Выбрать главу

ЛАСАСЯНКА

Чыстая, як росы ўранку, Бяжыць да Нёмана Ласасянка. Тоненькая, скача па белых каменнях, Распявае ўслых: «Меней, меней Застаецца мне кіламетраў. Бо плечы ад росаў замлелі, Ногі ад туманоў азалелі. Да любага рукі свае працягну, Адагрэюся, адпачну». Засталася б ты леней, дурненькая, дома! Ён для цябе занадта вядомы. Столькі паэтаў, песняў, санетаў Славяць па свету! Столькі дзяўчат заклікаюць усмешкамі,
Ласкаю шчырай, цяністымі сцежкамі! Вельмі ён славай сваёй ганарыцца, Цябе, як другіх, прымусіць скарыцца. Не! Кранулася, тупнула ножкай, Пабегла скрозь выспы, пабегла па пожні. ...Не стаць ёй ніколі Нёману роўняй, А — растварыцца ў ім кропляй...

КАЗКІ

Самым лепшым паэтам казак не ажывіць, I ўсё ж да дзіўнага прага у кожнага з нас у крыві. Можа, таму, што ў марах кожны робіцца лепшым. Такімі, як хочацца быць нам, у казках сябе мы лепім. У казцы можна Кашчэя смела загнаць у пячору, А ў жыцці запрашаў яго ў госці, здаецца, яшчэ пазаўчора. У казцы Царэўна-лебедзь на подзвігі мужныя клікала. А ў жыцці — куды ўжо, дзеці растуць вялікія. Выклікаць казку не гіроста — не любіць яна дарослых. Гавораць дарослыя часта — мне заўтра рапа ўставаць. А хтосьці — ў мяне залікі, а хтосьці — я ўжо вялікі, Каб гэткімі глупствамі галаву сабе забіваць.

ГОРАДУ

...Не трэба музыку перакладаць на словы Ты пра мяне нікому не кажы. Хай воблік мой — напеў неадмысловы — Схаваецца ў адной тваёй душы.
З табой іду праз цішыню нямую I засынаю на тваім плячы. ...Па чысціні пачуццяў мы сумуем, Сябе шляхам чужым аддаючы.
I, рана прывучыўшыся не верыць: Мы ж, інтэлекты, вопытны народ! — Пачуццям добрым зачыняем дзверы I адчуваем — нешта не збярог.
Ды чалавеку быць нядобрым цяжка, I раптам прагна, быццам да вады, У мір давер'я шчырага пацягне, Да цёплай чалавечай дабраты.

* * *

Тэлеантэн чырвоныя вуголлі I ціхі гул аўтобусаў-жукоў. Не каюся ў сваёй любві да гораду: Не каюцца ў каханні да бацькоў.
Ен чуйна адклікаецца на шчырасць, Крані — нібы цымбалы, запяе. I нездарма калісь малой дзяўчынцы Ён шчодра тайны адкрываў свае.
Ён да людзей даверлівы на дзіва. Ды ўчуе грубы, раўнадушны крок — Спалохана, паспешліва, рупліва Схавае ўсё, што праз вякі збярог.
I анямеюць вуліцы і помнікі, I нейкі хлюст, пакінуўшы свой дом, З абразай горад мудры ўспомніць: «Звычайны гарадок».

* * *

Веру чамусьці — той, хто жыў на зямлі, Зноў на яе ў другім абліччы прыходзіць. Помніш? За рукі ўзяўшыся, мы ішлі Яшчэ ў нейкім далёкім стагоддзі.
Быў маладзік чырвоны, як кропля крыві, Горка пахла навокал палынам і дымам. Я ўсё паўтарала: «Застанься жывы, Застанься жывы, любімы».
Колькі я памятаю, нам не хапала жыцця, За табой ападала бязгучным ценем, Бо і зараз ідзе па маю зямлю як працяг Кожнае новае, прагнае пакаленне.
Разбіваецца ўшчэнт. Бязлітасна зноў ідзе. Абрывае каханне на самым высокім акордзе. Недапетая песня, водбліск даўнішніх надзей, Я табе сустракаюся ў кожным новым стагоддзі.

* * *

Жыла адна сярод людзей, Адна з дзяцінства самага, I найвялікшая з надзей — Кагосьці клікнуць мамаю.
У горкі час, калі сама Рашыць не можаш нечага, Не прынімала я дарма Спагады чалавечае.
Чужой баялася рукі, Няшчырасці, нявернасці. Ішла ў юнацтва напрасткі Праз хмызнякі і верасы.
I вось каханаму кажу — Нядобрая, няроўная: «Даруй. Не за сябе прашу, Прашу за ўсіх сябровак я».