Выбрать главу
ПРОСТА КАНСТАТАЦЫЯ ФАКТА
Казалі тыя, хто пабачыў веку, Казалі мне, што час — найлепшы лекар:
Ен незагойную загоіць рану, Калісьці беспараднаму — дасць раду.
Я ж не прымала мудрых слоў на веру: Так пахла — да бяспамяцця — аерам,
Так першабытна уставала поўня, Каб нашу непрыкаянасць запоўніць,
Каб паяднаць і думы нашы й вусны... Наіўнасць горкая, з цябе смяюся!
РАКА
— Твая песня пра што, вада?— І па хвалях-радках чытаю: «Што мінулася, не шкада, Што мінулася, бласлаўляю. Нават страты і нават боль Светлай нотай маёй адзначу. А над тым, што ніколі са мной Не адбудзецца —                        плачу, плачу...»
СОН-ТРАВА
Схмялела.
Якая дзіўнасць... Аж неверагодна... Цвярозы ліпень, чабаровы свет, І раптам — кропляю нябёс пагодных — Званок світальны сон-травы ў траве.
Якая дзіўнасць... Дзе, у чым прычына, У якой нястачы вод, святла, цяпла, Што кветка толькі зараз расцвІла, Свой май у ліпні толькі прыручыла?
Якая дзіўнасць... Я крануць не смею Бунтоўны, пе ў пару, яе агонь: У цвярозасці чабору страсна спее Званок няспраўджанага сну майго.
Схмялеласць
* * *
Мы стрэнемся, хоць нас ужо не будзе, Не будзе ні мяне, ані цябе. Наступнікі, нязнаныя нам людзі, Аявяць немагчымае цяпер. І той, хто нас адорыць стрэчай гэтай— Сярод уласнай лютае зімы Знячэўку словам нашым абагрэты— Не будзе нават всдаць ён, што мы Нягучнай тою, запаветнай песняй, Што болем адазвалася на боль, Нябачана ў чужой душы ўваскрэслі. ...А тут я размінулася з табой.
ЛЯ БЕЛАГА ВОЗЕРА
...I ўскіне возера, ускалыхне З таемнага прадоння белы ранак. Мой светлы друг!..                          Вялікшае, што мне З вялікшых радасцей наканавана.
Мой шчодры друг!.. Адзінае, над чым Уладны тлен не будзе мець улады, Калі, як скнара, прымсцца лічыць Па мне           маю                 за права дыхаць                                         плату.
Усё ягоным будзе, нат пітво З кастальскае крыніцы, нат маўчанне. Без намагання толькі вобраз твой Узмые горда з рук яго кашчавых.
Калі ж пад восень кіне цераз луг Дарогу месяц, выштукуе срэбрам, Я і з нябыту ўбачу: ты, мой друг... Душ знітаванасць... Хваль азёрных грэбні...
КАЛЫХАНКА МАМЕ
Быць разам выпадае нам так мала. Забудзь трывогу вечную сваю, Прыляж, мая натомленая мама, Як некалі ты мне, табе спяю. Задрэмлюць веі над вачыма карымі — Не дам упасці й парушынцы я. Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая, З вясной сваёю, любая мая.
Хоць кропля з абяцанага нам маем Збываецца праз мулкія гады. Прыляж, мая даверлівая мама, Спяю табе, як мне спявала ты. Задрэмлюць веі над вачыма карымі — Не дам упасці й парушынцы я. Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая, З вясной сваёю, любая мая.
Любоў нябёсы над табой трымае, Любоўю зораць дні ў тваім акне. Прыляж, мая усмешлівая мама, Спяю табе, як ты спявала мне. Задрэмлюць веі над вачыма карымі — Не дам упасці й парушынцы я. Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая, З вясной сваёю, любая мая.
КРЫНІЦА
Бярозавым святлом упала поўня У ціха разгайданы ветрам гай. Абавязкова некалі прыпомніць Табе твая пічаслівая туга І гэты гай, і апантанасць поўні.
Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь, Абавязкова вернецца сюды Твая душа,                 як па жывіцу, прыйдзе Да гэтае крынічнае вады, Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь.