У тэлестудыі падчас запісу перадачы прысутнічаў (сярод іншых) і Аляксандр Ткачэнка, прэзідэнт Расійскага ПЭН-цэнтра, калега і сябар Быкава. Здзіўлены адкрыццём новага паэта, ён паспрабаваў запярэчыць: маўляў, Быкаў - празаік, ён не пісаў вершы... Ды на тое эмацыйна і непадробна абурыўся ППРБ:
- Як гэта не пісаў, калі я іх у школе вучыў!..
Пра тое “прэзідэнцкае вучэнне вершаў” распавялі В. Быкаву журналісты.
- Наконт вершаў мне нават няёмка гаварыць, бо я іх ніколі не пісаў, - усміхнуўся празаік. - Хаця гэта не значыць, што я ўвогуле не прызнаю права на паэзію - асабліва для тых, хто хоча ў ёй нешта знайсці. Калі ласка! Толькі я вершаў не пісаў!1
А вось як згадаў пра тое Рыгор Барадулін: «Калі ў невялікім застоллі запытаўся я, ці пісаў Васіль вершы (бо адзін чалавек сцвярджаў, што вучыўся на вершах Быкава), [Васіль Быкаў] толькі й сказаў, падняўшы кілішак: “ За чытача!” Той жа чалавек у 1995 годзе <...> дзівіўся, чаму ў спісах кандыдатаў у дэпутаты Вярхсавету не бачыць Быкава, бо гэта буйны пісьменнік, але як грамадзянін дапусціў шмат памылак. Калі я патэлефанаваў Васілю, ён адказаў, што цяпер можа спакойна паміраць, раз яго заўважыў не абы хто.» / Барадулін Р. Сам-насам з вечнасцю... // Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў. - Мн.: ГА БТ “Кніга”, 2004.
“Белорусский Рынок”:
«...по признанию самого Лукашенко, они с Быковым выступали за суверенитет Беларуси, но понимали его по-разному. Один считал, что все средства хороши, а второй, основываясь на пережитом печально м опыте противостояния нацистского и коммунистического империализма, рассматривал суверенитет как абсолютную ценность, а не предмет для мелкого политического торга.
Отсюда такая колоссальная, как говорят, нестыковка культурных полей, отсюда принципиальная невозможность диалога между теми, кого представляет Лукашенко, и теми, кто “за Быкова”». / 30 июня - 6 июля, 2003 г.
Мікалай Чаргінец, старшыня Камісіі па міжнародных пытаннях і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі:
- Я как-то сказал в беседе с Александром Григорьевичем [Лукашенко], что мы с Быковым друзья, что знаю его как чуткого человека. Когда был в Афганистане, мне очень помогали письма Быкова, в них было много слов поддержки. И я понял, что нет никаких претензий у президента. Он сказал, что Быков - великий писатель и что надо восстанавливать отношения, надо развеять недоразумения. Но... у меня рука не поднимается написать ему письмо с просьбой о приезде. Все-таки жизнь у нас сложнее, чем на Западе. / “ Обозреватель”, 2002, 15 ноября (N° 13).
Васіль Быкаў:
- Сталін, Хрушчоў, Брэжнеў... Яны прыходзілі і сыходзілі, але ў той час я быў малады і ведаў, што перажыву іх. Цяпер мне сумна, бо я стары і не ведаю, ці дачакаюся звяржэння дыктатара Лукашэнкі. /Радыё “Свабода”, 25 сакавіка 2002 г.
...Ён старэў. Хварэў. І сумаваў.
- Вам не хочется вернуться домой, в Минск? - наіўна спытаў Васіля Быкава вядучы праграмы “Хвост кометы” расійскага тэлеканала ТВС Сяргей Косцін. Яны сядзелі з келіхамі чырвонага віна, наўкол - хараство лета новага тысячагоддзя, паркавая ціша, нямецкая чысціня і спакой.
Быкаў, здалося, моцна здзівіўся пытанню - і адказаў адразу ж:
- Конешно! Конешно! Я имел намерения вернуться. Но когда у нас состоялись президентские выборы - я думал, что президентом у нас будет другой человек. Но оказалось, что - увы. [Если появится возможность, я вернусь.] Ведь там остались не только Родина и пейзажи родные, но и культурная среда. Я здесь очень страдаю, что тут нет моего архива, моей библиотеки.
Пасля прабывання ў Фінляндыі і ФРГ была прапанова малодшых сяброў-эмігрантаў пераехаць у Прагу. Абяцалася дапамога, двухпакаёвая кватэра з лоджыямі.
- Бліжэй да Радзімы, і беларусаў там больш, - параіліся з жонкай - і паехалі.
І з тыдзень Быкавы начавалі ў чужой аднапакаёвай кватэры, застаўленай скрынямі і валізамі (гаспадыня падалася ў ЗША). З “малодшымі сябрамі” шукалі сабе прытулак: пабачылі дом для састарэлых (быў ласкава прапанаваны пакой, “жыхарка” якога нядаўна памерла), затым агледзелі кватэру на ўскрайку, адкуль было далёка хадзіць нават па хлеб.
Нарэшце, стаміўшыся ад блуканняў, спыніліся ў аднапакаёўцы: два вакны глядзелі на сцяну суседняга дома, дым з невялікай кухні абуджаў даўнюю астму, і Быкавы мусілі сталавацца ў горадзе. А неўзабаве перад вокнамі ўсталююць кран - і пачнецца рамонт паддашку з надакучным грукатам.
Ён ніколі не прасіў. І ніколі не скардзіўся. Ні на жыццё - усёчасную барацьбу. Ні на долю: стаўшы адным з найвядомых празаікаў СССР, ён не зарабіў у сваёй дзяржаве сродкаў на больш-менш прыстойнае існаванне за яе межамі.