Выбрать главу

— Прагледзеў, — не стаў падманваць начальнік змены. — Працы на аб'екце шмат: на ўсё проста не хапае часу.

— Гэта значыць, ніякай упэўненасці ў тым, што ў складзе брыгады не магло аказацца асоб з псіхічнымі адхіленнямі або тых, хто прытрымліваецца радыкальных поглядаў, у вас няма, спа­дар Мажуль?

— Да чаго вы хіліце? — начальнік змены нахмурыўся. Пытанне інспектара яму відавочна не спадабалася, таму што ставіла пад сумнеў яго прафесійную прыдатнасць.

— У складзе брыгады мог апынуцца чалавек ці нават некалькі, якія маглі мець злы намер. Канкурэнцыю ніхто не адмяняў... Калі я правільна памятаю, «Гіпарх Нікейскі» належыць Злучаным Штатам Амерыкі?

— Так.

— Ворагаў у іх хапае.

— Медыкі не знайшлі на целах загінулых слядоў выбуховых рэчываў, спадар Сарва! — уключыўся ў размову Хорт. З таго, што ён не чуў паведамлення, інспектар зрабіў выснову: з начальнікам аддзела звязаліся па службовым канале.

— Тэрарыстычны акт аўтаматычна не азначае самагубства, спадар Хорт. Падарваць генератар маглі і іншыя рабочыя. У тым ліку і з паралельных брыгад... Спадар Мажуль, колькі ўсяго рабочых задзейнічана на пабудове калоніі?

— Больш за дзве тысячы чалавек. Дзве тысячы сто шэсцьдзясят дзевяць чалавек, калі быць зусім дакладным.

— Дзве тысячы сто шэсцьдзясят дзевяць патэнцыйных падазроных! — прыгнечана пакруціў галавой Хорт.

— А што магло выбухнуць, спадар Мажуль? — праігнараваўшы словы начальніка аддзела, спытаў інспектар.

— Гэта магло быць што заўгодна, спадар Сарва. Мы выкарыстоўваем вадарод, кісларод, бензол, спіртавыя лакі, сухі цырконій, метанол, дыэтылавы эфір і мноства іншых лёгкіх на загаранне рэчываў і вадкасцяў.

— Плацінавую чэрнь?

— Так, спадар Сарва. Плаціна, асабліва ў дробнадысперсным стане, з'яўляецца вельмі актыўным каталізатарам многіх хімічных рэакцый.

— Чым непасрэдна займалася пятнаццатая будаўнічая брыгада? — стыло пакідала на экра­не планшэта ўсё новыя адзнакі.

— Зварачныя работы тэрмічнага класа. У брыгады маецца восем робатаў, аснашчаных плазматронамі з кіслародам у якасці рабочага цела.

— Вы не выкарыстоўваеце электронныя пучкі, спадар Мажуль? У вакууме гэта было б больш рацыянальна!

— Спецыфіка праекта — ніякай электронна-прамянёвай зваркі. Зварачныя работы праводзяцца ў кіслародным асяроддзі: дыспетчар з дапамогай кампрэсара высокага ціску запаўняе адсек або сектар паветрам, пасля чаго робат прыступае да працы. Аператар пры гэтым знаходзіцца на адлегласці трох метраў ад яго, што выключае некарэктнае выкананне праграмы. Перад пачаткам змены робатаў аглядае інжынер-тэхнолаг — так што ні пра якое перапраграмаванне не можа ісці і гаворкі!

— Не трэба цалкам давяраць камп'ютарам, спадар Мажуль!

— Толькі не ў нашым выпадку, спадар Сарва! Кожны робат абсталяваны блакатарам — пры любым адхіленні ўсе сістэмы аўтаматычна адключаюцца.

Ад развіцця тэмы інспектар адмовіўся.

— Пры якой тэмпературы праводзіцца зварка?

— Дзесяць-пятнаццаць градусаў па Цэльсіі са знакам плюс.

— Плазматрон мог справакаваць выбух?

— Выключана! Канструкцыя надзейная, правераная часам.

— Што наконт іншых крыніц?

— Усе віды электрычнага абсталявання старанна ізаляваныя. Іншыя гарэлкі адсутнічаюць. Ніякіх крыніц адкрытага агню. Робат выраблены са сплаваў, якія не даюць іскру.

— Хто-небудзь з пятнаццатай брыгады курыў?

— Зварку праводзяць у скафандрах, спадар Сарва. Сам кісларод не гарыць і не выбухае.

— Ён толькі падтрымлівае гарэнне... Балоны з кіслародам мелі якую-небудзь адмысловую маркіроўку?

— Вядома! На іх былі нанесеныя ўсе знакі, прадугледжаныя інструкцыямі па тэхніцы бяспекі.

— Маркіроўку было лёгка прачытаць?

— Зблытаць кісларод і вадарод не маглі ні на газанапаўняльнай станцыі, ні падчас правядзення работ. Знакі прадубліраваныя колерам балонаў: вадарод — цёмна-зялёны, кісларод — блакітны. Дальтонікаў у аператары зварачных робатаў не бяруць. Выключэнняў ніякіх!

— Мне не дае спакою плацінавая чэрнь. Яна ж прымушае вадарод загарэцца?

— Парашок злучае вадарод з кіслародам пры хатняй тэмпературы, пазбаўляючы тым са­мым ад неабходнасці дадатковага падагрэву. Плацінавая чэрнь каштуе шмат, але лепшага каталізатара вадародных рэакцый няма.

— Тупік, спадар Сарва? — спытаў Хорт, убачыўшы выраз задуменнасці на твары інспектара.

Замест адказу Сарва пачаў мераць крокамі сектар і паўтараць:

— Вадарод. Кісларод. Плацінавая чэрнь.

Так працягвалася не менш за чвэрць гадзіны.