Выбрать главу
Газета «Заря» № 143 (11944) ад 12 студзеня.

Гербарый

сыну Усяславу

* * *

Навошта тая рэўнасць, калі жанчыны гарманічна адна адну дапаўняюць і ўспрымаюцца як часткі адзінага цэлага.

* * *

Моцны пол не мае ўзросту, толькі цела. Супрацьлеглы яму пол (не падабаюцца назвы: дзяўчына, жанчына, рыбанька і г.д.) — узрост: Джульеты, і ўсе астатнія лічбы. Якім дзікуном трэба быць, каб закахацца ў лічбы!

* * *

Жанчыны вельмі хутка выклікаюць аскому. Не абрыднуць толькі мроі аб іх.

* * *

Жанчыне ўласціва шчыра кахаць, але быць шчыраю?..

* * *

Лаліты майго натхнення, як вам яшчэ далёка да Набокава!

* * *

Як сімвал гармоніі, ва ўласным гербарыі хочацца мець на адным сцябле і бутон, і расквітнеўшую ружу.

* * *

Не кажыце: жанчына бальзакаўскага ўзросту - не хлусіце! Гэты ўзрост, дакладней — стан, трэба называць «бадлераўскім».

* * *

Вучаніцы старэйшых класаў не надта ахвочыя да вывучэння гісторыі — кожны вечар у іх дастаткова ўласных гісторый.

* * *

Прыгажосць жаночых ног вымяраецца даўжынёю спадніцы.

* * *

Мастацтва — ніколі не верыць слабому полу і ставіцца да яго так, нібыта верыш.

* * *

У адрозненне ад мужчынскай, здрада жанчыны — адначасова і прадажніцтва.

* * *

У адрозненне ад мужчын, жанчыны разумнеюць не з узростам, а тады, калі перастаюць выклікаць цікавасць першых.

* * *

За ўсё папярэдняе жыццё знаёмы толькі з дзвюма кабетамі, якія чыталі А. Лосева... Як моцна мне пашанцавала!

* * *

Якім трэба быць грахаводнікам, каб спасцігаць душу праз катаванне ўласнае плоці, і святым - праз яе асалоду.

* * *

Забарона свабоды сексу нараджае экстрэмізм. Хто за гвалт — кінь у блудніцу камень!

* * *

А х, якую нянавісць і пагарду адчуваюць да мяне старыя дзевы і сексуальна заклапочаныя кабеты! Вось яны — заканадаўцы і носьбіты маралі!

* * *

Чаго вартае жыццё, якое «перажыло» патэнцыю?

* * *

«Не старэюць душой ветэраны...» Паэты і целам.

* * *

Гэты горад цесны нават для плётак.

* * *

Дзве рэчы нельга шчыра давяраць жанчыне — гэта фалас і маёмасць: ад першага яна траціць свой розум, ад другога — гонар.

* * *

Ж анчыны каюцца не ў грахах, а ў тых памылках, што іх выкрылі.

* * *

Каб утрымаць каля сябе каханага, якому здраджваюць, прадстаўніцы слабога полу часта аддаюць яму маральную перавагу над сабою, тым самым кампенсуючы яго рогі яго ж уласным самалюбствам.

* * *

Калі жанчына агаляе сваю душу, будзь упэўнены: яна задзярэ і спадніцу.

* * *

Калі жанчына не мае кайфу ў ложку, з гэтага не вынікае, што партнёр дрэнны, проста яна яго не мае.

* * *

Мой фалас — гэта толькі пэндзаль, якім маляваў жаночы інтэлект. А жанчыны пралівалі вершамі....

* * *

Мяняйце хутка жанчын, інакш яны паспяваюць вам здрадзіць.

* * *

Тое, што робіцца штораз, не ёсць інтымным.

* * *

У адрозненне ад моцнага полу, жанчыны ніколі не ганарацца велізарнасцю свайго дзетароднага органа.

* * *

Часам рэўнасць да аднаго — лепшы лекар ад кахання да другога (можа таму, што рэўнасць — гэта любіць сябе ў іншым, а кахаць кагосьці ў сабе жанчыне не ўласціва).

* * *

Не ствары з жанчыны казку. Невыносна балюча будзе зноў развітацца з дзяцінствам.

* * *

Пазбягай кахання Шарлоты Кардэ. Спачатку яна заб’е твайго ворага, а потым зарэжа і цябе: з рэўнасці ці ад пасій да твайго сябра.

* * *

Без барацьбы каханне саступае месца толькі нянавісці.

* * *