Выбрать главу

Мне нагадаліся апошнія з доказаў, якія я, вядома, ананімна, з максімальнай перасцярогай змясціў на некалькіх блогах: “жанчына-рэнтген”, “атака на сліпераў”, “квазінародзіны” (адна з жанчын аднаяйкавых блізнят нараджала, а яе сястра, якая знаходзілася за два кварталы, у гэты ж час таксама курчылася ў параксізмах схватак), “аварыя-дубль” (аднаяйкавыя блізняты сінхронна трапляюць у аварыю на розных вуліцах у адзін і той жа час), палтэргейст, амнезія, прагерыя, затапленне крывёй і яшчэ некалькі.

Больш за ўсё мяне ўразіла “жанчына-рэнтген” — яна была медсястра, і я ціха засняў яе па рэкамендацыі знаёмага лекара, якому раней прэзентаваў старажытны медычны даведнік, прапа-наваны мне адным з смеццязборшчыкаў і ў якога яна беспаспяхова спрабавала лячыцца ад сваёй дзіўнай і злавеснай хваробы. Звалі яе, калі дазваляе памяць, Мэрылін, і ёй было каля дваццаці. Жанчына раней трапіла ў аўтааварыю, моцна ўдарылася галавой і хутка забылася на гэта, пакуль на аглядах у лякарні не заўважыла, што яна бачыць людзей наскрозь, нібы пад рэнтгенам. Па сваёй шчырасці, імкнення дапамагчы людзям і наіўнасці яна не здолела захаваць гэта ў тайне. Па статыстыцы з пяцідзесяці тысяч насельнікаў трое людзей у большай ці меншай ступені, як я ведаў, мелі падобныя адхіленні, і вызначыўшы іх, тых адразу ізалявалі.

Урэшце, звесткі пра дзіўныя здольнасці жанчыны сталі з дапамогай штучніка неўзабаве вядомыя органам, і аднойчы жанчына бясследна знікла.

Менавіта я скачаў у Сеціва засакрэчаныя даныя некаторых ранейшых касмічных распрацовак, у якіх быў дасведчаны бацька.

Так, напрыклад, усе былыя астранаўты сцвярджалі, што ў час кручэння цэнтрыфугі і вялікіх перагрузак іх свядомасць выходзіла з фізічнага цела і збоку назірала за працэсам.

...Раптам я заснуў.

empty* * *empty

Спахапіўся я, калі было ўжо даволі позна. За акном згусцілася цемра, і я зразумеў, што праспаў даволі доўга — магчыма, каля дзвюх гадзін. Таймер майго надалонніка сапраўды паказваў гадзіну ночы. Чамусьці на душы было асабліва цяжка, туга ахапіла мяне с новай, адчувальнай сілай, і я выйшаў на падворак.

Паселішча сцішылася ў задушлівай цемры. Толькі зусім далёка, там-сям слаба свяціліся агеньчыкі вокнаў. Але іх было зусім няшмат, пакуль і тыя, нібы па камандзе, раптам згаслі. Неба мела чорны колер, на ім не іскрылася аніводнай зоркі, пэўна хмары засцілалі іх, набліжаючы доўгачаканы дождж. Паветра, нягледзячы на позні час, было гарачае і поўнілася кровасмокчучай жамярой. Звінелі камары.

З кішэні кашулі я выцягнуў ліхтарык і асцярожна рушыў у напрамку да шырокай вуліцы, пасы-панай жвірам. Неўзабаве жвір захрусцеў у мяне пад нагамі, і я пайшоў далей, вырашыўшы вяр-нуцца назад хвілін праз пятнаццаць. Нейкі час я так крочыў, прыслухоўваючыся да гукаў ночы.

Ззаду над маёй галавой павольна прамільгнула нешта неакрэсленае. Я спыніўся і збянтэжана зірнуў угару. Першая імклівая думка, якая з’явілася ў мяне, калі я пабачыў гэта нешта, была на-ступная: хтосьці запусціў бясшумны асвятляльны снарад ці ракету, і яна імчыць зараз якраз нада мной. “Ракета” была памерам са сноп, нават нагадвала яго формай, ярка-агнявая, ляцела плаўна, хоць і даволі хутка. Але ўжо ў чарговую секунду я зразумеў, што тое, што пралятала нада мной у небе, не з’яўлялася ні ракетай, ні снарадам, ні якім яшчэ метэазондам. “Цмок” — раптам прыгадалася мне вызначальнае слова, якое, як я ведаў, шырока ўжывалі ў гэтых месцах старажытныя людзі, бо за агнявым снапом цягнулася, звіваючыся, таўстая, нібы прасмаленая чорная вяроўка даўжынёй у некалькі метраў.

Я знерухомеў. Камера мая была яшчэ запакавана ў сумцы.

Раптоўны, невытлумачальны жах апанаваў мяне, але хутка адступіў: “цмок”, не звяртаючы на мяне аніякай увагі, павольна праляцеў над маёй галавой далей. Я назіраў за ім — ён усё яшчэ быў добра бачны. Удалечыні ён змяніў напрамак руху — ухіліўся ўбок і далёка наперадзе абрынуўся долу, ярка ўспыхнуўшы і абсыпаўшыся вакол сябе іскрамі.

Я павярнуў назад. Цемра шчыльным вэлюмам па-ранейшаму ахінала мяне з усіх бакоў. Джып мой, абрысы якога ўзніклі ля флігеля, быў, пэўна, моцна нагрэты за дзень і яшчэ цёплы на вобмацак. Я праверыў блакіроўку дзвярэй і, урэшце, зноў апынуўся ў сваім часовым прытулку.