйшлі вы ў пяты клас, A ў вас Дачка ўжо ў восьмым класе.