— Гражданы i ўсё вобчаства! — выгукнуў ён.— Вы ведаеце, што крывапіўцу-цара народ екінуў яшчэ пасля каляд, a ў сераду, дваццаць пятага чысла, прагнаў Керанскага i яго хеўру. У Петраградзе рабочыя, салдаты i матросы зрабілі пераварот. Вальшавікі ўзялі ўлась у свае рукі.
— А хто яны, тыя бальшавікі, скажы ты нам? — нехта крыкнуў з натоўпу.
— Бальшавікі?.. Як тут панятлівей сказаць...— Пракоп трошкі памаўчаў.— Ну, гэта лгодзі, якія хочуць, каб гарапашнаму народу жылося добра, каб усю зямлю раздаць мужыкам, а заводы i фабрыкі— рабочым, каб болей ніколі не ваяваць...— i крыху цішэй растлумачыў:—Ну от я — бальшавік, i Максім — бальшавік, i Ляксандра Салавей бальшавік, Анупрэй Драпеза i Лявон Адзінец. Гэта толькі тут, а па ўсёй Расіі бальшавікоў вялікія тысячы. Дык я i кажу, Бабруйскі уком партыі бальшавікоў прыслаў таварыша Салаўя, каб ён усё растлумачыў, што да чаго, як далей жыць нам i ваабчэ. Га в ары, Раманавіч.
Салавей выйшаў наперад. На ім — суконная зялёная гімнасцёрка з вялікімі кішэнямі на грудзях, на галаве — салдацкая шапка. Шапку ён зняў, абвёў поглядам натоўп.
— Таварышы! — упершыню пачулі гэтае слова мужчыны i кабеты. Так раней ніхто да ix не звяртаўся. Людзі глуха загулі.
— Таварышы,— паўтараў Салавей.— Не ўсе, мабыць, яшчэ чулі, што Часовы ўрад скінуты. У Петраградзе ўладу ўзялі рабочыя i сяляне, створаны Савет рабочых i салдацкіх дэпутатаў. Тут пыталіся, хто такія бальшавікі i чаго яны хочуць. Міру хочуць, справядлівасці i дабра тым, хто гне спіну на фабрыкантаў i паноў. Няма цяпер болей ні паноў, ні фабрыкантаў.
— А дзе ж яны дзеліся? Хіба чорт на хворму схапіў? — выкрыкнула з натоўпу нейкая кабета.
— Ага, дзеткі, ix ніякая трасца не бярэ. Камандаваюць. A прыляціць панаў зяцёк, Урангель той, зноў мужчынам азадкі спаласуе,— падтрымала яе старая жанчына.
— Таварышы бабы,— падняўся Малаковіч,— памаўчыце трохі, дайце сказаць чалавеку.
— Папрывыкалі языкамі, як церніцамі, ляскаць,— загуў глухі бас.
Усталявалася цішыня. Салавей загаварыў зноў:
— Цяпер у нас Савецкая ўласць. ІІІто гэта значыць? Збіраюцца разам рабочыя, сяляне i салдаты i савет дзержаць, як i што лепей зрабіць. Знайшоў савет месца цару з царанятамі i часовым міністрам знайшоў, знойдзе i гэтаму барону Урангелю. Так што можаце быць спакойныя, таварышы жанчыны! Але голымі рукамі паноў не возьмеш. Каму ахвота аддаваць нажытае мужыцкім мазалём? Так што рэвалюцыя перамагла, а барацьба толькі пачынаецца — з панамі, царскімі афіцэрамі i засцянковаю шляхтай. Калі ў каго ёсць ЯКЗ.Я зброя, трымайце яе, а няма — прыдбайце. Яна нам яшчэ спатрэбіцца. А зараз, таварышы, я прачытаю першыя законы нашага рабочага i сялянска-салдацкага правіцельства.— Ён разгарнуў даволі вялікую газеціну, склаў яе, каб зручней было трымаць, i пачаў голасна чытаць:— «Дэкрэт аб міры, прыняты аднагалосна на паседжанні Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых, салдацкіх i сялянскіх дэпутатаў 26 кастрычніка 1917 года.
Рабочы i сялянскі ўрад, створаны рэвалюцыяй 24-25 кастрычніка i які абапіраецца на Саветы рабочых, салдацкіх i сялянскіх дэпутатаў, прапануе ўсім народам, што ваююць, i ix урадам пачаць неадкладна перагаворы аб справядлівым дэмакратычным міры».
— Якім, якім, ты кажаш, міры? — перабіў высокі мужчына з люлькаю ў зубах.— Можа, гэта хочуць нас пад германца аддаць.
— Не, дзядзька Кандрат, дэ-ма-кра-тыч-ны, гэта такі, каб народу добра было,— супакоіў яго Аляксандр.— Далей пра ўсё напісана.
Ён дачытаў дэкрэт да канца. Натоўп загуў, закалыхаўся. Запрычыталі кабеты:
— А дай жа, божачка, каб гэтае ўбіўства кончылася! Можа ж, i мой сыночак вернецца, абы жывенькі толькі быў.
— Татка прыйдзе, татка прыйдзе,— падкідала на руках дзяўчынку маладзіца з вачамі, поўнымі слёз.
Загаманілі мужчыны.
— Чуў, замірэнне на тры месяцы, а там дагаворацца саўсім не ваяваць.
— Башкавітыя гэтыя бальшавікі. Бач, як складна апісалі.
— Хоць i не ўсё адразу зразумееш, а, відаць, праўда чыстая.
Калі трохі ўгаманіліся, Салавей загаварыў зноў.
— I яшчэ, таварышы, адзін самы важны для нас, сялян, дэкрэт. «Дэкрэт аб зямлі,— пачаў чытаць ён,— з'езда Саветаў рабочых i салдацкіх дэпутатаў, прыняты на паседжанні 26 кастрычніка ў дзве гадзіны ночы. Першае! — ён памаўчаў. У натоўпе стала так ціха, быццам перад воласцю нікога i не было.— Уласнасць паноў на зямлю адмяняецца неадкладна без усялякага выкупу. Другое! — яшчэ мацней выгукнуў Салавей.— Панскія маёнткі, так, як i ўсе землі ўдзельныя, манастырскія, царкоўныя, з усім ix жывым i мёртвым інвентаром, сядзібнымі будынкамі i ўсімі прыладамі пераходзяць у распараджэнне валасных зямельных камітэтаў i павятовых Саветаў сялянскіх дэпутатаў, аж да Устаноўчага сходу...»