Выбрать главу

“І на якую суму я павінен разлічваць?” — зноў спытаў я ў гасцей. “Калі ўсё выйдзе па-нашаму, вы не пашкадуеце, — сказала жанчына. — Ёсць людзі, якія купяць прапанаванае намі, разам, вядома, з рызыкай, і за неблагія грошы.”

“Вам так важна вызначыць той доказ?” — замест адказу спытаў я.

“А вам? — жорстка пацікавілася жанчына па імені Мойра. —

Хіба вы навічок у гэтай справе? Хіба ваш бацька не загінуў у пошуках ісціны? І хіба наш метад — не адзіны сродак, каб змяніць становішча такіх, як мы з вамі? Калі ўсё Сеціва будзе мільгацець доказамі, то каму яны сунуць тады ў нос сваю ідэйную барацьбу?

Яны пачнуць нервавацца і рабіць памылкі.” “Хто — яны?” — пацікавіўся я.

“”Бессмяротнікі”. Уся іх несвядомая раць”.

“А-а, — сказаў я. — “Людзі-цені?” “Вы так іх называеце?” “Не толькі я”.

“Няхай так: “людзі-цені”. Гэта даволі вобразна і нават трапна”.

“Іх зашмат, а паслухаюць іх, а не нас, — заўважыў я. — Што ім, урэшце, усе доказы разам? Сістэма пакуль самадастатковая.”

“А хіба вам самому не цікава зірнуць на тую ісціну зблізу?

Перакуліць яе, так бы мовіць, пан-цырам уніз і паказытаць голае пуза?”

Я змоўчаў. Вядома, мне было цікава. Праўда, цікавасць мая абудзілася толькі ў апошні час. Раней я жыў як усе: вучыўся, зай-

маўся спортам, служыў у войску, нават ваяваў, працаваў з да-

статковайпаспяховасцю,кабнеякпрасунуццапакар’ернайлесвіцы наверх, але мяне заўсёды міжволі цягнула да невядомага, таго, што ўпарта хавала таямніцу, і аднойчы я збочыў па гэтай незнаё-

май і рызыкоўнай сцежцы, якая і вядзе, як я з часам упэўніваўся ўсё больш і больш, да той самай бездані, куды, як некалі казаў старажытны філосаф, так карціць кінуць позірк асобнаму чала-

веку. Вядома, з Сеціва і не толькі, а і з асабістага роздуму, я ведаў пра так званых “людзей-ценяў”. У аснове яе дамінаваў аргумент аб Сімуляцыі, упершыню выказаны ў дваццатым стагоддзі трансгуманістамі і даследчыкамі Нікам Бострамам, Робінам Хансанам і Бары Дайнтанам, а потым і іх эпігонамі. Галоўная ідэя аргумента, на думку Бострама, напрыклад, заключалася, ці не памыляюся ў тым, што “калі мы не лічым, што мы зараз жывём у най сімуляцыі, то ў нас няма падстаў верыць, што нашы нашчадкі стануць запускаць мноства гістарычных сімуляцый”. Цалкам магчыма, лічыў ён, існаванне сімуліраваных людзей без самасвядомасці, але якія, тым не менш, могуць быць адносна разумнымі, могуць таксама кантралявацца Праграмай і ўвогуле не мець індывідуальнасці. Частка чалавецтва, такім чынам, можа складацца з зомбі ці “людзей-ценяў”, гэта значыць, асоб, якія прасімуліраваныя на ўзроўні, дастатковым толькі дзеля таго, каб поўнасцю прасімуліраваныя не заўважылі нічога падазронага. Прычына, сцярджаў Бострам, для стварэння “людзей-ценяў” з нейкай доляй верагоднасці магчыма толькі адна — іх сімуляцыя аказваецца значна таннейшай, чым сімуляцыя рэальных людзей ці ўсіх людзей разам.

Я збольшага ведаў усё гэта з падрабязных распрацовак бацькі, які часта маніпуліраваў гэтымі вынікамі папярэднікаў. Прысутнічалі там і доказы. Так, дакументальна сцвярджалася ў адной з яго прац, тамографы ў клініках раз-пораз, хоць і рэдка, выяўлялі людзей, якія былі зусім пазбаўлены мозга, але, тым не менш, жылі, як і ўсе: працавалі, мелі сем’і і дзяцей. І далей бацька зрабіў кароткі пратакольны запіс пра аднаго такога чалавека — чыноўніка, сарака чатырох гадоў, чарапная поласць якога была запоўнена вадкасцю і які жыў і працаваў, не выклікаючы аніякіх нараканняў і падазронасці. Выяўлены як носьбіт доказу, ён быў немінуча асуджаны на страту і неўзабаве загінуў пры загадкавых абставінах. І знішчылі яго, па сутнасці свайго, толькі з яўнай паталогіяй, якая неспадзявана кінулася ў вочы ўрачам клінікі, куды той трапіў з нейкай нязначнай хваробай, тыя ж “людзіцені”, рэфлекторна заклапочаныя захаваннем стабільнасці свайго існавання.

З-за маючых збояў у Праграме “людзі-цені”, лічыў бацька, маглі паступова захапіць кантроль над асобнымі краінамі і ўвогуле над чалавецтвам. Але магчыма і тое, меркаваў ён, што жорсткая канкурэнцыя была адмыслова справакаваная постчалавечай цывілізацыяй ці ўвогуле самой Праграмай. Хоць наўрад ці Праграма магла прадугледжваць такія бесчалавечыя рэчы, як прык-ладам, камуна-бальшавіцкія мутацыі, што больш як стагоддзе таму каштавалі жыцця сотням мільёнаў самых разумных і самадастатковых людзей. З запісаў бацькі я, канешне, ведаў, што адзін з мноства магчымых важных фактараў, матывуючых стварэнне сімуляцыі цывілізацыі, — верагоднае назіранне і аналіз групавых паводзін, а таксама тое, што любыя ідэі аб маральнасці вышэйстаячых істот, альбо тых, хто існуе ў базавай цывілізацыі, з’яўляюцца з нашага боку вы-ключна абстрактнымі: тым не менш, лічыў я ўслед за навукоўцамі і трансгуманістамі мінулага, не маглі ж, у рэшце рэшт, тыя вышэйстаячыя творцы ігнараваць этычныя меркаванні, бо гэта непазбежна прыводзіла б да болю і пакутаў поўнасцю сімуліруемых асоб. Хаця, хто яго ведае, магчыма, тут прадугледжваўся фактар відавай канкурэнцыі ў самай жорсткай яго форме: “людзі-цені” супраць поўнасцю прасімуліраваных. І наўрад мы даведаемся калі-небудзь пра гэта, а магчыма, і ўвогуле нічога не даведаемся. Нічога і ніколі.