Для ўладара альбо нават для добрай пасады заўжды ёсць небяспека з’яўлення сваёй Монікі Лявінскай, ды асцерагайся больш не яе, але Доры Брыліянт.
* * *
Не верце ў жаночы інтэлект, яго проста не існуе. Жаночы інтэлект — гэта звычайныя хітрыкі альбо балаўніцтва, разлічаныя на пэўную катэгорыю мужчын, якія ўважаюць сябе інтэлектуаламі.
* * *
Няма істотнай розніцы між дваццацігадовай жанчынай і саракагадовай, чаго не скажаш аб моцнай палове чалавецтва.
* * *
У поглядзе кожнай маці-адзіночкі ёсць нешта жабрачае.
* * *
Ці мае права настаўнік цалаваць сваіх вучаніц? Так, і не толькі цалаваць, калі гэта спрыяе выхаванню і адукацыі апошніх.
* * *
Шмат ад якіх жанчын (нават пры іх падсумаванні) не нараджаюцца нават афарызмы, там-сям яшчэ з’яўляюцца ад іх паўдуркі ды жарты.
* * *
Калі, згодна з Ніцшэ, напісанае прытчаю і крывёю трэба не чытаць, а вучыць на памяць, то напісанае семем і афарызмам дастаткова толькі штораз перачытваць.
* * *
Як паэт, у маладыя гады быў вучнем Авідыя, пакуль з цягам часу не закрышталізаваўся амаль па-стэндалеўску.
* * *
Дзеля таго каб называцца найвялікшым настаўнікам кахання на ўсе часы, Авідыю досыць было б аднаго выслоўя: “Калі цябе палоніць толькі што расцвітаючая, але яшчэ не выспелая прыгажуня, да цябе прыйдзе дзяўчына ў поўным сэнсе гэтага слова”. Парадаксальна, але гэта думка абессэнсоўвае і вычэрпвае ўсю “Ars amatoria”.
* * *
Быць сабою — гэта строіць сябе так, каб ніхто не здагадаўся, што строіш іншых.
* * *
Каханкі падзяляюцца на дзве катэгорыі: тыя, хто ўтрымлівае цябе і тыя, каго вымушаны утрымліваць ты.
* * *
Не шукайце ў адной кабеце адначасова і жонку, і каханку, і паплечніка. Згубіце іх усіх гэтак жа адначасова.
* * *
Для пераважнай большасці кабет не ўласціва каханне (не блытаць з інстынктам самак быць пакрытымі). яны здольныя толькі на знаходжанне ў сужыцці.
Начныя матылі
* * *
Адчыненыя нябёсы трымаюцца на далоні дзіцяці.
* * *
Анархізм думкі — у яе нелагічнасці альбо ва ўзлёце духу?
* * *
Артур Шапэнгаўэр параўноўвае кнігу з люстэркам у тым сэнсе, што “калі асёл пазірае ў яго, ён не можа ўбачыць у ім анёла”. Але гэта параўнанне не датычыць непісьменных і невідушчых.
* * *
Археолагі, гісторыкі — калекцыянеры мінулага, альбо некрафілы, як і мастакі, літаратары — стваральнікі мітаў — ніколі не будуць дзейснымі палітыкамі.
* * *
Афарызмы часта нагадваюць атавізмы вядомага.
* * *
Больш чым шчыра, па-шапэнгаўэрску, пагарджаю чалавекамі: не народжаных хадзіць па хвалях вады, без згрызотаў сумлення неабходна зноў вярнуць на дрэвы.
* * *
Богу — кесарава, кесару — Боскае: парадокс, які сам сябе вычарпаў.
* * *
Вораг хутчэй не здрадзіць сабе, чым твой сябар — табе. Можа таму пошук ворага — гэта пошук сябра.
* * *
Вучыць дзяцей, не ахвочых да ведаў, — агідней, чым спаць з жанчынаю, якая цябе праклінае.
* * *
Выгульваючыся ў часе, памятай: сустрэча непазбежна.
* * *
Ганарыся, што ствараеш мараль для тых, хто дакарае цябе ў амаральнасці.
* * *
Гвалтоўнае зачацце менш амаральнае, чым добраахвотны спарон.
* * *
Гісторыя - гэта састарэлая дзева ў пошуках апошняга шанцу.
* * *
Гогаль «аддзячыў» Расеі: з яе ніхто так яшчэ не кпіў.
* * *
Гісторыя чалавецтва распачалася каштаваннем з дрэва ведаў, і ўвесь яго гістарычны шлях - гэта пошук дрэва вечнасці.
* * *
Добры афарызм варты «пэўнай» філасофіі.
* * *
Доказы - заняпад інтэлекту.
* * *
Дрэва, якое не дае плоду, ссякаюць. Аднак зялёныя не згодны.