Выбрать главу
Глянь, колькі ў букаў звабы яснотнай! З плячэй іх срэбра не змые слота.
Не сум, не смутак — зачараванне. Прыш, як колісь, маё прызнанне.
ЯН ГУШЧА ПА ЛЕСЕ
з польскай
Ах, шта за вечар! Сані — да лесу, міма нас. Звярніце /с той паляне, дзе белы йерае час.
Як хораша юнацтву. Смех бомаў залаты. Як шкло хрупасткі, наст той разносьце, капыты!
Снягі, перакліканне, ад позіркаў аж бляск. О, з маладымі сані, з сабой вазьміце й нас!
П'ЕР ЖАН БЕРАНЖЭ СТАРЫ ЖАБРАК
з французскай
Ну, вось і ўсё. У прыдарожнай яме, Знямоглы, хворы, жду канца свайго. А людзі, пэўна, думаюць, што п'яны... Тым лепші Мне іхні жаль ні да чаго. Ах, людзі, людзі, вочы не адводзьце, А медзякі ўжо вашы не ў пару. На фэсты, на піры — хутчэй праходзьце! Стары жабрак, без вас я, сам памру.
Вось дзе са свету прыбірае старасць Бо ўжо ж не голад — галадаць прывык. Меў на лякарню ўсе надзеі, марыў, Што там сканаю, маю ўсе правы. Але куды ні ткніся — ані блізка: Галеча, гора — нібы на бяду.
Што ж, вуліца, была ты мне калыскай, — Стары жабрак, тут і труну знайду.
Калісь прасіў я, малады, здаровы, Каб навучылі рамяству мяне. «Прэч! — быў адказ рамеснікаў                                               суровы. — Саміх жабрацтва хутка не міне». Вы ж, багацеі, што — «працуй!» — крычалі, Кідалі костку са стала падчас, Паначаваць у хлеве дазвалялі, — Стары жабрак, не, не кляну я вас.
Я мог бы красці, горкі бедалага, Навошта мне — па старцах лепш пайсці. Хапала толькі на адно адвагі: У полі бульбы ў торбу награбсці. Ды імем караля за мной, бязвінным, Не раз, не два турэмны ключ грымеў, І гвалтам адбіралі скарб адзіны, — Стары жабрак, я ж толькі сонца й меў.
Бадзяга ці радзіму мае зроду? Што мне да вашых вінаў і хлябоў, Да вашай славы, фабрык і заводаў І да прыгожых ды пустых прамоў? У доме вашым, што без бою здаўся, І дзе захопнік вольна жыраваў, Як дурань, я слязамі абліваўся, — Стары жабрак, з яго рук хлеб я браў.
О людзі, людзі! Што не раздушылі, Як чарвяка нікчэмнага, зараз? Або чаму ж вы лепш не навучылі, Як жыць мне на дабро для ўсіх для еас? Не чарвяком, а мурашом я стаў бы, Страчаў бы ў шчасці кожную зару, Вас, як братоў, любіў бы, шанаваў бы, — Стары жабрак, як вораг ваш памру!
ЛУІ АРАГОН ГІМН ЭЛЬЗЕ. УВЕРЦЮРА
з французскай
Даткнуся да цябе і веру і не веру Што час разлук мінуў што разам мы не ў сне Ты побач ты са мной і я твая імперыя             На гора і на шчасце вернае І ўсё ж здаешся ты такой далёкай мне
Калыша нас нясе ў краіну цудаў слодыч Але прачнуся я вярнуся з царстваў тых Маё дыханне ў твар табе нібыта словы             Нібыта жджэ нас ростань знову Не варухнешся ты ты ўжо не чуеш іх
Заснула доўеа я лаўлю яе маўчанне І як ігрок які чытае на касцях Свой пройгрыш да грудзей тулю яе адчайна             Бяссільны перад гэтай тайнай Неспасцігальнай тайнай быцця і небыцця
А потым новы дзень з адсутнасці таемнай Цудоўней ад святла яе мне верне зноў І стане дзень працягам ночы неаб'емнай             Бо з ёю вечна неад'емна Пяшчота цемнаты як сон найлепшых сноў
Жыццё як спеў п'янкі мільгне мы поўнім чару О жонка о мой боль мой бог трынаццаць год Выследжваў бы тваё напеўнае маўчанне             Ніколі гэтымі вачамі Не наталяючы ўжо голаду майго
Трынаццаць хмельных год трынаццаць                                                 зім і летаў Трымцеў бы над табой хімеры цікаваў Трынаццаць год у страху                           пяшчотна-горкім гэтым             Калі ўсе небяспекі свету Прыдуманыя мной набожна б замаўляў