Annotation
Гуринович Влада
Гуринович Влада
Рэчыва
Рэчыва
1.
Спадзяюся, што Сашку Ялев╕ча цяпер закрыюць, ╕ закрыюць надо╝га, ва ╝сяк╕м разе, абв╕навачанн╕ яму прад'яв╕л╕ дастаткова сур'ёзныя. Я, са свайго боку, зраб╕ла для гэтага ╝сё ад мяне залежнае - дала супраць Сашк╕ сведкавыя паказанн╕. Хаця яго сястрыца ╕ пляменн╕ца настойл╕ва прас╕л╕ мяне ад гэтага ╝стрымацца. Пагражал╕ - ма╝ля╝, дурн╕ца, ты нават не ╝я╝ляеш, у што ты ╝лаз╕ш! Грошы таксама прапано╝вал╕ - галавакружную суму, ледзь не гадавы даход, як╕ яны мел╕ са сваёй аграсядз╕бы. Намякал╕ яшчэ, што дапамогуць мне разжыцца кватэркай у стал╕цы (дурн╕ца, пагаджайся, не век жа г╕бець у гэтай дз╕ры!). Але я паслала ╕х куды далей. Распавяла следчым усё, што ведала. Зма╝чала х╕ба тольк╕ пра 'рэчыва'... Але давайце па парадку.
***
Завуць мяне В╕кторыя, мне трох╕ за трыццаць, ╕ я ня╝дачн╕ца. Жыву я ╝ прав╕нцыяльным гарадку, самым звычайным ╕ н╕чым не выб╕тным -прыватны сектар, цагляная забудова, плошча з будынкам выканкаму, рынак, сквер, да Брэста сорак хв╕л╕н на маршрутцы. Завецца гарадок Махов╕шча (пэ╝на, усё-тк╕ ад слова 'мох', а не 'даць маху'), а мясцовыя жыхары называюць сябе, адпаведна, 'маха╝чане', альбо, радзей, 'маха╝чук╕'.
Я працую ╝ мясцовым паштовым аддзяленн╕, зарабляю дастаткова, каб не сядзець галоднай, купляць вопратку ╝ 'сэкандзе' ╕ аплачваць паслуг╕ ЖКГ, але занадта мала, каб дазвол╕ць сабе крэдыт на кватэру альбо а╝то. Таму на працу я хаджу пешшу (балазе гарадок у нас невял╕к╕) ╕ жыву ╝ двухпавярховым дра╝ляным бараку, пабудаваным у трыццатыя гады м╕нулага стагоддзя. У тыя часы мой раён л╕чы╝ся ледзь не фешэнебельным, тут сял╕л╕ся ╝дарн╕к╕ вытворчасц╕ ╕ дробныя партыйныя функцыянеры. Але - 'няма таго, што раньш было' - сёння тут усё у заняпадзе, ╕ раённыя ╝лады ╝жо да╝но абяцаюць знесц╕ барак╕ ╕ рассял╕ць жыльцо╝ у сучасныя кватэры. Абяцаюць ужо гадо╝ дзесяць, ╕ здаецца мне, што я так ╕ зг╕бею ╝ гэтай развалюсе, не дачака╝шы паляпшэння жыллёвых умо╝.
Вокны маёй кватэры адчыняюцца ледзь-ледзь праз рассохлыя рамы, па падлозе я стараюся хадз╕ць асцярожна, бо старыя масн╕чыны пагрозл╕ва рыпяць ╕ праг╕наюцца, а ╝ тыпова пралетарскай лазеньцы (апетай яшчэ паэтам Маяко╝ск╕м) не выводз╕цца цв╕ль, а ванна ╕ ракав╕на паб╕ты плямам╕ ╕ржы, якую не бяруць н╕як╕я 'даместасы'. Кватэрка мая знаходз╕цца на друг╕м паверсе, да якога вядзе дра╝ляная лесв╕ца з расх╕станым╕ парэнчам╕. Сцены пад'езда абклеены папяровым╕ рамонкам╕ ╕ матылькам╕, а ╝н╕зе над паштовым╕ скрыням╕ красуюцца рэпрадукцы╕ шэдэ╝ра╝ жывап╕су, павыразаныя са старых савецк╕х часоп╕са╝. ╤мправ╕заваная арт-галерэя. Звонку ля ╝ваходу ╝ пад'езд ста╕ць лавачка, пафарбаваная ╝ жо╝ты з чырвоным, а побач размяшчаецца невял╕кая ╕нсталяцыя - пальма з пластыкавых бутэлек, аднавок╕ с╕н╕ мядзведзь пад зламаным парасонам ╕ два лебедз╕, зробленыя са старых а╝тапакрышак. На жаль, я не ведаю, хто ╝вё╝ моду на гэты дз╕╝наваты 'ландшафтны дызайн', бо кал╕ б ведала, то падала бы на нягодн╕ка скаргу ╝ м╕жнародны трыбунал - за асабл╕ва цын╕чны здзек з эстэтычных кашто╝насцей. Мне не падабаецца, што мая дзевяц╕гадовая дачка расце, гледзячы на гэту безгусто╝насць. Зрэшты, Алеська не бачыць тут н╕чога брыдкага. С╕няга мядзведзя-╕нвал╕да яна люб╕ць, называючы яго Пафнуц╕ем, а парачку ка╝чукавы лебедзя╝ ласкава кл╕ча "жан╕х ╕ нявеста' ╕ кажа, што ╝ ╕х хутка з'явяцца маленьк╕я лебедзянятк╕. Часам мне здаецца, што яна ведае занадта многа для свайго ╝зросту. ╤ па-мойму, густ яе ╝жо безнадзейна сапсаваны, ва ╝сяк╕м разе, яна кры╝дуе, кал╕ я называю Пафнуц╕я ╕ лебедзя╝ 'страхоццям╕'. Таксама яна кры╝дз╕цца, кал╕ я забараняю ёй гуляць з Лёнем.
Лёня - гэта сын Сашк╕ Ялев╕ча. Лёню стольк╕ ж гадо╝, што ╕ маёй дачцэ, яны вучацца ╝ адным класе. Ялев╕чы жывуць у прыватным сектары праз квартал ад майго дома. Сем'ям╕ мы не сябруем - крый Божа! - аднак Лёня часцяком прыходз╕ць да нас у двор, ╕ яны з Алесяй гуляюць ля пад'езда. Мне гэта не падабаецца, бо Лёня мяне палохае. Не магу сказаць дакладна, што канкрэтна з ╕м не так. Н╕як╕х адх╕лення╝ у разв╕цц╕ ён не мае, са школьнай праграмай спра╝ляецца, прынамс╕, наста╝н╕ца на яго не скардз╕цца. Але ╝сё ро╝на ╝ ╕м адчуваецца штосьц╕ хварав╕тае, ненармальнае. Мажл╕ва, мяне бянтэжаць дз╕╝ныя ма╝кл╕васць ╕ замкнутасць, зус╕м нетыповыя для яго аднагодка╝. Ён скрытны ╕ дз╕кл╕вы, з зацкаваным поз╕ркам ╕ панурым выразам твару - н╕кол╕ не засмяецца, не ╝см╕хнецца нават. Са мной Лёня амаль не разма╝ляе. Убачы╝шы мяне, ён невыразна цэдз╕ць скрозь зубы: 'здрасце...' ╕ тут жа адварочваецца. Ён наогул шарахаецца ад дарослых, пазбягае глядзець ╕м у вочы. Сва╕х аднагодка╝ ён таксама цураецца. У яго ╕ сябро╝-то няма. Затое з Алесяй яму неяк удаецца паразумецца. З ёй Лёня разма╝ляе. Мабыць, нават занадта многа. Потым Алеся з дз╕цячай непасрэднасцю перадае мне змест гэтых размо╝. Шчыра кажучы, ад яе аповеда╝ у мяне валасы ╝стаюць дыбарам. Памятаю, як аднойчы за сняданкам Алеся, сербану╝шы какавы з кубка, сказала так будзённа, н╕бы гаворка ╕шла пра надвор'е: 'А Лёне╝ тата заб╕╝ маму!' Я закашлялася, папярхну╝шыся кавай, ╕ паспешл╕ва перавяла размову на ╕ншую тэму.
Чутк╕ пра тое, што Сашка Ялев╕ч заб╕╝ сваю жонку, гулял╕ па гарадку ╝жо да╝но. Маха╝чане люб╕л╕ папляткарыць на гэтую тэму - як водз╕цца, у сябе на кухнях ╕ вядома, не ╝ прысутнасц╕ дзяцей. Г╕сторыя сапра╝ды была цёмная. Чатыры гады таму Аксанка, Сашкава жонка, пасл╕знулася ╝ перадпако╕, упала ╕ выцялася галавой аб край печы, атрыма╝шы тра╝мы, несумяшчальныя з жыццём. Потым вялося следства, ╕ Сашка праходз╕╝ гало╝ным падазраваным па гэтай справе. Вось тады ╕ аб'яв╕лася гэта Марта Ялев╕ч. Сашкава сястра, уладальн╕ца аграсядз╕бы "Крыштальны ра╝чук", што ╝ дваццац╕ к╕ламетрах ад Махов╕шча. Эфектная жанчына. За сорак пяць ёй ужо, але выглядае гадо╝ на дзесяць маладзейшай - з шыко╝най ф╕гурай, валасам╕ чорным╕, як крыло вароны, ╕ гладк╕м тварам без адз╕най зморшчынк╕. Пэ╝на, на касметолага╝ ╕ ф╕тнес-трэнера╝ грошай не шкадуе. ╤ апранаецца, як ад куцюр'е - дзелавыя гарн╕туры са спадн╕цай ╕ жакец╕кам, туфл╕ на абцас╕ках. Б╕знес-вуман. Марта прыехала на чорным джыпе, вял╕зным, як танк, ╕ адразу нак╕равалася ╝ выканкам да 'начальства'.
- Да сябе на сядз╕бу ╕х запрас╕ла, адпачыць, - казала потым мая суседка баба Надзя. Яна была з тых самых усюды╕сных бабулек, што сядзяць на лавачцы ля пад'езда ╕ валодаюць ╕нфармацыяй пра ╝сё ╕ пра ╝с╕х. - Яны ╝с╕м выканкамам туды паехал╕... Ну, можа не ╝с╕м, але той самы дакладна бы╝, Валерка мой яго бачы╝.
Валерка, зяць бабы Надз╕, напярэдадн╕ ездз╕╝ на ровары ╝ вёску, на хрэсьб╕ны да сваяко╝. Вярта╝ся дадому ён позна ноччу, ╕ каб зрэзаць шлях, паеха╝ па дарожцы па╝з 'Крыштальны ра╝чук'. Каля аграсядз╕бы ён за╝важы╝ 'таго самага', з выканкаму. Так бы мов╕ць, без гальштука. Дакладней, ╝ адным сподн╕м. 'Той самы' стая╝ па пояс у дэкараты╝ным ста╝ку сярод ружовых гарлачыка╝ ╕ задра╝шы галаву да по╝н╕, рагата╝, як шаленец. Валерка тады ц╕хенька збочы╝ з дарог╕ ╕ паеха╝ на╝прост цераз лужок, ад граху далей. Ну, адпачывае чалавек, навошта зам╕наць?
А крым╕нальную справу, па якой праходз╕╝ Сашка Ялев╕ч, не╝забаве закрыл╕, сп╕са╝шы ╝сё на няшчасны выпадак. Сашка бы╝ прызнаны нев╕наватым. 'Адкуп╕л╕ся', казал╕ маха╝чане. Усе разумел╕, што справа тут не чыстая. Сашку ╝ нашым гарадку ведал╕ занадта добра. Гэты чалавек бы╝ здольны на што за╝годна, ╕ на забойства таксама.