Выбрать главу
УЛАДЗІСЛАЎ БРАНЕЎСКІ МАРКОТА І ПЕСНЯ
з польскай
Мо нічога ў жыцці й не засвеціць? Яшчэ год, яшчэ два, яшчэ ікс... Маіх думак чорныя лебедзі адплываюць Віслаю ў Стыкс.
Ведаў я, што мне сэрцам тут грызці, што за ўдары прыняць мне найперш, не разлікам, не хцівай карысцю будаваў я жыццё і верш.
Моц сардэчная ж песні маркотай пераедзена, быццам іржой, — цемру ночы здушанай нотаю толькі крык прашывае мой.
Ды навек юны я ў крыку гэтым! Перуны? — Што ж, хай б'юць у мяне! Не паддамся я гэтаму свету, свету гэтаму крыкну: не!
ЯН ГУШЧА * * *
з польскай
Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць                                                 вяртанне... Звыкла гаўкаюць цюцькі, напавер,                                     у парыве вітання.
Граблі месцяцца ў рад каля клуні;                                     і шумна, і людна; зараз кожны, каб змыць спёку дзённую,                                     рушыць да студні.
Кій заместа каня — я нашуся наўскач
                                    панадворкам. Азірае змярканне хату ў яблынях                                     месячным вокам. Брат стрыечны, які, трохгадовы,                                     ўтапіўся у ставе, свае граблі таксама ля сцяны, побач                                     з іншымі, ставіць.
Бабка сварыцца з ганка, што жартаў                                     даволі ўжо, годзе, (з маладзіцамі жарты да граха,                              як вядома, даводзяць!). Пад насценнаю лямпай на доўгім стале                                     мноства місак: там тварог з малаком, між якім шнырыць                                     бляск вёрткім лісам;
(шчэ ніхто не сядае за стол,                                     шчэ вядзецца бяседа у чаканні на ўсіх. Хай вяртаюцца                                     з белага свету, хай прыходзяць з акопаў і сцюж,                                     са счарнелага глогу, з невядомых расстанняў-разлук,                                 з меандрычнай дарогі).
Вокны насцеж, і з цемрадзі, што загусае                                     жывіцай, цвыркуны і мацейка, спакушоныя лямпай                                     начніцы. Вечар зноўку зычлівы, таму мітусні ані                                     звання. У абуджаным рэху выцікоўваю столькі                                     вяртання!..
Вечар гэтакі ціхі, што па лесе,                         як прывід, блукаю, а ўсе чыста імёны абліччы свае                         спатыкаюць. Лямпа там, па-за лесам, тварагу там                         цэлыя горы. Упаду на мурог у адрыне, знясілены                         зморай.
Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць                         вяртанне, нават зайцу таму, нават зайцу, што                         бацька падраніў.
ЯН ГУШЧА * * *
з польскай
Зорка, як нечым уражана, падае. Дрэва, як некім паранена, сохне. Чалавек, як блуканнямі змучаны, стукае ў дзверы чужыя. Падчас адчыняюцца.
ЯН ГУШЧА * * *
з польскай
Букавы лесе, папаратнюсны! Золкай расінкай восень на вуснах.
Мілая, ў восень рушым без жалю. Гэта рабіне замала каралу.