Мілая мая Шура! Які твой лёс? Ці ўспамінала ты сваю Юлечку-чычку?
Сшытак № 8
Бабруйск
Пасля смерці бацькі (у 1910 г.) у нас было нялёгкае становішча. Звонку здавалася, што не так ужо дрэнна: пераехалі ў бабіну хату - ёсць дах над галавой, але здабыткаў ніякіх ды матка не заўсёды ладзіла з бабкай з яе ўладным характарам. Я мела вялікую ахвоту вучыцца: канчала тады 4-ты клас. Трэба жыць у горадзе, а дзе ўзяць грошы? Матка была вельмі працавітая і здольная, гатова была ўзяцца за любую работу, але ў той час жанчыне не так лёгка было яе знайсці. Часам ёй удавалася шытвом зарабіць якую капейку, але няпэўнае становішча яе надта хвалявала, а галоўнае непакоілі думкі пра мой лёс. У сваім лісце яна мне пісала: “Я так залегла в берлоге, что шевельнуть ни мозгом, ни руками не могу. Спячка, иначе “обломовщина”. Всё валю на судьбу, она, злодейка, виновата, что еще работоспособный человек завален в берлогу и должен спать”.
Я, не гледзячы на свой юнацкі ўзрост (14 год), добра разумела складанасць нашага становішча, і гэта накладала на мяне неўласцівы ўзросту цяжар суму і сталасці.
Матка пісала: “Думаю, что не сладко тебе бедненькой, одинокой, я бы свою душу отдала, чтобы тебе облегчить существование, а злой рок так устраивает, что я же делаю это существование ещё более тяжёлым. Какое-то проклятие тяготеет над всеми нами” (1913 г.).
Прыйшоў на дапамогу мой дзядзька, які вельмі любіў майго бацьку. Ён абяцаў падтрымаць мяне, каб вучылася далей. А для маткі знайшлася работа, якая каштавала ёй шмат нерваў: прывёз дзядзька ёй на догляд сваю маленькую дачушку і стаў прысылаць грошы на яе ўтрыманне, якія і мне перападалі на аплату кватэры ў горадзе. Ад платы за навучанне мяне вызвалілі - вучылася я на 5-кі. Адносіны да мяне ў гімназіі былі вельмі прыхільныя - ад настаўнікаў да вучаніц.
Дзядзька (ён змоладу пайшоў у свет) у той час працаваў на Мальцаўскіх заводах шкла ў Гусь-Хрустальным і Курлаве “управляющим”. Пасада адказная і нялёгкая, патрабавала шмат нерваў, але жыў ён заможна. Дзядзька быў добры, разумны і сумленны чалавек, але характар меў мягкі: трапіўшы пад уплыў некультурнай сквапнай бабы, мужняй жонкі, не мог вызваліцца ад яе ўплыву. Вось яна і пачала плесці павуцінне нагавораў: падбухторвала бабку і дзядзьку супраць маткі: што дачушку яна даглядае дрэнна, што грошы яго траціць не на тое, што трэба і г. д. Скончылася сур’ёзным разрывам з бабкаю. Лісты дзядзькі вельмі хвалявалі матку і выклікалі роспач: “Его письма отравляют моё и без того горькое существование, а нервы всё делаются слабее. Я многим ему обязана, но я так наэлектризована домашним “счастьем”, что со стороны буквально не могу добавить ни одной капли яду, а то могу отравиться” (1912-1913 гг.). Аднак пасля ўзаемных “шпілек”, яны прасілі адзін у аднаго прабачэння да новых сутычак. Матка мне заўсёды гаварыла, што дзядзька добры, але вельмі няшчасны, і прасіла, каб я яму пісала ласкавыя лісты і не ўпамінала пра іх непаразуменні.
Пасля разрыву з бабкай мы засталіся без даху над галавой. Куды дзецца? У маткі з’яўляліся ўсякія праекты: наняць кватэру ў горадзе, узяць дзяўчат на пансіён і жыць разам са мной. У той час у мяне ўжо быў сякі-такі падработак: дырэктар рэкамендаваў мне вучаніц, якіх мне трэба было падцягваць (15 - 16 гадоў).
Сталася трохі іначай. Дзядзька прыслаў матцы грошай на дарогу і паклікаў прыехаць да яго. Выехала яна ў канцы студзеня 1913 года. А трапіла бедная матуля ў кіпцюры злыдня, з агню ды ў полымя. “Эта мадам так впилась в мое тело и душу, что уже кажется ни одной кровинки нет во мне. С утра до вечера пилит дворника, пилит дядю, бьет дочку, похожую на нее, как две капли воды в нравственном смысле. Наушничает на рабочих, каждого дяде представит подлецом, а тот мстит за нее. Она живет кровью и мясом окружающих ее. Без чести, без веры хотя бы во что-нибудь, без совести положительно”. Гэта “салтычиха”. Пару месяцаў пабыла матка ў такіх ўмовах і так змаглася ад здзеку і кпінаў рыжай разанкі з заціснутымі злымі вуснамі, што ледзь жывая прыехала ў Бабруйск па запрашэнню земляка Казімера, які вёў гаспадарку нейкага пана. Ён прапанаваў матцы асесць у Бабруйску і ўзяць яго дваіх дзяцей, навучэнцаў гімназіі, на пансіён. За ўтрыманне ён будзе плаціць, а на вакацыі браць нас з маткаю да сябе на Палессе.
Калі матка ў красавіку 1913 года прыехала ў Бабруйск, горад зрабіў на яе цяжкае ўражанне. Яна мне пісала ў Ваўкавыск, дзе я вучылася: “Бобруйск - это такой город, какого ты и во сне не видела. Когда я проезжала улицей с вокзала, то чуть не утонула в грязи; лошадь извозчика засела по брюхо и хоть околевай среди улицы”. Матку запрасіў да сябе К., і яна з яго дзецьмі, навучэнцамі гімназіі, паехала за 75 ці 100 вёрст ад Бабруйска (у дзяцей былі вакацыі - Вялікдзень). “Тройка сильных лошадей еле вытащила нас из ям и тины бобруйской. Ни одна улица не вымощена, грязь и вонь отвратительная”. Не дзіва, што пад уражаннем такога знаёмства з горадам, матцы цяжка было адразу згадзіцца на прапанову К., і яна ўсхвалявана пісала мне, каб я параіла, што рабіць. Але становішча наша было нялегкае і выбіраць нечага было.