кніга паэзіі і прозы
Ян Збажына (Іван Мікалаевіч Савіцкі)
Нарадзіўся 31 сакавіка . ў г. Баранавічы. Маці — настаўніца матэматыкі і фізікі, бацька — шафёр. Скончыў СШ № 8 у ., ГПТВ № 61 у . у . атрымаў дыплом Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін. Працаваў выхавацелем, настаўнікам, сацыяльным педагогам, выкладчыкам ВНУ. Пачынальнік маладзёвага і скаўцкага руху ў горадзе Баранавічы і рэспубліцы. Адначасова займаўся журналістыкай. Адзін з заснавальнікаў Баранавіцкай філіі БАЖа і Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (АДПБ). Друкавацца пачаў у пачатку 90-х гадоў. Яго мастацкія творы пабачылі свет у часопісах “Бярозка”, “Першацвет”, “Маладосць”, “Полымя”, “Рыцар Свабоды”, “Радавод”, “Абажур” “Res Publica”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, беластоцкім тыднёвіку “Ніва”, альманахах “Дзядзінец”, “Святліца”, “Агледзіны”, мясцовым і абласным друку.
Творчасць Яна Збажыны — гэта сінтэз “філасофіі жыцця” і “плыні свядомасці”, адным словам, “збажынізм”.
Як творца, мае сваіх вучняў, паслядоўнікаў і, найперш, свайго чытача.
САМАКАШТОЎНАСЦЬ ХАРАСТВА
Сёння ўсё часцей гаворыцца пра неабходнасць перагледзець традыцыю беларускай паэзіі. Так, сацыяльна скіраваная, перадусім патрыятычная лірыка, заснаваная на канкрэтных, рэалістычных вобразах, — наша традыцыя. Але традыцыя — таксама і ў «эстэцтве», якім мы лічым агульналюдскія матывы, фармальныя пошукі, сцвярджэнне самакаштоўнасці хараства. Зыходзіць гэтая традыцыя яшчэ ад Сімяона Полацкага, які, у прыватнасці, даў узоры так званых фігурных, або графічных, вершаў. Шмат паэзіі «чыстай красы» ў яе стылёвай разнастайнасці ў Максіма Багдановіча, Уладзіміра Жылкі і ў многіх іншых папярэднікаў.
Імкненне цяперашніх маладых паэтаў да суб’ектывізму i наватарства — гэта ў вялікай ступені імкненне стаць якраз на іхні «забыты шлях», паводле выразу М Багдановіча. Аднак зразумела: каб той забыты шлях успомнілі, неабходны былі пэўныя ўмовы. Пра гэта піша ў сваім лісце, дасланым разам з вершамі, Ян Збажына (Іван Савіцкі, трыццацідвухгадовы гісторык па адукацыі і ўжо досыць вядомы ў рэспубліцы паэт): сацыяльныя перамены спрыялі таму, каб мастацтва «выйшла з межаў «масоўкі» і расклалася па асобах творцаў».
Чым жа характэрныя вершы Яна? Па-першае, аўтар звяртаецца да ўстойлівых вершаваных формаў, як традыцыйных для беларускай паэзіі санета, трыялета і інш., так і нетрадыцыйных, якія актыўна асвойваюцца паэтамі параўнальна нядаўна. Адсюль формы танкі і хоку, уласцівыя японскай і кітайскай паэзіям. Танка пяцірадковы нерыфмаваны верш з дакладнай колькасцю складоў у радку: у першым і трэцім — па пяць, у астатніх — па сем. Хоку — трохрадковы верш з той жа колькасцю складоў у радках — з’яўляецца скарочанай формай танкі. Гэта яшчэ больш ёмістая і лаканічная форма паэтычнага выказвання, разлічаная на тонкае ўспрыманне зместу чытачом. Дарэчы, упершыню сціслы японскі верш у беларускай літаратуры з’явіўся ў ., дзякуючы майстэрскім перакладам таго ж Багдановіча.
Па-другое, выразная тэндэнцыя Я. Збажыны — разнявольваць напеўны рыфмаваны верш, нярэдка спалучаючы яго з верлібрам і ўзмацняючы графічным размяшчэннем радкоў і строфаў: «Хмары», «Снег», «Сахіра». Апошні з іх можна з поўным правам лічыць аўтарскім адкрыццём. Сахіра — ад слова «Саха», якім называецца слуп з развілінаю на канцы, што ўжываецца як апора. «Менавіта такою мне ўявілася Беларусь пасля дзесятка гадоў чарнобыльскай навалы», — піша ў каментарыі да гэтага верша аўтар.
Найноўшая паэтычная форма — версэт як разнавіднасць свабоднага верша ці верша ў прозе. Зарадзіўся ён у сучаснай беларускай паэзіі, яго стваральнік — наш зямляк Алесь Разанаў (за кнігу версэтаў «Вастрыё стралы» Разанаў атрымаў Дзяржаўную прзмію) Падаючы гэтую новую форму ў інтэрпрэтацыі Яна Збажыны, адзначым, што маладзейшы аўтар імкнецца пазбягаць прамога пераймальніцтва.
Нарэшце, звяртаем увагу на адзін з вершаў цалкам традыцыйных,. лёгкіх для ўспрымання, якіх зусім не цураецца Я. Збажына, — верш «Восень» Ён лаканічны, пругкі, аздоблены гукапісам і таксама сведчыць пра пошукі здольнага паэта з Баранавіч.
Спадзяемся, што падборку ягоных арыгінальных, у пэўнай ступені эксперыментатарскіх твораў з цікавасцю ўспрымуць як чытачы, так і маладыя паэты.