Выбрать главу

“Доказ, — сказаў я. — Ты ж сама казала, што ён чакаць не будзе, і, дарэчы, твой сябра Платон хацеў, каб мы разам вярталіся ў

Эдэм”.

Мы апрануліся, я сабраў сумку, кінуў туды ноўтбук, аддаў

Мойры ключ і загадаў чакаць, пакуль я не прыганю машыну са стаянкі і не пазваню ёй. Пасля чаго яна закрые кватэру і спусціцца ўніз.

Я захапіў рэвальвер і па падземцы скіраваў на стаянку, дзе пастараўся звярнуць на сябе ўвагу, гучна нагадаўшы час на сваім гадзінніку. Мне трэба было, каб служка, адзін з тэхнікаў, запомніў гэты момант, а таксама марку маёй машыны.

Я папрасіў яго падкачаць колы майго “джыпа” і заправіць бак вадкім вадародам, заплаціў за-патрабаваную суму і выехаў вонкі, запісаўшы электронны даведачны нумар стаянкі.

Пад’ехаўшы да свайго, цяпер ужо былога, і я ў гэтым не сумняваўся, жытла, я даслаў Мойры сігнал з надалонніка, і праз хвіліну яна выйшла з пад’езда з сумкай у руках. Я забраў у яе ключ з біркай ад кватэры і кінуў яго ў паштовую скрыню дворніцкай.

Мы рухаліся да выезду з горада ў заходнім напрамку. Я высвеціў на дысплеі мапу і папрасіў Мойру паказаць на ёй шлях. На вуліцах там-сям стаялі паліцэйскія патрулі, у асноўным гэта былі індусы і кітайцы, якія раз-пораз ляніва і з неахвотай адсочвалі машыны, што праязджалі паўз іх. Я больш не рызыкаваў распытваць яе пра загінуўшага, бо не хацеў, каб яна пакутавала, і да таго ж размовы, нават у машынах, якія рухаліся, часам, адмыслова праслухоўваліся проста на дарогах, пра што мы абое ведалі.

“Ты вельмі па ім шкадуеш?” — спытаў я. “А як ты думаеш?” “Мяне б задаволіла, каб ты была свабодная”. “Я і ёсць свабодная”.

Але тут у ёй быццам нешта раптоўна надламалася, і яна моўчкі заплакала. І тады я коратка расказаў ёй пра сваю былую нявесту Эрыку, і што вось прайшло ўжо столькі часу пасля яе знікнення, а я калі-нікалі прачынаюся ноччу ў адчаі і туга не адпускае мяне да раніцы. І самае цяжкае тут — невядомасць, гаварыў я, бо, калі б я ведаў, дзе і як яна памерла, то, пэўна, адчуў бы праз месяц, год, два ці болей — калі не душэўны спакой, то нейкую, няхай і адносную, цікавасць да жыцця, а не тую трывогу і нянавісць, якія раз-пораз авалодваюць мной і не даюць раўнавагі, а, наадварот, марудна спальваюць мяне.

Яна быццам паступова супакоілася ад маіх слоў, і я спытаў: “У цябе ёсць якія сваякі, ну — бацькі, браты, сёстры?” ”Бацька памёр. Я бачу яго зрэдку толькі ў сне. Маці з’ехала з нейкім пшутам.” “А ў Новым Эдэме?” ”Ёсць мужчына, які мне сімпатызуе. Ён мастак і распісвае ў паселішчы былы ангар пад храм. Але мы сябры, не больш. Ёсць і яшчэ некалькі сяброў”.

Наколькі я ведаў, храмы цяпер нідзе не будуюцца і іх даўно ніхто не распісвае. Хрысціянства зрабіла плаўны пераход да веры ў бессмяротнасць, амаль растварыўшыся ў шэрагу іншых рэлігій. Урэшце, усё высветліцца на месцы. Можа, той збой, вытокі і ход якога я здолею, калі пашанцуе, засняць на камеру, таксама звязаны з тым храмам? Я губляўся ў здагадках.

Чаму гэта жанчына, якая, няхай сабе і ратуючыся ад стрэсу, раптам аддалася мне, цяпер так шчыра адказвае на маю цікаўнасць?

Я крыху зноў здзівіўся ў думках, але не стаў развіваць гэтую тэму далей. Шмат іншых пытанняў круціліся ў маёй галаве, толькі я пакінуў іх на потым.

empty* * *empty

Перад уездам на эстакаду нас спыніў дарожны патруль. Я апусціў руку пад сядзенне, дзе ляжаў рэвальвер і неўпрыкмет сунуў яго пад кашулю.

Патрульны падышоў усутыч і ўважліва агледзеў нас, запрасіўшы маё вадзіцельскае пасведчанне. Другі стаяў за ім метры са два, паклаўшы рукі на пісталет-аўтамат. Па знешнім абліччы гэта былі кітайцы, абодва невысокія, таўсматыя і маларухомыя, апранутыя ў летнюю ўніформу, на якой праступалі цёмныя плямы ад поту.

Сонца ўжо адчувальна прасунулася на ўсходзе, і спёка набірала моц.

“Адкуль вы едзеце і куды?” — спытаў з акцэнтам і на дрэннай мове патрульны, разглядаючы маё пасведчанне.

“Паўгадзіны таму выехаў са стаянкі”, — я назваў яе электронны нумар.

Ён адразу набраў яго праз кішэнны , пераслаўшы выяву майго джыпа, і зрабіў запытанне.

“Як доўга стаяла машына на стаянцы?” — пацікавіўся ён.

Мой пазадарожнік дагэтуль прастаяў там нерухома каля месяца, і я ўнутрана павіншаваў сябе за прадбачлівасць.

Пачуўшы са станцыі адказ на сваё запытанне, патрульны адраз згубіў да нас цікавасць і махнуў рукой.

“Праязджайце”.

Далей ад Мегаполіса паўсюдна стракацела смеццевая звалка, а дарога паступова станавілася горшай. На рамонтныя работы даўно не звярталі ўвагі, бо шэраг тэхнагенных наступстваў пасля