* * *
Пасталелі і патлусцелі мае аднакласніцы.
І вось ужо не іх, а іх дачок праводжу дахаты і, як некалі іх матак прыціскаю да сцяны паўцёмнага пад’езда. І, як некалі, гэтак і зараз, іх язычкі яшчэ неспрактыкавана і паўсмела слізгаюць па маім паднябенні.
І я ўспамінаю свае чатырнаццаць гадоў і іх матуль.
Пасталелі і патлусцелі дочкі маіх аднакласніц.
І вось ужо не іх, а іх дачок праводжу дахаты і, як некалі іх матак прыціскаю да сцяны паўцёмнага пад’езда. І, як некалі, гэтак і зараз, іх язычкі яшчэ неспрактыкавана і паўсмела слізгаюць па маім паднябенні.
І я ўспамінаю свае чатырнаццаць гадоў і іх матуль і бабуль.
Пасталелі і патлусцелі дочкі дачок маіх аднакласніц.
І вось ужо не іх, а іх дачок праводжу дахаты і, як некалі іх матак, прыціскаю да сцяны паўцёмнага пад’езда. І, як некалі, гэтак і зараз, іх язычкі яшчэ неспрактыкавана і паўсмела слізгаюць па маім паднябенні.
І я ўспамінаю свае чатырнаццаць гадоў і іх матуль, бабуль і прабабуль.
Пасталелі і патлусцелі дочкі дачок дачок маіх аднакласніц...
ДАГОЙДАЛІСЯ
Гумар — заўжды гумар шыбеніка, і
ў выпадку патрэбы вы навучыцеся гумару менавіта на шыбеніцы. Вы падрыхтаваны да гэтага? Так?
Вешаць Малакі належала згодна пэўнаму ўзору. Абавязкова за шыю. І вузел быў прадвызначаны строга: коўзкая пятля ката.
І
Самыя няўдзячныя сярод нябожчыкаў — гэта шыбенікі. Мерна пагойдваючыся на ветры, яны ўшчэнт расхістваюць шыбеніцы. А якая карысць з расхістаных шыбеніц? Хіба на дровы.
Навукоўцы ў гэтым гойданні пэўную сістэму вынайшлі, хаця і адносную. Для іх увесь свет уяўляецца як шыбеніца і шыбеніцтва. А я б гэтых гуманістаў дагары нагамі падвешваў на іх канцэпцыях. Хай бы відавочна ўбачылі, адносна чаго і каго шыбеніцы псуюць і хто навучаў так рабіць...
Сама па сабе шыбеніца, ды яшчэ з шыбенікам з коміна не выскачыць, варажы не варажы, а цесляру і кату заплаці.
Шыбеніца не арэлі, а павешанне не дзіцячая забаўка. Тут адпаведныя манеры патрэбны. Толькі вузлоў петляў звыш двухсот існуе, ад класічных да мадэрн: вось і дагадзі кожнаму да шыі. А з якім спрытам падстаўку з-пад ног выбіць трэба. Местачковае простанароддзе перайначыла назву прафесіі ката спецыялізацыі “ля шыбеніцы” па-свойску, па простаму: “манернік”. Таму катамі і не нараджаюцца — гэты боскі талент небам даецца тым, чыя шыя пабывала ў пяньковым гальштуку і не заціснулася. Тады ахвяра мяняецца месцамі са сваім катам. Гэта закон роду чалавекаў, сваеасаблівае, калі хочаце, звышнатуральнае права: “зашмаргні бліжняга свайго, інакш бліжні ўцісне цябе”. Колькі ні наракаў шыбенікам — усё як гарохам па вадзе: кругі ідуць пустыя, а толку мала. Жахліва і глядзець на іх: як незашмаргнутыя петлі. Загадзя просіш: “Робяты, не гойдайцеся, смірна вісіце, для жывых узорам гэта будзе”. Але з такімі шыбенікамі, як нашыя, местачковыя, на шыбеніцах не вельмі і нажывешся. Ім, дурням, што ў лоб, што па ілбе, абы вецер дзьмуў. Вось і давялі, як спачуваў некалі класік, што павешанне ў мінулае адышло, адзін працэс толькі застаўся — давыпендрываліся “героі”.
ІІ
А на памяці як было! Жывое відовішча! Уся вёска збярэцца, начальства ўсялякага з райцэнтра напрыязджае. Сталы за дзяржаўны кошт накрываюць. А хатняга колькі пананясуць! Тут табе і каўбаска, пальцам пханая, і паляндвічка, і сальца вэнджанае. Без пляшкі самаробнай прыйсці — у сабакі вачэй пазычыць. Ну, начальству і хто пры ім, як вядома, месцы ля самай шыбеніцы пакінуць. Кату і ахвяры — самыя ганаровыя, на эшафоце.
Для будучага шыбеніка гэта свята ўдвая: ён герой дня, дзеля яго шыбеніцу талакой ладзілі, на яго прышлі падзівіцца! З эшафоту нават начальніку дулю можна паказаць, у кішэні трымаць ніякага сэнсу больш няма — з працы ўжо не скароцяць. І на шырокія колы грамадскасці плюй, пакуль у апошняй сліна цячэ ( ураднік з цівуном пільна сачылі і моцна па руках білі тых, хто да канца павешання нешта са сталоў хапаў). А на цябе праз галовы начальства ніхто і так пляваць не будзе. Хаця б дзеля апошняга жадання варта на эшафот узысці, пажадаеш, і на зайздрасць і на здзек з іншых да пупа перш за іх наясіся, цыгарку імпартную можош выпаліць, альбо вядро гарэлкі запатрабуй. Тады да пятлі цябе як паніча панясуць, а ты на ўсё горла спяваць будзеш, а то лайся, пакуль дыхаецца. Нават ванітаваць на вачах вялікага схода не сорамна, бо надыдзе час, і вышэй за ўсіх узнясуць, нават, за самага найвялікшага начальніка.