Выбрать главу

СТАГОДДЗЕ

Уладзіміру Гундару
Айчына. Воля. Барацьба. Пятля. Астрог і неба ў краты. Жывога вечная сяўба І пустазелле, бюракраты.
Гарластых цётак чарада. Авоські. Клункі. Плёткі. Сваркі. Штодзённасць... Спрэчкі і нуда. Нуда і спрэчкі... Святы, чаркі. Высакароднасць. Грамада. Вячэра. Лаянка за скваркі.
Крыніца. Маці. Немаўля. Забойцы. Здраднікі. Пачвары. Пакутная ў слязах зямля І лёсам гнаныя ахвяры.

РАКАКО

Міхасю Маліноўскаму
каралі і магнаты                          медальёнам і люстрам літургіі балі                                 цудоўным шматлікім ад пампезных                              санатаў акратэрыям аркам люструюцца залы                        пано габеленам святлацень арабескаў                 капітэлям аканту ажур гарэльефнасць                   разеткам філёнкам каларыт еўрапейскасць              праз партал да пілонаў дэкор-эфемернасць                     шмыгаю таемна балаўніцтва балетніц                  і пад столлю плафонаў машнары з узораў                      згалцелы прыемна з атуманеных лесвіц                   прыгажуню шукаю меандр ілюзору                          з вачыма як хоры як адлітыя з медзі                       і знайшоўшы сціскаю разносяць паненкі                      мармуравы холад дэкальтэ дыяменты                    кампазіцый прапорцый парфуму сукенкі                        спакусы праходзяць я ў люкарню дзіўлюся               маскаронамі порцік пуці срэбракрылым                    глядзіць на стагоддзі

СОН

Нам трэба спаць...

Хэрыт Ахтэрберх
У пакоі без вокнаў цемрай цешыцца вока і кладзе амулеты на ўспамінаў шкілеты і ратуешся сненнем каб пазбегнуць насення рэалізму свядомых і ўцячы ў беспрытомнасць непраяўленых думак неразблытаных стужак нараджэння і смерці з дыяментаў і смецця асалодай цыкуты сон касуе пакуты дэфларыруе краты ад міжчассяў нязгрэбных

САХІРА

(Чарнобыль. 10 гадоў пазней)

Ніхто ўжо нас не выратуе не

... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ...

жыццё мінула смерць яшчэ міне

Сігітас Гяда

СНЕГ

між зямлёю і небам губляюцца межы снег кладзецца на снег прабіваючы вечнасць касцёльная вежа нерухома знікае ў пярэстым бязмежжы снег кладзецца на снег ледзянее на вуснах бязмоўна каханне зошла шкеляцца вочы ад белага ззяння і цнатлівай дзяўчынаю смерць беззаганна абдымае і песціць таемным вяртаннем снег кладзецца на снег і хаваецца ў боскасці млоснага змроку што навокал і так неабсяжнае зроку снег кладзецца на снег зацярушвае прагу апошняга кроку

Жоўтая пастэль

Уладзіміру Траццякову
Шыбы прымерзлі да зімы. Малюнкі амлення.
Подых поўні. Таямніца адлюстраванага...
Сусвет у ваконнай раме — калейдаскоп ільда.
Жаданне ўтаймавацца на шкле крышталём святла.
Цёплы пакой. Вярблюджая коўдра. Нерухомасць.
За вокнамі пацеркамі слядоў- мае крокі.

У СКЛЕПЕ

Пыл не здзьмухвай. Прабач і пакінь.

Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска
Вільготным пылам саркафагаў ля эпітафій бачу час і ў лаўрах марную развагу выяваў — профіль і анфас. Камень шыхтамі сваю вернасць няхістка захаваў руцэ, што й зараз мур так шчыльна тчэ. Зайздрошчу тым, чый крок паверхня няўладна больш адлюстраваць — на павуцінне ўтаймаваць павук паспеў іх след. З начніцы хімера невымоўнасць п’е... Плыву ў суцэльнай таямніцы, апошні сведка — сам сабе.