Выбрать главу
36
Ніколі ўжо не растане Гэты стаптаны снег, Не паржавеюць ніколі ўжо Гэтыя мечы, I не струхлеюць дзіды, I ўжо ніколі не будзе Канца Гэтай лютай бітве
На гэтых крывавых, З нябёсамі злучаных I ў наступнасць Упісаных, Берагах.
37
З дружынай сваёй — Уцалелай рэшткай — Кіруешся ў змрок Занямелага адвячорка.
I ўсё даўжэе адлегласць Між тым, Што было I што ёсць,
І ўсё больш Ты застается ў мінулым, I застаецца мінулае У будучыні Усё больш.
38
Накрэсліваюць шляхі У кнізе твайго жыцця Свае думныя ўзоры.
У бітвах, Паходах, Здзяйсненнях, Задумах, Стратах Мінае твой век I, мінаючы, набывае Тваё аблічча.
39
Ад'ехаўшы — Азірнешся:
Нізкае неба, Глыбокі, Зрушаны снег, I на снезе Мёртвыя ваяры — Свае i чужыя.
Так учынілася I хіба Можа ўчыніцца Інакш т а к о е ?
Toe, Што бачыш апошні раз, З табою развітвацца Не захоча.
40
Чуйнаю думкай —
Ранаю чуйнай — Слухаеш рэчаіснасць.
Што набрыняла, Сабралася, Падступіла Да самай паверхні I аб'явіцца хоча?
Дзе неабходна Твая прысутнасць Е як Мусіш паводзіцца, Каб сваё Убіралася ў моц, А чужое Не мела моцы?
Усюды прысутнічаеш, Ba ўсіх Выпытваеш думку, Але сваю Нікому не адкрьшаеш, Але ў сваю Не ўпускаеш нікога.
41
Засвойваеш Iспазнаеш Cawrae большае, Што чалавек Можа, I самае большае Гэтаксама — Чаго не можа.
Бываеш У неба ў гасцях I ў пекла, Раішся з птушкамі, З гадамі, Ca звярамі, I там, Дзе для іншых — Мяжа, Для цябе —
Магчымасць.
42
Не можаш уваскрасіць Сваіх мёртвых Сяброў-ваяроў, Што палеглі ў бітве, Ды можаш Уваскрасіць I нанава ўвесці У займішча новага дня Замоўклую бітву —
Няхай сама Яна вызначае: Навошта Так непадзельна I так асобна Злучыліся ў чалавеку
З целам душа І з душою цела.
43
Згуба Бяжьщь па тваіх слядах, Табе падае руку Здрада, Дарогу табе заступае Жах.
А ты ўсё адно Застается жывым Заўсёды:
Раптоўны ратунак Цябе беражэ, Імгненнае выйсце Цябе пільнуе.
44
Не назіраў — A бачыў, Не слухаў — Ачуў, Крылаў не меў — A лётаў. Быў там, Куды сцежкі не дасягаюць, I рэчы, Якія не маюць наймення У мове людской,
Разумеў.
45
Нібы груганы — ахвяру, Цябе апаноўваюць Змрочныя, Горкія, Цяжкія думкі.
I не хапае На тэты раз моцы, Каб ix адпрэчыць, І не хапае На гэты раз шчасця, Каб ix адолець I павярнуць наўпроць. Звернуты вочы Углыб сябе.
Каб адразу Ўсё зведаць i вырашыць, Падаешся, Прымаючы выклік, Насустрач нязведанай долі —
Бядзе.
46
На чоўне З малымі сынамі, Апосталамі малымі, Плывеш схаладнелай вадой Да супротных князёў — Хаўруснікаў i варагоўцаў.
Надоечы цалавалі Яны святы крыж, Прысягаючы, Што не прычыняць Табе аніякай шкоды. Але калі прыплывеш, Яны раптам Прысягу зломяць.