Выбрать главу

“Я мяркую, што рэчы ўяўляюць сабой тое, чым яны з’яўляюцца ў залежнасці ад метадаў, якія ўжываюцца для назірання за імі. Гэта вынікае з квантавай механікі. Яна ідзе і далей: рэльнасць — гэта не болей, як водсвет нашай свядомасці і можа пераўтвараццца ў водсвет свядомасці ў працэсе ўзаемадзеяння”.

“Вы хочаце сказаць, што свядомасць утварае рэальнасць?” “Бадай, так яно і ёсць”.

Тут ён спыніў нашу абстрагаваную размову і перайшоў да справы. Ужо некалькі дзён, а даклад-ней, начэй, але не кожную, над паселішчам бачылі паветраны шар, які марудна ляцеў, распыр-скваючы бачныя здалёк іскры і раптоўна знікаў. Па-другое, у наваколлі распаўсюджваюцца чуткі пра тое, што з наступленнем цемры тут назіралі памерлых, якія паводзілі сябе як жывыя і неадэкватна. Гэтыя здані быццам нападаюць на людзей.

“Засняць такую з’яву на камеру ці нават з надалонніка будзе складана. Увогуле можна нават і не пабачыцца з тымі, пакуль што міфічнымі, прывідамі. Тым больш, што ўсё гэта, як вы заўважылі, хіба што водсвет свядомасці”, — з непрыхаваным пачуццём расчаравання адзначыў я.

“Не спяшайцеся з высновамі. Гэта не ўсё”. “Ёсць яшчэ нешта?” “У дваццаць першым бараку быццам бачылі д’ябла. Там сама сабой варушыцца вопратка па-мерлых, лётае ў паветры, падаюць са столі камяні, яшчэ шмат чаго, пра што не хочуць гава-рыць...”

Як я ведаў, усе анамальныя з’явы такога кшталту, а ў Мегаполісе яны адбываліся пастаянна — штодня то ў адным квартале, то ў іншым, — адразу, а даносы паступалі неадкладна, блакіраваліся службамі бяспекі, бо непрыхавана пацвярджалі нязручны ўладам аргумент сімуляцыі. Пра іх ніколі не абвяшчалася ў сродках масавай інфармацыі, і нават у Сеціве такія матэрыялы і відэазапісы адразу выклікалі атакі спецыяльна абучаных і тэхнічна аснашчаных хакераў. Людзі, якія спрычыняліся да такіх анамальных з’яў, неадкладна ізаляваліся, і калі не падпадалі пад штучна справакаваную амнезію, то немінуча скіроўваліся ў псіхіятрычныя лякарні, дзе з іх свядомасці выкрэслівалі адпаведую памяць пра падзеі, якія з імі адбываліся, ці з дапамогай медыцынскіх псіхатропных сродкаў ці звычайным гіпнозам. Многія з іх проста знікалі назаўсёды.

“Што ж, — сказаў я, — калі гэта так, то можна адпраўляцца туды неадкладна, нават зараз, бо такія з’явы звычайна абмежаваныя ў часе”.

“Ці сцёрлі былыя работадаўцы код у вашым службовым пасведчанні? Я ведаю, што гэта часта забываюць зрабіць адразу, і ім тады можна нейкі час карыстацца”, — падумаўшы, пацікавіўся Васка Петкавіч.

Я стрымана адказаў яму, што ў сувязі з тым, што праца мая аніякім чынам не была звязана з сакрэтнасцю, то да мяне не ўжывалі такіх мер і праз першы аддзел я не праходзіў.

“Тады вам лепей аб’явіцца тут заўтра і пад прыкрыццём вашай мінулай службовай пасады абысці баракі ў тым квартале. Тым больш, што паселішча літаральна ачолена звалкамі, і смецце, як вы, магчыма, назіралі, транспартуюць сюды не толькі з горада, а і выкідваецца самімі жыхарамі самым гнюсным чынам проста за парканы, і сітуацыя амаль што безнадзейная”.

Я згадзіўся з ім, і ён пайшоў.

empty* * *empty

Недахоп вады, а ўсе вадаёмы навокал паселішча (як мне гаварыла Мойра) раптоўна ператварыліся ў балота ці павысыхалі каля пяці гадоў таму, толькі пагаршаў спёку. Дажджы паўсюдна сталі рэдкай з’явай і іх, пэўна, з нецярплівасцю чакалі ў кожным тутэйшым бараку, дзе ўжо былі, як я прыкмеціў, падрыхтаваны ўсялякія ёмістасці і прыстасаваныя латкі.

Я нейкі час затрымаўся, каб убачыць Мойру, але яе нідзе паблізу не было, і я вырашыў больш уважліва агледзець месца, дзе мне давядзецца правесці некалькі дзён, а, можа, і больш.

Паселішча, а ўсе яны былі амаль аднолькавыя па архітэктуры і планіроўцы, займала адносна невялікую плошчу з кампактна размешчанымі на ёй неахайнымі будынкамі. Вакол цэнтральнай плошчы месціліся, як я здагадаўся і прачытаў на шыльдах, муніцыпалітэт, сілавыя структуры, гандаль, упраўленне жыллёвай гаспадаркі і іншыя.

Хоць быў яшчэ працяг рабочага дня, пабудовы выглядалі бязлюднымі: туды за некалькі хвілін майго назірання ніхто не заходзіў і не выходзіў, хоць побач было прыпаркавана каля дзесятка машын. Затое на лаўках, што акружалі плошчу, і пад высахлымі клёнамі завіхаліся напаўголыя істоты ўсіх колераў скуры і ў асноўным маладога ўзросту. Некаторыя з іх таньчылі пад рытмічную барабанную музыку, іншыя абдымаліся і цалаваліся, сярод іх, як я адзначыў, было шмат гомасексуальных парачак.

Большасць з іх, на маё меркаванне, мелі яўныя прыкметы выраджэння: пакатыя плечы, сутулыя спіны, невялікія галовы з вузкімі мангалоіднымі вачыма-шчылінамі і скошанымі назад падбародкамі. У некаторых чарапы былі па сучаснай модзе, якая ўжо даволі распаўсюдзілася ў Мегаполісе, штучна мадыфікаванымі: дэфармаванымі ў выглядзе гарбуза ці яйка. Мяне адразу пачалі хапаць за вопратку малалетнія жаўтаскурыя падшыванцы, патрабуючы грошай. Некалькі зладзеяватых постацей тунькаліся па баках, трымаючыся ля сцен, некаторыя з іх увішна поўзалі на карачках, што я неаднаразова заўважаў і раней, нават у Мегаполісе. Інвалюцыя, пэўна, прыступіла да сваёй справы і тут: адразу і без прамаруджвання.