Выбрать главу

ХВАЛАСПЕЎ КАХАННЮ

Дрэмлюць сузор’і, спавітыя небам, шэрым і цёплым,                             як вочы твае. Маннаю зорак бяздоннай прасторы шлях аксамітны                             бязгучна плыве. Думкі, жаданні, пачуцці і мроі разам губляюцца                             велічным сном. Толькі каханне, як хваля марская, пеніцца срэбным сваім                             хараством. Вечна жывое на пульсе імгненняў поўніць бясконцасць                             і сее святло. Дух і сусвет аб’ядноўвае верай, зернем жывым адраджае                             жыццё.

МЛЕЧНАЕ ТЛО

(Трыпціх)

О, як ты цяжка снішся мне!

Баляслаў Лесьмян
І
Падае снег. Накрыцца б ім, Ды нельга. Пад коўдраю спіш дзірвана. І толькі сненне праз белае сненне З Лебедзем поруч да Ліры плыве ў Зорным вэлюме Млечнага Тла.
ІІ
Ты ў Геркулесе, я пад Сонцам. Між намі тысячы гадоў святла. Мы сустракаемся ў сненні, і семя Ліецца Млечным Тлом.
ІІІ
Басанож на Млечным Тле Згадай маю гасціннасць. ... міжзорны пыл.

ПОЎНЯ

Поўня чыстая, поўня светлая, Паратунак знямоглай душы, Ахіні маё сэрца ветліва Ў прамяністую ноч імшы.
Я заплачу, і слёзы пырскамі Разляцяцца на небакрай, Стануць поўнямі залацістымі — Ты на пацеркі іх збірай!

SUB SPECIEE AETERNITATIS*

Будь, душа, как живущая звезда…

Тексты пирамид
Чрез белые влагалища гробов мы возвратимся в плоть земную и вечность прорубив крестом поверхность вновь начнёт иную из праха воскрешенную любовь и глина превратится в дом для чьих-то но не наших пантомим для траекторий чувств и судеб для взлёта и паденья душ что на весах отмерят судьи без жалости уже не нам а им на миг застывшим в медный туш когда-нибудь и мне в свой горизонт как фараонам лечь настанет и звёздная река на прядь Харона жизни нить потянет Любимая взгляни на Орион звездою там и мне пылать лишь Эрос вожделений над Землёй не исчисляет днями время а в памяти хранит комет по элипсам несущим бремя рождённым под неведомой чадрой спиралевидных звёзд планет

* С точки зрения вечности

ТРЫЯЛЕТ

Тваіх ног сексуальная готыка, што пад ветразем шоўку плыве, так бязмежна хвалюе мяне! Тваіх ног сексуальная готыка...
І насупраць мараваў жыве эратычнага мора экзотыка — тваіх ног сексуальная готыка, што пад ветразем шоўку плыве.

СТОМА

Крыж ля дарогі. Сонца высока. Стомлены ногі, Хата далёка.
Сяду за крыжам — Засень касая. Сон прыйдзе рыжы, Доннасць нямая.
Спіцца салодка, Свет як магіла. Час плача ў лотак, Дзень доўгі гіне.

ЛІЦЫЯ ЛЕТУ

Мастаку і сябру Галіне Сігневіч
Адыходзіць лета, адыходзіць. Клінга жаўруковая плыве. І ніколі сэрца не загоіць жоўтая расінка на траве.
Што каханне? Замуціць крыніцу? Пасіі згараюць, як агмень. Забярэцца восень на званіцу, меднікаў раскідае струмень.
Не гукайце стомленага лета, Крок яго губляе далячынь. І сланечнік — сонечнае рэха — кліча ўсіх пакінутых жанчын.

ВОСЕНЬ

Кветкі вянуць. Вянуць кветкі. Вецер ломіць пуставецце, гоніць пыл і сее смецце на ачахлыя палеткі.