Выбрать главу

Таму дзеля прафіляктыкі я прывязваю яе да сьцяны, але гэта толькі па аўторках, я ж не садыст.

Я пасажыр, таму з абавязку службы я вымушаны карыстацца грамадзкім транспартам. Але я старанна выконваю сваю працу. Я ніколі не спазьняюся і вяртаюся дадому своечасова, бо я жыву... (Застывае ў адной позе і стаіць так да заканчэньня дзеі.)

(Жаночы голас аднекуль зьверху)

— Атаньсьён, атаньсьён. Запаволены цягнік нумар 521 адыходзіць зь пятае пляцформы праз 6 месяцаў і 31 дзень. Просьба спазьніўцаў падысьці да адміністрацыі чыгункі... (Голас паступова заціхае, чуецца шум цягніка.)

(Уваходзіць мужчына з вазком, сядае на ложак, дастае з кайстры плеціва, пачынае калупаць пруткамі, зусім не зважаючы ні на Думку, ні на Яго).

Мужчына( кажа нэрвова, з раздражненьнем, азіраецца час ад часу).

Учора, калі я ехаў у трамваі, на сядзеньні для двух, бо ведаеце ж, ёсьць яшчэ і на аднаго, акурат ля мяне сядзелі дзьве кабеты.

Ну і сьпёка ж тады была, і трамвай быў перапоўнены як і заўжды.

(Дзіцё ў вазку пачынае раўсьці, мужчына ўстае, нахіляедца над калыскай і пачынае душыць дзіця, пакуль яго плач не пераходзіць у хрыпеньне. Мужчына абцірае рукі аб вопратку, сядае й працягвае.)

Я падумаў: добра яшчэ, што яна сядзіць, ну, тая, што з краю. Уяўляеце, што было б, калі б яна церлася тут, стоячы ля мяне. Гузікі ейнае сукенкі былі зашпіленыя, але тканіна проста не вытрымлівала такога сьвінства й разыходзілася, агаляючы ейную бялізну. Ад яе сьмярдзела потам, малаком і таннай парфумай.

Цікава, што яна адчувала? Ейнае цела большае за маё. (Са шчырым задуменьнем, нават прыпыняе свае плеціва.) Мабыць, яна ўяўляе сябе Маці ўсіх сваіх знаёмых ці (задумліва) самкай-павучыхай. Натуральна, (як быццам бы зразумеўшы ўсё) яна ж займае больш прасторы. (Падхопліваецца й сыходзіць разам з вазком, прыгаворваючы.) Ну-ну, цішэй-цішэй.

(Зацямненьне)

ДЗЕЯ II

Ложак. На ім сядзіць Ён у супрацьгазе.

Д у м к а. А табе што больш даспадобы, дзейнік ці выказьнік?

Ё н. Мгыыплдлшўшуле. (Нічога не разабраць, кажа праз супрацьгаз.)

Д у м к а. Ты што, не падлічваеш колькасьці ўжытых табой дзейнікаў і выказьнікаў за дзень?

Ё н. Ыгмыыквыгаквые.

Д у м к а. А' я лічу, што яны павінны мець роўныя правы. Таму кожны вечар, кладучыся спаць, я лічу свае дзейнікі й выказьнікі. I калі раптам кагосьці я ўжыла болей, наступным днём я рэабілітую таго, каго пакрыўдзіла ўчора.

Сухі матэматычны падлік, — скажаш ты.

Раўнапраўе, — скажу я.

Яны ж такія крыўдлівыя. Ну, акурат муж з жонкаю.

Ё н. (Стогне.)

Думка. Ой, выбачай, я забылася. Гаротнік ты мой, адзін, зусім адзін. (Спачатку спачувальна, потым паступова — зьдзекліва.) Ніхто не разглядае з табой газэт й фатаздымкаў тых спаленых целаў, якія ты выцягнуў з затопленага дому падчас вясновае паводкі. Табе нават не абавязкова здымадь твайго сябра-супрацьгазу дома, усё адно ніхто не папракне цябе за непаголенае падбародзьдзе. (Ён пачынае мітусіцца па пакоі.)

Няма з кім лаяцца. Няма каго ўшчучваць за патаўсьцелыя сьцёгны. Жах. (Ён ужо не знаходзіць сабе месца.) Трэба абавязкова паведаміць належным органам.

Я ж Думка. Я старанна выконваю сваю працу. Я ніколі не спазьняюся паведамляць камусьці пра штосьці, бо хтосьці й дзесьці ўжо забыўся на кагосьці калісьці.

(Ён ня ў стане болей трываць і пачынае паволі, але з усёй моцы. рытмічна біцца галавой аб сьцяну. Думка адначасова зь ім б’ецца патыліцай аб сьцяну, да якой прыкаваная. Думка губляе прытомнасьць. Ён, змарнелы, здымае супрацьгаз).

Думка (апрытомнеўшы, зьдзекліва): Гм. Бачылася я з тваёй... як там яе — свабодай. Яна ж нават макароны ня здолее прыгатаваць. Я ўжо не кажу пра сьвяточны пірог.

Ё н. У той дзень, калі на вуліцы, паралельнай маёй, мянялі лямпачку ў чацьвертым зь левага боку ліхтары...

Думка. ... я вярталася з суседняе крамы...

Ён. ... я адпусьціў сабе бараду й прысьвяціў яе табе...

Д у м к а. ... у той дзень, калі на вуліцы, пэрпэндыкулярнай маёй, згасла лямпачка ў пятым з правага боку ліхтары...

Ён. ... каб ты не сумавала і пляла мне па вечарох коскі.

Д у м к а. А чаму яна рудая?

Ё н. (Бярэ люстэрка і ўважліва глядзіцца ў яго. Ніякай барады ў яго няма.) Ну-у. Гэта ж маскіроўка. Каб агонь не распазнаў мяне.

Д у м к а. A-а. Традыцыя.

Ё н. Мг.

Д у м к а. Прафэсійная?

Ё н. Сямейная. (Паўза.)

Я хачу падарыць табе вершык. Ён належаў маёй бабулі, але зараз я хачу, каб ён быў твой. (Чытае вершык.)

Агонь ахутвае твае валасы

рукі сьцёгны

сонечным зьзяньнем

ты пахнеш падсмажанай куркай