Выбрать главу

Такім ён, пэўна, і лічыў жыццё”.

“А каханне, Берташ? Нават у нашым свеце пра яго ўсё яшчэ ўспамінаюць жанчыны”.

“Вось і ты ўспомніла”.

“І я, Берташ”.

“Рэдкая з’ява. Яе трэба берагчы”.

“Наўрад ці я калі пакахаю. Нават памяць пра Платона адышла ў мінулае. Для мяне і гэта ўжо нішто”.

“Мы будзем разам і ўсё зменіцца. Пачакай”.

“А ўпыры кахаюць? Ты сам казаў пра шматлікія выпадкі, што яны нават уступаюць у сексуальныя адносіны”.

“Вось пра што запамятаваў. Варта было спытаць у нашага

Патрыка”.

“Паслухай, Берташ, хіба не дзіўна, што звычайны чалавек раптам становіцца ўпыром? Я не магу такога зразумець”.

“Я — таксама. Ні стан комы, ні стан летаргічнага сну не даюць адказу. Тлумачэнне толькі адно — сімуляцыя, але як “п’яўка”

выходзіць на Матрыцу і потым матэрыялізуецца — невядома. Не-

здарма бацька цытаваў астранаўтаў, якія ўпарта сведчылі пра тое, што цэнтрыфуга заганяла іх у зусім іншы стан жыццядзейнасці: на кароткі тэрмін яны станавіліся не кім-небудзь, а звычайнымі ўпырамі”.

“Скажы, яны будуць з’яўляцца і далей?”

“Іх, мяркую, стане больш. Медыцына, акрамя дарэмных патугаў у геранталогіі, у заняпадзе і лекары анатаміруюць далёка не кожны труп. А раней — развярэджуць скальпелем — і “п’яўцы”

гамон. Тут усё заканамерна і няма аніякай містыкі. Брэм Стокер можа адпачываць”.

“Мы пераўтворымся ў краіну ўпыроў, Берташ?”

“Яна даўно такая, няхай сабе і сімвалічна. Паміж іхнімі ідэямі і рэальнасцю мала агульнага. Ты ж бачыш, як пад камуфляжам, замацаваным вар’яцкім страхам парадку і росквіту, адкрываюцца пачварныя абсурды. Мухі і гной — вось і ўся іх вечнасць”.

“Ці варта тады нараджаць, Берташ?” “А ты, як лічыш?”

“Думаю, не варта. Хіба дзеці будуць больш шчаслівымі за нас?” “А ты памятаеш сваіх бацькоў, ну, сваю маці, Мойра?” — спытаў я праз хвіліну маўчання.

“Яшчэ як. Мы з ёй ціха ненавідзелі адно аднаго. Яна забрала ў галаву, што ў ёй прападае талент спявачкі. Праўда, пасля

Непажаданых Падзей усе зраўняліся ў статусах, бо імкнуліся проста выжываць. Бацьку я не памятаю, а айчыма любіла: ён быў баксёрам-цяжкавагавіком, і зарабляў на хлеб сваім целам і здароўем. Цела ў яго было прыгожае, гадоў да сямі мне часта хацелася ляжаць з ім у ложку і каб мы былі голыя, але потым гэта прайшло. Пасля сарака год ён ужо быў прыгодны толькі для спарынгу, і аднойчы яго збілі да кровазліцця ў голаў, і ён паўгода ляжаў паралізаваны. Я адна яго даглядала, бо маці з’ехала з нейкім пшутам. А потым ён памёр.”

“Вось вынік, — сказаў я. — Ён, пэўна, запамятаваў, што існуюць тры запаветы, якія не варта парушаць: гэта выпрабоўваць на сабе атруту, сябраваць з каралямі і давяраццпа жанчыне. Апошняга было дастаткова”.

“А хіба ў цябе няма настальгіі па мінулым?” — спытала яна, не звярнуўшы ўвагі на мой пасаж.

“Чаму ж няма? Тады я быў маладзейшы, і кожны пражыты дзень абяцаў назаўтра лепшы. Але я рана зразумеў, што памыляюся”.

“Калі гэта — рана?”

Я сказаў, што ўяўляю сябе прыкладна з пяці год, праўда, не ўсё, а асобныя фрагменты з той па-ры, якія больш-менш дакладна зафіксавала памяць.

“А ты памятаеш, што было да Непажаданых Падзей?”

Я паціснуў плячыма.

“Мухі і гной. Тут, пэўна, заўсёды так”.

“І нічога светлага, радаснага, шчаслівага?”

Неспадзявана мяне нібы прарвала. Вось, гаварыў я, бацька да таго, як яго вылічылі і, так бы мовіць, сцёрлі з жыцця, успамінаў пра пярэчанне меншай каштоўнасці — гэта, калі наш свет, магчыма, не варта было штучна ствараць, каб не апынуцца ў горшым свеце, нават значна гор-шым за рэальнасць. Але, ці дзейнічае ў гэтым выпадку такое паняцце, як мараль? І што гэта та-кое? Хіба не найбольшая з асалод — магчымасць помсціць? Ты ж не запамятавала пра Ёхана Цынка? Не даравала яму? А калі пра нас увогуле забыліся? Вось мастак Юліус Гармата задаваў сабе тыя ж пытанні, якія не давалі спакою яго папярэднікам: і што? Да якой высновы ён прыйшоў? Пустата.

Нішто. І нават ставячы перад сабой мэты, як робяць Маркус і яго таямнічыя аднадумцы, — хіба не ствараюць яны чраговую ілюзію ў люстэркавай зале? І пра якую бессмяротнасць балбочуць увесь апошні час нашыя дзяржаўныя клапы? Цалкам верагодна, што ўпыры ў выглядзе цмокаў у прасторы з мухамі і гноем і ёсць самая рэальная з нашых рэальнасцяў. Але, цалкам верагодна, можа існаваць і сапраўдная — тая, куды мы наўрад ці калі трапім і дзе існуе зусім іншае, магчыма, новае, шчаслівае жыццё.

Світала. Адзінокі сустрэчны аўтобус з выбітым бакавым шклом, замест якога боўтаўся кавалак поліэтыленавай плёнкі, прамільгнуў побач, і зноў на дарозе было пуста. Смецця ў адгонах па-меншала, але вецер раз-пораз гнаў над зямлёй дым, брудныя пластыкавыя мяшкі, скамечаную паперу.