Выбрать главу
Між сабой Згаджаемся, Узгадняемся І вітаем Адзін аднаго пры сустрэчы.
Але глыбіня Ад нас адступаецца І закрываецца Тоўшчай паверхні.
І толькі гліна — Каб мы не згубілі сябе дарэшты Свеціцца,
Як ліхтар.
45
Знаходзіць сама ў сабе Безліч рэчаў, Але самую сябе Губляе.
Згадвае мноства імёнаў, Якія даюцца ўсяму, Што ўзнікае, Але сваё забывае.
Калі настае — Мінае, Калі становіцца нечым — Перастае быць
Н і ч ы м .
І тады У рыбін і птушак Выпытвае шлях Дадому.
46
Прысутнае вабіць Вока І вокам засвойваецца:
Адлегласць Між тым, што знадворку, І тым, Што ўнутры.
Прамень Напружанага спасціжэння Прыцягвае і адпускае Прадмет — І прадмет Пачынае распазнаваць Адлегласць, А ў ёй Прысутную гліну.
47
Збан зберагае, Што маецца ў ім, І, што маецца ў ім, Спаражняе.
Нібыта завязь у плод — Няўзнак Будучыня перайшла У мінулае:
Ува што Пярэйдзе мінулае?
Тут нас ужо няма,
Але ўжо паявілася гліна.
48
Што ні здараецца з намі, Здараецца як бы не з намі А з некім.
Спяваюць раніцай птушкі І дрэвы Шапочуць лістотаю, І бялее Так блізка, Але к у д ы нам ужо Немагчыма патрапіць,
Гліна.
Нас перайначвае вынік, Аднак заўсёды Мы застаёмся прысутнічаць Некім ці нечым Побач з мінулым, Якое было
Ц я п е р .
49
Не намагаешся спрасавацца У крамянёвую моц Ці рассыпацца ў пыл...
Мудрацы Табе давяраюць Свае развагі —
Не для таго, Каб з імі Застацца ў вяках, А каб высветліць праз вякі, Дзе думка Распазнавала праўду, А дзе памылялася...
Доўжышся, як жыццё, Нікому не прыналежная, І ўсё роўна
Усім свая.
50
Не хочаш Дужаю быць І не можаш слабою.
Ты не пярэчыш Богу, А свет Табе не пярэчыць. На шалях Унутранай раўнавагі Узважваеш ГІаражнечу І Паўнату І нікому Не прызнаешся, чаму Не пераважвае шаля Шалі.
51
Паставай, Якой аб'яўляюся тут, Шукаю сябе самога...
Ці месца, Каб спраўдзіцца?..
Гліна Тлумачыць пісьмёны Забытых стагоддзяў,
А я і м а ё Засвойваюць сінтаксіс Паразумення.
Нямое, Нікім не адмененае, Змаганне Паміж паверхняй І глыбінёй.
52
Нашча:
Рыхтуешся да пары, Калі сэнс табе скажа: «Збудзься!..»
Страшыць І кліча адначасова Нязнанае прызначэнне.
Штораз Ахвяруеш сабой — І гэтак Наноў заваёўваеш Свет.
53
Сведчыш пра цэласнасць, Да якой Нічога нельга дадаць І адняць ад якой Гэтаксама нічога нельга.
А мы Разумеем паглядам І думаем дотыкам І адкладаем на потым сябе, Каб зноў Бясконцае мноства разоў
Вяртацца.
54
Творыцца паступова У целе гліны Цела быцця, А ў ім, Калі яно створыцца,— Цела думкі, А ў ім, Як яго сарцавіна,— Цела святла: