Выбрать главу

Я думаю пра беларускі фэйсбук, у якім “права” антысеміта быць антысемітам надзіва лёгка прызнаецца, нібы мы жывём у дзевятнаццатым стагоддзі і антысемітызм (“ну навошта так груба?..” — крывяцца яны) зноў лічыцца “поглядамі”, на якія кожны мае права. Я бачу партрэты “шчырых беларусаў”, якія выстаўляюць напаказ сваю нянавісць, сваю пячорную юдафобію — і ў іншых шчырых беларусаў гэта чамусьці не выклікае гідоты. Нібы нічога гэтага не было: масавых забойстваў, крыві і попелу, перамяшаных з сухімі лічбамі, не было пякельных планаў і самага страшнага ўроку, які толькі магла даць нам гісторыя.

А яшчэ я думаю пра тое, што Еўропа — гэта музыка, а музыка нічому і нікога не здольная навучыць.

І, вядома ж, пра скрыпкі.

Віла пахне чалавечым потам і вымытым шклом.

І чамусьці — паперай. Старой паперай.