Выбрать главу

Перад двухпавярховым баракам муніцыпалітэта высілася вялізная, зацвілая і брудная ад старасці, бетонная стэла ў выглядзе разгорнутага сцяга. Над ёй павышчарбленымі металічнымі літарамі кідаўся ў вочы надпіс: “КАНДЫДАТЫ Ў БЕССМЯРОТНАСЦЬ”

Ніжэй месціліся нішы, у якіх за празрыстым пластыкам віселі партрэты змрочнага і знясіленага выгляду людзей, што, пэўна, добра зарэкамендавалі сябе на тутэйшай працоўнай ніве. Паведам-лялася пра іх прафесійныя заслугі: выдатныя тэхнік, зборшчык караняплодаў, аператарка даення кароў, брыгадзір, даглядчык жывёлы і іншыя. Асобна і падрабязна тлумачылася, што, як толькі будзе ажыццёўлены перанос фокуса “Я” свядомасці на камп’ютарны носьбіт, а гэта павінна адбыцца з дня на дзень, то першымі кандыдатамі на нескладаную працэдуру будуць вышэйназваныя асобы, і што ўлады танна абяссмерцяць сваіх лепшых працаўнікоў у першую чаргу. Пакуль жа ўсе яны бясплатна забяспечваюцца пітной вадой.

Як я ведаў, пошукі бессмяротнасці вяліся па некалькіх напрамках: актыўнага даўгалецця па ме-тадзе Нудлера, па праекце скрыніравання (сотні тысяч хімічных злучэнняў), прыроднага даўгалецця, нанатэхналогій з заменай няспраўных ДНК, стволавых клетак і іншых. Але, на мой погляд, старэнне — гэта праграма. Як і ва ўсякай праграме, у ёй іншы раз адбываюцца збоі, як у адзін, так і ў другі бок. Адзін з доказаў гэтага — рэдкая хвароба прагерыя, калі дзіцё за кароткі час становіцца спарахнелым старым. Тым не менш, у сродках масавай інфармацыі мусіраваўся выключна перанос свядомасці на камп’ютар, што, на мой погляд, было спробай звычайнай за-мены паняццяў у межах адной і той жа лжывай метафізічнай мутацыі.

Яшчэ ніжэй я заўважыў свежаналепленую ўлётку, якую, пэўна, не паспелі адскрэбці, а сляды ранейшых саскрэбаў кідаліся ў вочы, і пачаў чытаць: “ВАЙНА ВЕЧНАЯ — І МАРАЛЬНАЯ”.

“Калі агульным і натуральным законам Айкумены з’яўляецца тое,штожывоем ожа існаваць толькі паядаючы ці знішчаючы такое ж жывое, а стопрацэнтнасць фактараў сведчаць менавіта пра гэта , то гісторыя ёсць не што іншае, як ланцуг актаў генацыду. Народы і этнасы таксама падуладныя такому выніку. Сама ідэя чалавека гуманнага і яго кароткае жыццё — нішто.

Ма-ральнасць, э каноміка, прагрэс,грамадскія інстытуты — пераўтвараюцца ў нішто. Калі эгацэн-трызм — норма, то, значыць, сам гэты працэс і ёсць аснова ўсіх асноў. Значыць, мараль не пат-рэбна, а чалавек — подлы?

Навошта тады свеціць сонца?

Мінулае, безумоўна, мутабельнае і, як і будучыня,

з’яўляецца вынікам нашага выбару. Мы кажам пра веліч, а за гэтым з даўніх часоў хаваюцца гвалт,

забойствы, дэпартацыі, здзекі і аганьбаванне дзяцей істарых,адразанне канечнасцей,

насоў, вуснаў і геніталій, канібалізм, урэшце,

легітымізацыя гомасе ксуальнай цывілізацыі,

пераўтварэнне яе ў цывілізацыю гермафрадытаў і трыумф “падлюдзей”, якія абвясцілі неабходнасць кантролю над элітамі.

Ізгоі перамаглі назаўсёды?

Абвясціўшы блізкую квазібессмяротнасць і маніпулюючы гэтым, улады могуць “распускаць народ і нават набіраць сабе новы, калі ранейшы ім не падыходзіць”. Ці здолеем мы знішчыць хлусню і паставіць улады на месца? Няма нічога недасягнальнага. Бо “калі народ ведае навошта яму жыць, то вытрымае амаль любое “як”.”

Я з цікавасцю дачытаў да канца. Мяне здзівіла тое, што аўтары тэксту налепкі карыстаюцца менавіта старажытным спосабам перадачы інфармацыі, а не запускаюць яе адразу ў Сеціва, але, падумаўшы, я згадзіўся з тым, што якраз такі спосаб магчыма больш пераканаўчы і эфектыўны. Значыць, зрабіў я высновы, прачытаўшы ліст — у паселішчы існуе кола людзей, якія здольныя рэальна ацэньваць цяперашнюю сітуацыю, прадбачыць будучыню і нават арганізоўваць супраціў. Настрой мой крыху ўзняўся.

Сонца ўжо схілілася да аблесенага, зацягнутага смогам далягляду, але спёка не адыходзіла. Я збочыў з плошчы на адну з кароткіх мясцовых вуліц і пайшоў уздоўж яе, трымаючыся ў ценю. Вокны баракаў былі расчыненыя і ў іх раз-пораз узнікалі чыесьці галовы, чуліся вісклівыя галасы жанчын. Шмат дзяцей корпалася тут жа, у пяску, бо ходнікаў у паселішчы не існавала. Музыка самых розных накірункаў, выключаючы, вядома, класічны, даносілася з вокнаў і расчыненых дзвярэй. Гэта была разнастайная папса, рэп, усё са зместам сексуальнага характару, альбо блатная спяванка з мноствам вульгарызмаў.