Асобы
Лявон Зяблік – пажылы гаспадар, кульгавы, гадоў пад 50.
Марыля – яго жонка, нараклівая, замучаная жыццём, худая кабеціна, гадоў 48.
Сымон, 24 г. \
Зоська, 18 г. \
Данілка, 14 г. } дзеці Зябліка.
Аленка, 8 г. /
Юрка, 7 г. /
Старац, гадоў пад 70.
Паніч, гадоў 23.
Незнаёмы, гадоў 35.
Двое дворных людзей.
Рэч дзеецца ў 1905 г. Першы акт у хаце Зяблікаў, а рэшта чатыры – на руіне той жа самай хаты.
Акт першы
Час каля Купалля. Поўдня. Хата Зябліка. Марыля — хворая: то сядзіць, то ляжыць на ложку. Данілка на зямлі скрыпку майструе. Старац сівы, як голуб, абчэплены торбамі і з кіем у руках сядзіць на лаве.
З'ява І
(Mapыля, Данілка, Старац.)
Стаpaц. Так, так, пані гаспадыня! Заўсёды бяда бяду вядзе, але ніколі не трэба здавацца. Ліха перамелецца, і ўсё добра будзе. Калісь і мяне ціскалі няшчасці з усіх бакоў, а цяпер... Э! Што казаць? — Жыву сабе і гора ніякага не знаю. Торбачкі за плечы, кій сукаваты ў рукі і хаджу сабе, як ні ў чым не бывала, па дарожках пуцявінках. Так, так, пані гаспадыня!
Марыля(гаворыць з трудом). Гэта ж толькі падумаць, дзедка. Мала усялякага безгалоўя, а тут на табе, яшчэ гэта хвароба. Лета не за тарою, скора касьба пачнецца, жніво, работы гібель, а ты ляжы тут прыкава-най да ложка, як пакутніца якая. Лепей хай бы ўжо смертачка прыйшла на маю галаву няшчасную, дык хаця б хаты не завальвала. Не так я вясну спатыкала і праводзіла, як мне сёлета прыйшлося, ох, не так, як і сам знаеш! (Кашляе.) А тэты суд у майго з дваром... То ж не давядзі ты, Божанька. Гаспадарку ўсю змарнавалі, да няма нічога дайшлі, і сягоння ўжо не ведаеш чалавек, дзе заутра сонейка прыйдзецца сустрэнуць. Ох, Божа ты наш справядлівы, за якія грахі цяжкія караеш ты нашу сямейку! Ах, як жа цяжанька! Падай мне вады, Данілка. (Данілка падае.)
Данілка. Праўду мамка кажа. Страшэнна нягодна жыць на свеце. Вось хоць бы і мне такая бяда зрабілася: скрыпку старую, што была ў мяне раней, татка са злосці паламаў, а цяпер і рабі што хочаш. Пакуль жа я новую такую змайструю... Ну, але затое калі і зраблю, дык вот жа зайграю — цэлы свет дзіву дасца!
Старац. А дзе ж гаспадар ваш, пані гаспадыня?
Данілка. Тата пайшоў у двор прасіцца, каб яшчэ трохі пачакалі і не выкідалі нас адгэтуль.
Марыля. Так, так. Сягоння сышоу час наш выехаць, а мой нічога яшчэ сабе не прыстараўся.
Старац. Дрэнна, вельмі дрэнна, калі так выходзіць. Свайго не меўшы,— трэба легчы спаць не еўшы.
Данілка. Вось табе дык добра, дзедка: з адной хаты выкінуць, дык у другую пойдзеш.
Марыля. Усе ж да апошняга часу думалі, што за нам! зямлю прызнаюць, тым часам наадварот выйшла.
Старац. Так, так, пані гаспадыня. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць.
Марыля. Мой жа чалавек — каб вы, дзедка, бачы-лі: за апошні час як набраў сабе нечага ў галаву, дык проста з розуму сыходзіць. Учарнеў, асунуўся, азыз, толькі таўпехаецца з кута ў кут, як сам не свой. Баюся, дзедка, вельмі баюся, каб з ім, барані божа, чаго благога не сталася.
З'ява ІІ
(Тыя ж і Сымон.)
Сымон(уваходзіць з тапаром і кладзе яго за лаву). Ці гэта яшчэ не вярнуўся?
Марыля. і Данілка. Не, нямашака яшчэ,
Сымон. А дзедка ўсё госціць у нас!
Старац. Але, сынку мой. 3 мамкай тваёй загава-рыліся аб справах вашых хатніх. Як уважаю, то не лёганькі будзеце мець сёлетні гадок.
Сымон. Э! Нічога, дзядочак. Пакуль будзе хоць якая малая магчымасць, то не дадзімся жыўцом ваўку ў зубы. Паглядзіш!
Стаpaц. Смела, сынку мой, варожыш. Можа, i не дасіся ваўку ў зубы, але жыццё бярэ ў свае лапы, ох, як бярэ! Не такія яшчэ дужыя і смелыя здаюцца на яго ласку i няласку. Так, так, сынку мой! Адвага наша — адно, а жыццё — другое, І найбольш верх бярэ гэта апошняе.
Сымон. А мы з гэтам не папусцімся, дык што ж з намі гэта жыццё зробіць?
Старац. Тата ўжо нядуж твой.
Сымон. Ну, то ў мяне сілы хопіць — за яго, за сябе, за ўсіх нас.
Старац. Дай Божа, дай Божа, каб табе гэтай сілачкі ставала да канца жыцця. Бяда толькі, што сіла людская не заўсёды на дабро ідзе.
Сымон. Я i не думаю з сваей сілай у цемнякі ці разбойнікі пайсці.
Старац. Не кажу табе гэтага, сынку мой, але моладасць свае права мае. Я сам быў маладым!
Марыля. Нічога яму, дзедка, не ўгаворыш. Не такой падатлівай натуры ён у мяне ўдаўся. Хоць галавой наложыць, а свайго мусіць дапяць.
Данілка. Сымонка, ты па мне пайшоў: і я хоць галавой налажу, а скрыпачку такі зраблю сабе новую!
Сымон. Які я ўжо ўдаўся, такі і буду, а свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся. Бяда — часу няма болей гаварыць аб гэтым. Пайду, можа, гэту сустрэну. Карціць мне даведацца, што там яму ў дварэ сказалі.
З'ява ІІІ
Марыля, Данілка, Старац.
Старац. Ох, маці, маці! Высака твой сынок падымацца хоча, але каб нізка часам не зваліўся.
Марыля. Цяжанька мне з ім якую радачку даць. Змалку дзён такі: як толькі нарадзіўся, дык i то сябе паказаў — грудзей не прыняў, так, без малака, качаўся. Я тады ў двор за мамку засталася.
Старац. Гартаунейшы i выйшау ён затое. А у дварэ, кажуць, перамены цяпер вялікія пайшлі.
Марыля. Але, дзедка,— перамены. Як вярнуўся малады паніч недзе з далекага краю, з навук, дык усе пайшло ўверх дном — усіх чыншавікоу сталі чысціць. Не чакае, пакуль суды пакончацца, а наперад за ўсіх заставы кладзе і высяляе; з намі таксама выйшла.
Старац. Ведаю, ведаю, пані гаспадыня! Старыя парадкі раскідаюць па свеце, а новых, лепшых, нешта не відаць і не відаць.
Данілка. Як уважаю, то, мусіць, толькі я адзін новым парадкам на сваей новай скрыпцы зайграю.
З'ява IV
(Тыя ж i Зоська.)
Зоська(уваходзіць з кветкамі ў руках). А-а! Дзядочак к нам на госці прыплёўся.
Старац. Так, так, мая дачушка! Прыплёуся божым словам вас пахваліць; зараз далей паплятуся з тым самым.
Зоська(падсядаючы к Старцу). Добра, што я дзедку тут застала,— маю просьбу да цябе.
Старац. Слухаю, мая дачушка, слухаю. Хэ-хэ-хэ! Думаў, што я толькі усе мушу прасіць, ажно, як бачу, то i ў мяне прасіць нечага хочуць. Хэ-хэ-хэ! Яшчэ распанею з гэткага гонару.
Зоська. Дзедка заўсёды жартуе з мяне, а я толькі буду прасіць таго, чаго ўсе людзі цябе вечна просяць.
Данілка. Ну, значыць, прапала дзедава панства!
Зоська. На, вось табе, дзедачка, кветак трошкі, а ты памаліся... за здаровейка...
Старац. За чыё, мая дачушка: за татава, матчына, а можа?..
Зоська(нахіляючыся да Старца, каб маці і Данілка не чулі). Памаліся, дзедка, за здароўе нашага паніча.
Старац. Добра, дзетачка! Я за ўсіх малюся, за каго толькі просяць — і за жывых, і за нябожчыкаў. Толькі вось, што я з тваімі гэтымі кветкамі рабіць буду?