Выбрать главу

“Вы сцвярджаеце, што працавалі з маім быцькам?” — праз паўзу ўдакладніў я, звяртаючыся да жанчыны.

“Нейкі час. Я была яго вучаніцай. Некалькі разоў пасля майго звальнення з працы, мы злістоўваліся. Як мы даведаліся, ён знік у фільтрацыйна-папраўчым лагеры.” “Мне трэба падумаць,” — сказаў я.

“Толькі да заўтрашняга дня. Нам зараз неабходны вашы веды, і мы іх спачатку купім на месцы. У вас будзе жытло і ежа. Цалкам магчыма, што пасля ўсяго ў вас з’явіцца і новая крэдытная картка.

Хоць шмат мы не абяцаем.”

Я паглядзеў ёй у твар і раптам адчуў, як сэрца маё забілася мацней і нават пачало пакалваць у кончыках пальцаў. Я б не сказаў, што жанчына, якая сядзела цяпер насупраць мяне і якую звалі

Мойрай, была прыгожая. Надта шырока расстаўленыя вочы, велікаваты нос, цяжкаваты падбародак. Але ў ёй было нешта незвычайнае, я адчуў гэта адразу і пакляўся б у тым, што маю рацыю.

“Я магу вызначыць, у чым там у вас справа? Дакладна?”

“Мы не рызыкуем растлумачыць. Можа, нечысць, можа, яшчэ нешта. Кажуць, продкі раз-пораз сутыкаліся з такім і ведалі, што рабіць. Цяпер веды згубіліся. Хіба што ваш бацька валодаў імі і перадаў вам. Мы спадзяёмся.”

Урэшце, доўга думаць я не збіраўся. Любая праца ў маім цяперашнім становішчы была рата-вальным сродкам. Я разумеў, што і маім наведвальнікам гэта цяпер добра вядома.

“Заўтра, — тым не менш, паўтарыў я. — Трэба, як кажуць, параіцца з падушкай.” “Вы дасцё нам нумар свайго надалонніка?” — спытала жанчына. “Запішыце,” — праз паўзу прапанаваў я.

“У гэтым няма патрэбы. У Платона выключная памяць. Урэшце, як і ў мяне.”

Я назваў лічбу.

“Спадзяёмся, што мы неўзабаве хутка пабачымся,” — сказала жанчына, якая назвалася Мойрай.

Раптам яе спадарожнік, на імя Платон, зірнуў на гадзіннік і падняўся з крэсла. Я адзначыў, што, нягледзячы на мажнасць, рухі яго былі лёгкія і імклівыя, як у жывёлы з пароды каціных.

“Нам пара, — сказаў ён. — Выбачайце, але нас чакае больш важная справа.”

Я таксама ўстаў з-за стала, і праз кароткую паўзу чамусьці паціснуў яму руку, пасля чаго яны развіталіся і адразу пайшлі.

Застаўшыся адзін, я пачаў абдумваць нечаканую прапанову, але думкі мае ўвесь час вярталіся да жанчыны, якая назвала сябе Мойрай. Я спрабаваў гадаць пра тое, колькі ёй можа быць гадоў, чым займаецца, яна свабодная, ці ў яе ёсць мужчына, хто ёй гэты маўклівы Платон. Але неўзабаве кінуў гэты пусты за нятак. Урэшце, я нават прыблізна не ведаю, што хочуць тыя госці. Ад мяне, лічу, не варта чакаць якіх слушных аналітычных меркаванняў, бо я наўрад ці дасканала валодаю хоць якім больш-менш адчувальным дарам тэарэтычнага мыслення. Так, у мяне гэтага, на жаль, няма, ёсць хіба што толькі інтуіцыя.

Кажуць, жыццё немагчымае, зыходзячы з сучасных фізікаматэматычных уяўленняў, але яно існуе і ўпарта хавае ад нас свае асноўныя таямніцы. Ці хопіць маіх ведаў, каб дапамагчы тым загадкавым гасцям? Як яны ўвогуле “выйшлі” на мяне?

Таксама праз інтуіцыю? Урэшце — гэта не вялікая , а ўдача, хоць і нечаканая.

Мой старога веку ноўтбук, які перадусім быў даўно мною ўключаны, ціха пераліваўся каляровымі рыбінамі на дысплеі.

Я набраў слова-пароль і пачаў няспешна падарожнічаць сярод шматлікіх блогаў. Па тэме, якая мяне асабліва цікавіла, усе яны, вядома, укараняліся ў Сеціва выключна ананімна. Неўзабаве я натрапіў на тое, што мне і было патрэбна: блог 2412. Як я зразумеў, мне было адрасавана запісанае ў выглядзе старажытнага вярлібра пасланне — звычайны рэйв, няйнакш. Я знайшоў прамое ўпамінанне аб месцы — Новы Эдэм. Урэшце, гэта можна было тлумачыць і адвольна.

Тут, у Новым Эдэме — Апошнім месцы Зямлі,

Дзе ўсё скіравана на самазнішчэнне, Калі давядзецца ўбачыць —

Можна стаць сведкай Чарговага збою ў Праграме, І зразумець,

Што Сусвет не толькі незвычайней, Чым мы ўяўляем,

А яшчэ нашмат больш незвычайны, Чым мы

Нават можам сабе ўявіць.