Выбрать главу
Яна адна тут, ясная крыніца. Цяпер ты і не думаеш, бадай, Што толькі ў ёй адзінай і бруіцца Жыццё, якім гаворыць з намі гай. Любоў... Яна — як гэтая крыніца...
Бярозавым святлом упала поўня...
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ
Табе здаецца, незалежны ты, Раз не са мной — недасятальны, значыць. А я схілюся да рачной вады, І ў ёй не мой, а твой адбітак бачу.
Табе здаецца, вольны ты казак, Калі ў пачуццях гэткі асцярожны. А варта мне адно слаўцо сказаць— І ўздрыгнеш ты шчасліва і трывожна.
Калі чым насцярожыла, забудзь. На незалежнасць я не пасягаю. Мне б толькі твае вочы прысягалі, А будзь такі, як ёсць. Ты толькі будзь!
* * *
Ці гэта лёс мяне аберагае, Ці смерць мяне пакуль што адвяргае? Дыхне нябыт у твар, і верне неба, Бы так і трэба...
ЗУСІМ НЕ ЖАРТ
Абяцаю табе: Не пярэчыць ніводнаму слову, Усміхацца на кожны праменьчык                                     усмешкі тваёй, Па жаданню твайму                           быць дасціпнай ці злою, Адгукацца, як рэха,                           на твой непастойны настрой. Стаць тваім двайніком                           і ва ўдачы скупой, і ў адчаі,
Галаву на загубу панесці,                           калі б загадау. Абяцаю пакору сваю, абяцаю— Покуль воля твая                           будзе                                   з воляй маёй                                                    супадаць!
ПЕСНЯ МАТЧЫНАЙ МАЛАДОСЦІ
...Замерла хвіля, як матыль на шпільцы: Знарок ці незнарок? Сабе ці мне? — Вяртае мама песняй маладосць сваю:
            ...Насыпаў пшанца             Аж па калянца,             Наліў вадзіцы             Аж па крыліцы.
            Галубка не есць,             Галубка не п'е,             На крутую гару             Усё плакаці йдзе.
            — Галубка мая,             Шызакрылая,             Якая ўдалася             Ты журлівая!
            Ой, ёсць у мяне             Семсот галубоў.             Лятай, выбірай             Па сэрцу любоў.
            — Ой, лятала я,             Выбірала я,             Не знайшла такога,             Як страціла я...
А на старой бярозе за акном Кажнюткі ліст імя тваё калыша; А за парогам кожная сцяжынка Звіваецца ў дарогу — да цябе; І што ні міг, сваёй кажнюткай нотай Святло і цень — табе — складаюць гімн.
МЕСЯЧНАЯ НОЧ
Цяпер што звязвае нас? Якія ніці? Адчужана-роўны бляск: Поўня ў зеніце.
Такі чалавечы пагляд У гэтай поўні... Улада з усіх улад: Помню.
Хлусіў ты, хвалёны час. Няма адхлання. Глыбозным праваллем між нас Прызнанне.
Дзень забыўся пра ўсход. Спяць людзі. Маркота з усіх маркот: Не любіш.
* * *
З блакіту задыхаецца зямля, — Асмяглай зеленню травы й лістоты, Калоссем — з прагай спеласці —                                              ў палях Да неба цягнецца услед грымотам. Ды ліўні ўваскрасальныя ўсё міма: Ты не любімы.
Бяскроўныя нябёсы і ралля У колеры адным — у шэрым — стынуг.ь. Ні зоркі барвы; зводдаль спакваля Нагортваецца снежная пустыня; Адзіна ветру свіст здзічэлы, грубы: Сам больш не любіш.
* * *
Штогоду з бярозы                         мільярды насенінак падала, І сёння мільярды віруюць,                                       як зорная россып, Каб з іх поараслі —                           апраўданнем, аплатаю — Чатыры бярозкі.