Выбрать главу
Як свігавіца-маланка, Калі набліжаецца навальніца, Малюе на небе Узоры свае, Высвятляеш Сабой рэчаіснасць I апярэджваеш вынік.
А за табою Грукаюць перуны, I згуба Ніяк не даўмеецца, Дзе цябе пераняць.
57
Будзь літасцівы да чалавека: Супротнікаў Не карай I вінаваўцам Не помсці.
Яны яшчэ Сябе не адрозвіваюць Ад абставін I супадаюць з мясцовасцю То лясістай, То балацістай, То ўзгорыстай...
Адкрывай У людзях i з'явах Наступнасць, Дзе помсце Няма каму помсціць, А варажнечы Няма з кім варагаваць.
58
Ca сценаў Святой Сафіі Сыходзяць да палачанаў Апосталы I навучаюць праўдзе.
Хаваешся ад прызнання I распазнання У клопат гарачы I ў ім выяўляешся,
І глядзіш На постаць апостальскую, Як на свята, Дзе ты ўжо некалі быў.
59
Дужаецеся: Ён князь, А ты княжыч, Ты сын, А ён бацька, Ён жартам, А ты колькі змогі.
I ён цябе вучыць: «Калі цяжар Прыцісне да долу I ты не зможаш
Скінуць яго — тады Выгукні: хопіць!..»
Выгукваў — I вузел Развязваўся сам адразу I атуляла палёгка Ласкаваю хваляй.
Няма ўжо на свеце бацькі, I сам ты ўжо князь, A ўсё роўна Выгукваеш час ад часу, Быццам камусьці, нікому Дзіцячы заклён свой:
Хопіць!..
60
На сутыках шляхоў, На растоках рэк, Між у сходам i захадам, Поўднем i поўначчу, На зямлі, Заглыбленай у векавечнасць, Тваё гаспадарства.
Магніт — Прыцягваеш i збіраеш, I творыш Яшчэ не вядомы ў свеце, Але такі знаёмы Па постацях i вачах Народ.
61
Вось вам, сыны, падарункі: А гэта справы, А гэта з'явы, А гэта веды.
Куды памкнешся, Барыс? Чаго зажадаеш, Давыд? На што адважышся, Глеб? Дзе спынішся, Расціслаў? Як павядзешся, Раман? Чым задаволішся, Святаслаў?
Глядзіш на сыноў I імі Распазнаеш сябе.
62
Хочаш з усімі сустрэцца, A з кім — не маеш.
Ці заблудзіліся пасланцы, Ці забылі Само пасланне I не жадаюць успомніць?
Мяняе Воблікі свет, I шукае Пачатак бітва.
63
Зацята Чыесьці пагляды Скіроўваюцца да цябе, Упарта Чыесьці намеры Табе пярэчаць.
I, падыходзячы да мяжы Тваіх уладанняў, Гнуцца i ломяцца, Быццам дзіды, Чыесьці шляхі.
Перашкодай Стаўшы для сілы Хлуслівай i ганарлівай, У бітве самаадданай Знаходзіш паразуменне З сабой.
64
Хто даў табе Гэтую кнігу?
Радок за радком У ёй пакладзены словы, Але пакладзены — быццам Вывернуліся старонкі Ці сам Стаіш за напісаным...
Дбайна, Нібы ўспамінаеш уголас, Што некалі ведаў, Чытаеш, Ды раз за разам Спыняешся, хібіш — I раз за разам Нехта, хто бачыць праўдзіва, Падказвае, як належыць Чытаць, што чытаеш. I словы Звязваюцца паступова
У змест.
65
Там, за туманам...
Стаіць i глядзіць туманам Toe, што прызначае Табе сустрэчу I так прызначае, Што пра яе Ты сам здагадацца мусіш I мусіш сам Знайсці тое месца, Дзе, - I выбраць той час, Калі Табою аб'явіцца Toe.