Выбрать главу

лужыны каштуе вялікай сумы, і не кожнаму там будзе дазволена жыць.

Закачаны ў Сеціва доказ прынясе такія-сякія грошы, але яго яшчэ трэба здабыць, прычым, захоўваючы шчыльную канспірацыю, бо з боку ўладаў, калі там даведаюцца, што я шукаю, сас-пее і настане немінучая расплата. Толькі вось як захаваць усё ў тайне?

Гэта можна будзе зрабіць толькі тады, калі ахвяры анамальшчыны самі не будуць зіцікаўлены ў зваротным: урэшце, на-вошта ім наклікаць на сябе яшчэ і другую бяду? Але тут ад іх залежыць далёка не ўсё. Найбольш верагодна, што рэха ад падзей у бараку ўдавы Слімак хутка выплюхнецца напаверх і да таго часу трэба паспець выкачаць усю інфармацыю, якая будзе тычыцца маёй справы, меркаваў я. У галаве ў мяне ўжо сфарміравалася адпаведная версія накшталт таго, што шукаю ў тым злашчасным доме. Дарэчы, зноў паўтаруся, што я аніякі не містык і не акультыст, і веру ў адзінае навуковае тлумачэнне любой анамальнай з’явы, якой бы яна ні была загадкавай і таямнічай. І навука магла б пайсці далёка наперад, каб не з’явілася нейкая невытлумачальная заслона, тупік, люстэрка, зазірнуць куды неверагодна складана, і да таго ж, на ўсё гэта было аб’яўлена табу.

Калі б яшчэ стагоддзе назад хто-небудзь аб’явіў, што ўжо заўтра наступіць час і можна будзе ў любую секунду звязацца па надалонніку вагой у пяцьдзесят грамаў з любым абанентам у любой частцы Зямлі і нават на Месяцы, і расказаў пра Сеціва, то яго б аб’явілі вар’ятам. Але такі час наступіў, і чалавецтва кінулася ў космас, але тут яго і чакала першае вялікае расчараванне, бо спадзяванні на тое, што вось-вось людзі дабяруцца да “далёкіх планет”, і больш таго, сустрэнуцца на іх з такімі ж гуманоідамі, аказаліся надзіва марнымі, а надзеі — пустым трызненнем, за якім хавалася нешта неакрэслена пагрозлівае, і вось тады і з’явілася штучна справакаваная, даволе старая, але ў новай афарбоўцы, метафізічная мутацыя — вера ў магчымую і хуткую бессмяротнасць. Разлажэнне грамадства, вядома, пачалося раней, з пачатку і асабліва з сярэдзіны мінулага стагоддзя. Менавіта тады, як ніколі, радзіме патрэбныя былі героі і спадзвіжнікі, а яна чамусьці ўпарта нараджала “штучнікаў”.

Але тут я зноў прымусіў сябе вярнуцца ў думках да канкрэтыкі. Ужо сёння вечарам нам разам з Андрушам абавязкова будзе варта наведаць могілкі. Я адчуваў, што з вялікай дозай верагоднасці знаходжуся на правільным шляху і іду па следзе, як сабака па знаёмым яму паху.

Раптам у дзверы пастукалі, і на парозе нечакана з’явілася Мойра. Я абрадваўся, ўскочыў з ложка і адказаў на прывітанне.

Жанчына была ў паркалёвай сукенцы са шлейкамі на аголеных плячах. У руцэ яна трымала клунак, які паклала на стол.

“Твой абед”, — сказала яна.

“Няўпэўнены, што я зарабіў. Сёння ты дарэмна частуеш мяне, Мойра. Урэшце, я ўжо дагэтуль крыху паеў і хачу, каб ты склала мне кампанію. Дарэчы, я купіў мінеральнай вады і віна. І я выцягнуў бутэльку і разліў віно ў пластыкавыя шклянкі”.

“Што ж, — нечакана згадзілася яна і развязала клуначак, адкуль выцягнула ежу. — Можна, і так”.

“Ведаю, — сказаў я, — што ўсякая ежа дастаецца ў наш час даволі складана. Але я адпрацую як мае быць, не сумнявайся”.

“Ты ўпэўнены? Хоць ежа тут ні пры чым”. “Я іду па следзе”.

“Што ты выявіў у тым бараку?” “Рана гаварыць. Час пакажа”.

Акно было адчынена, і мухі раз-пораз апантана мітусіліся і заляталі ў пакойчык, пэўна, адчуўшы пах ежы. Ненавіджу іх гудзенне. Хвалямі набягала гарачае, задушлівае паветра, а віно дадало гарачыні яшчэ больш.

“Паслухай, Берташ, — пасля паўзы спытала Мойра, — навошта ты хадзіў у будучы храм?” “Абажаю храмы. Там заўсёды прахалода”.

“Праз суткі-другія цябе выявяць тут як незнаёмцу-нелегала, і ты павінен будзеш далажыць цэн-зару, хто ты такі і за што цябе выселілі”.

“Намажу грым і сыду пад “негатыва”. На іх амаль не звяртаюць увагі”.

“На рабоце ў мяне пыталіся, з кім гэта я прыехала з горада.

Пакуль адна, другая сяброўкі, але сам ведаеш...” “І што ты адказала?” — спытаў я з цікавасцю.

“Вымушана была сказаць”.

“Менавіта, што?” “Што ты — мой жаніх”.

“Ты не зманіла, Мойра, — са шчырай надзеяй сказаў я. — Так яно і ёсць. Мы возьмем шлюб і будзем жыць каля якога-небудзь возера ці ракі. Калі я быў зусім малы, яшчэ да Непажаданых

Падзей, бацькі аднойчы звазілі мяне далёка да адной ракі. Не да такой, вядома, стокавай канавы, якая цячэ ў вас у Эдэме, а да сапраўднай чыстай рэчкі. Туды пускалі за грошы. Яна ўтваралася з некалькіх крыніц і была малая, неглыбокая, але, клянуся табе, я бачыў у ёй рыбіну”.

“Так-так, І да таго часу мы станем бессмяротнымі, бо наша навука — лепшая ў свеце. Ха-ха-ха. У нас будуць пластыкавыя тулавы, стальныя ногі і самыя чыстыя мазгі з былым фокусам свядомасці “Я”. Ха-ха”.