Выбрать главу
– На тым і стаю! – упарціўся муж. – Паглядзі, куды ўлез... – кпіла жонка.
* * *
У цесным трамваі жанчына пайшла на мяне грудзьмі. Ніякай эротыкі.
* * *
Прафесар студэнту пасля вельмі сціслага адказу: «Мала, мала, мала...» Студэнт: «Іваноў даў яшчэ менш.»
* * *
Была прыгажуня нялёгкіх паводзін, Таму з ёй ужыцца не мог аніводзін.
* * *
Схаваўся за суседаву шырокую спіну. Ударылі ззаду.
* * *
Ад думак замарыўся, лёг у ложак, Ды колкай прасціна была, як вожык.
* * *
Схапіліся ў бойцы вар‘ят і псіх. «Давай, давай!» – падзуджавалі іх, пакуль адзін нарэшце не заціх.
* * *
Нядбайла на хвалу начальніка купіўся, наліў яму віна, сам, як свіння, напіўся.
* * *
«Без мяне народ няпоўны»... Народ маўчыць, бо ёсць Галоўны.
* * *
Дзіка б’юць пад дыхаўку, а ён не здаецца. «Вы не замарыліся?» – з’едліва смяецца.
* * *
Хочацца глыбока задумацца.Толькі, пра што, не ведаю.
* * *
Дурань ёсць дурань. Трымайся спакойна. Не пераробіш яго пад сябе. Войнаў не трэба. Паводзься прыстойна. Сорам Быць з дурнем у барацьбе.
Нарэшце
Пад старасць болей цягне да прыроды, да траваў, дрэваў, нівы і раллі. Разгадваю затоеныя коды, як дасягнуць мне існасці зямлі.
Ці не зачаста мы грашылі словам, не ўкладваючы ў слова пачуцця? Хваліліся нябачаным «уловам», урваўшы кус тлусцейшы у жыцця.
Здавалася: ажыццявяцца мары, і мы адмолім цяжкія грахі. Гляджу на неба... Праплываюць хмары.
І сонейка між іх.
У сэрцы боль глухі.
* * *
Ну вось і ўсё.
На гэтым развітаюся.
Што на душы ў вас, не пытаюся...