Выбрать главу

думаў я, — ці ён зрабіў угон сам? Проціўгоннае прыстасаванне на маёй машыне было старога ўзору, распрацаванае яшчэ ў пачатку стагоддзя, і абясшкодзіць яго з дапамогай электроннага блока, які выкарыстоўваюць крымінальнікі, так званай “завадзілкі”, не складала асаблівых намаганняў.

Але не паспеў я адысці, як мой надалоннік у кішэні засігналіў.

Андруш, а гэта быў ён, спытаў, дзе я знаходжуся і папрасіў пачакаць яго.

Становішча абцяжарваецца з кожнай гадзінай, расказваў ён мне, сустрэўшыся праз колькі часу. Агенты палкоўніка Скута па спісах вышукваюць усіх падазроных. Па словах Маркуса і атрыма-

ных ім ад свайго інфарматара звестках, шукаюць аўтараў налепак, усіх тых хто, на іх думку, здольны да супраціву, а таксама тых, хто замешаны ў гісторыю з дваццаць першым баракам. Сам барак ужо блакаваны дэфарманткамі з “Гідры”. Скут спадзяецца на павышэнне ў пасадзе і перавод у Мегаполіс, калі ён дакладзе наверх аб ліквідацыі падпольнага цэнтра мясцовай суполкі і прадставіць вынікі сваіх высілкаў. У Маркуса і яго людзей, дадаў

Андруш, ёсць сувязь з аднадумцамі ў іншых паселішчах, і яны таксама зыходзяць. Потым, магчыма, вернуцца, бо хапун як прыйшоў, так і скончыцца.

“Вам з Мойрай трэба з’язджаць неадкладна”, — перадаў словы

Маркуса Андруш.

“Мой джып скралі”.

“Ну калі яго яшчэ не паспелі ўгнаць за межы паселішча, то справу можна паправіць”.

“Гэта гарбузагаловыя. Касіус чакаў, што я выкуплю яго супляменніка, якога мы з табой завалілі на звалцы. А

259 пазадарожнік — за адным з іх: Гвіда. Мне ўжо давялі, што гэта ён угнаў машыну”.

“Ведаю Гвіда. Яму даўно варта абламаць рогі”. Я прыслухаўся да гукаў ночы.

“Знялі тэму. Мне варта ісці”.

“Я з вамі, — рашуча сказаў Андруш. — Мы, Берташ, пачалі тую справу, дык разам яе і скончым”.

“Ствол пры табе?” “Так. Стары “пээм”. Але пакуль надзейны”.

“Чаму ты ходзіш у цемры, Андруш? — ннеспадзеўкі спытаў я. —

Да таго ж, адзін”.

“Мне падабаецца. Пэўна, Дух цемры ставіцца да мяне з прыхільнасцю”.

“Ды ты рамантык, Андруш”.

“Ну, не сыпце цукар у піва”.

“Што ж, — успомніў я выказванне старажытнага святога, — каб распазнаць Духа цемры, трэба самому быць светлым”.

“Вы, я гляджу, таксама з пароды савіных, — праз паўзу сказаў

Андруш. — Пэўна, як казалі ў даўніну, нас з вамі ноч і ахрысціла”.

Я кінуў вокам на таймер і раздумваў нядоўга.

“Джып, як мне давялі, загнаны ў паўночны танкавы бокс. Варта праверыць праўдзівасць гэтай наводкі”.

“А чаму б нам спачатку не паразмаўляць з Гвіда? — прапанаваў

Андруш. — Я, прыкладам, ве-даю, дзе і як яго можна адшукаць.

Варта толькі завітаць у бардэль”.

“Так, маеш рацыю, — пасля непрацяглага роздуму згадзіўся я, — да таго ж, упэўнены, што ён заблакаваў рухавік на код, а каб паставіць, у сваю чаргу, машыну на хаду, спатрэбіцца шмат часу”.

Мясцовы бардэль, пра які нагадаў Андруш, размяшчаўся ў адной з былых вайсковых казармаў. Мы падышлі да яго праз паўгадзіны.

Зблізу гэта аказаўся даўгі, неахайны будынак, асветлены знутры.

Там-сям вокны былі адчынены, адкуль даносіліся гукі папсовай музыкі, брудная лаянка, жаночыя ўскрыкі і віск. Ахоўнік ля дзвярэй — нізкарослы тыкваголовы з даўгімі, як у малпы, рукамі, ўтаропіўся ў нас абыякавым позіркам, але шлях загарадзіў.

“Гвіда тут?” — не марудзячы, пацікавіўся ў яго Андруш.

“Я з ім сёння не “прыкурваў”.

“Мы зойдзем”.

“Заходзьце. У мяне толькі дзве ўмовы: у вас павінны быць грошы і не павінна быць ствалоў”.

Я выцягнуў з кішэні грошы. Вочы ахоўніка сквапна бліснулі, і я скінуў яму ў далонь паперку. Ён адступіў у бок, не ўспамінаючы больш пра зброю, а мы зайшлі ў нешта накшталт гасцінай. Гэта быў даволі вялікі пакой з падранай канапай у куце і мноствам пластмасавых крэслаў, на якіх там-сям сядзелі напаўаголеныя постаці рознага полу, розных колераў скуры і самага рознага ўзросту. Той-сёй з іх паліў, нехта размаўляў, іншыя ўставалі і некуды сыходзілі. Пахла таннымі дэзадарантамі. За пластыкавым бар’ерам месціўся стол, за якім, адасобленая арганічным шклом, вяла стукала пальцамі ў клавішы камп’ютаэра кітаянка па выглядзе гадоў сарака, якая, убачыўшы нас, адразу падхапілася з месца,.

“Гвіда ў вас? — спытаў я яе па магчымасці ветліва. — Вы ведаеце Гвіда? Мы хочам яго паба-чыць”.

“Я паўгадзіны на змене. Адкуль мне ведаць — ёсць тут Гвіда ці не. Ён звычайна доўга не затрымліваецца. Забірае сваю пастаянную сучку, яе завуць Роза, і за падвоеную плату вядзе дадому. Альбо тут забаўляецца. Мы і ў пазыку яму яе не адмаўляем. Хто ж не ведае Гвіда... Я схажу гляну, альбо пашлю каго”.