Выбрать главу
Драбіна, Якая вядзе Да Бога.
Пільнуеш свой час І сама Няўзнак здымаешся,
Але ўсе роўна Заўсёднай апораю Застаешся.
55
Тоесны Нечаму іншаму, Чым таму, Кім існую, Ад рэчаў Скіроўваюся да гліны —
Жывы, Але мёртвы, Да мёртвай, Але жывой. І болей нікога няма І нічога няма:
Адно перад тым Як сустрэцца — Р о с т а н ь , Адно перад тым Як расстацца — С у с т р э ч а .
56
Перамагаеш Без перамогі, Дзейнічаеш Без учынку, Жывеш Без жыцця.
Паміж назоўнікам і дзеясловам Сутонішся ў спраўджаным І світа еш У тым, што спрабуе Стацца сабой,—
Часціна Інакшай мовы, Што не засвойваецца, Як назоўнік І як дзеяслоў.
57
Паклікала — Але не назвалася.
Уначы, У цьмянай размове З нераспазнаным, Я ўпэўніўся, Што не памру, А памяняюся месцам З нераспазнаным. І стаў чакаць, Калі развіднее, А развіднела — Убачыў мертвую гліну І прачытаў уголас Яе імя.
58
Калі дакранаюся да яе, Яна Нешта інакшае ўжо, Чым гліна. Усё, Што збылося,— Знікла. І што не збылося — Знікла.
Няма ні жывых, Ні мертвых, Ні пераможаных, Ні пераможцаў.
І толькі страла У нерухомай пространі гліны Ляціць З пачатку ў канец.

УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ

1
У летапісах уцалелых Знаходжу Радкі пра цябе, У старадаўніх паданнях — Згадкі.
Адлюстраванне, Якое амаль патанула У глыбіні векавечнай,
Рэха, Якое амаль супала З пахмурлівай Далечынёй.
2
Не аддае цябе Даўніна, Невараць Не вяргае, Не адпускае Нябыт.
Твае палачане Цябе не бачаць, Цябе твае крывічы Не чуюць, Цябе нашчадкі твае Успомніць не могуць. А ты Прымаеш усё, што ёсць, Але ўсё адно, Але ўсё адно Згадзіцца з гэтым Не хочаш.
3
Клічу цябе, Каб прыйшоў У сённяшні дзень I прывёў 3 сабою стагоддзі, Пакінутыя ў мінулым.
Звяртаюся да цябе, Каб страту, Што забірае Людзей ад людзей I чалавека ад чалавека,
Перааспрэчыў.
4
Хто Знік мазусім, Не пакінуўшы ў свеце Следу, Хто У свой след увасобіўся I стаў знаны.
А ты Усё застается На той мяжы, Дзе нябыт Супадае з быццём:
Чакаеш, Калі стане іншаю Неўміручасць?
5
Як убірае ў сябе Чалавек Свой век, Так убірае I памятае чалавека Імя, Яму дадзенае нараджэннем I спраўджанае жыццём.
Удумваюся ў яго, Услухоўваюся ў яго, Трымаю яго на вуснах.
I ключ, i замок, I прастора, Належная іншаму вымярэнню,— Імя, Што прыйшло ад цябе, Каб весці Цяпер да цябе:
Усяслаў Чарадзей.
6
Няхай не думае чалавек, Што тут, На зямлі, Ён найпершы I найвялікшы.
Няхай зразумее, Пакуль не зляцеліся крумкачы I не збегліся лісы, Сваё прызначэнне I месца.