Адразу ж аспрэчыла “фантазёра” і жонка Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна.
Дыктатура - гэта калі немагчымае выдаецца за праўду. І калі ўсё, што адбываецца без згоды і ласкі “манарха”, называецца палітычнай вакханаліяй.
...У Аляксандра Лукашэнкі яшчэ будуць новыя перамогі і паразы. Аднак галоўнае паражэнне - маральнае, духоўнае - ён атрымаў напрыканцы чэрвеня
2003 года, калі прыгнечаная Беларусь дзесяткамі тысяч сваіх грамадзян выйшла правесці ў апошні бел-чырвона-белы зямны шлях свайго нацыянальнага апостала.
Страла ісціны патрапіла ў “Ахілесаву пяту” “ апошняга дыктатара Еўропы”?
..................................................................................................
1 Васіль Уладзіміравіч у дзяцінстве спрабаваў пісаць вершы, аднак надзвычай патрабавальны да творчасці, годнымі ўвагі іх не лічыў. Яны не з’яўляліся ў друку, а тым больш – у падру чніках. Вось як пра тыя дзіцячыя вершы згадвала родная сястра Быкава Валянціна Уладзіміраўна: “Вася (...) пачаў і сам пісаць. Я гэта заўважыла і цішком даставала з сумкі тое, што ён старанна ад усіх хаваў. Спярша гэта былі кароткія вершы, але яны ў яго не дужа складна выходзілі, і ён пераключыўся на павяданні”/ Бывава В. Вася, Васіль, Васілёк...// Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў. – Мн. : ГА БТ “Кніга”, 2004.
2 Урадавая сувязь мае чатыры або тры лічбы ў нумарах. У Саюзе беларускіх пісьменнікаў “па спадчыне” засталася з савецкіх часоў. “Камсамольская праўда”: “Адным з галоўных сімвалаў высокай у лады з’яўляецца так званая “вяртушка”/ 2005, 27 студзеня.
3 Труну з целам Васіля Быкава пранеслі толькі па пра спекце – да плошчы Якуба Коласа, затым павезлі на аўтобусе-катафалку, які напачатку спрабаваў спыніць даішнік, нават заскокваў у аўтобус. І тады натоўп акружыў катафалк – і так праводзіў да могілак, на якіх жалобны мітынг пачаўся а 18 гадзіне. Канешне, людзі б дабраліся хутчэй, калі б ім былі пададзены паабяцаныя 10 аўтобусаў (пра якія засталася пазнака ў пратаколе ўрадавай камісіі). А “да 20 гадзін вечара” ўжо пачыналі разыходзіцца з памінальнага стала ў Доме літаратара блізкія і родныя нябожчыка. З памінальнага стала, аплаціць які ў сваім гарантыйным лісце за подпісам першага намесніка міністра культуры і міністэрскага бухгалтара абяцала “дзяржава”, – аднак дасюль так і не зрабіла абяцанага...