Выбрать главу

Іван, апякаючы пальцы, смактаў недакурак i час ад часу нокаў на коней.

— Ну чаго зноў маўчыш? Дома ад бацькі хаваешся i тут як вады ў рот набраў,— прыхінулася да яго Гэлька.— Пра што думает?

— Пра што ж мне думаць? Адна ў мяне думка — пра гора нашае. Мяне прысушыла i сама сохнеш, а дзе нам дзецца, калі твае на мяне ваўкамі глядзяць. Хацеў бы кінуць-рынуць, сысці абы-куды, ды не магу. Дзень не бачу цябе, здэцца, як сляпы хаця-су. Ведаю, што не быць нам разам. Аддадуць цябе за шляхцюка якоганебудзь, i не пабачымся, можа.

— Лепей у пельку галавою, чым ісці за нялюбага. Не за чалавека ж аддаюць, а за коней, за кароў, за зямлю, каб ірвацца на ёй, пакуль не выпрастаешся. От пабачыш, не паслухаюць — усё ім кіну, уцяку, у парабчанкі наймуся, а буду з табою.— Яна бліжэй прытулілася да Івана, схіліла на яго плячо галаву.

Колы грукаталі па карэннях лясное дарогі, саплі сытыя коні i ціха шумелі голыя верхавіны дрэў. Калі выехалі з лесу, сцямнела зусім. У змроку свяціўся, мігаў i расплываўся слабы агеньчык, глуха брахаў Пірат.

Каля дому Гэлі зрабілася маркотна i горка. Ix адзінокі хутар, асабліва пасля люднага млына, гаманы завознікаў, шуму вады i стукату колаў, здаваўся глухі, як магіла. Вырасла тут i людзей не бачыла. Яе равесніцы на попрадкі ходзяць, на вечарынках гуляюць, хоць i галодныя, ды вясёлыя, а яна толькі i гаварыла з каровамі ды авечкамі, век слухала бацькаву буркатню — усё яму мала, усё не так ды не гэтак. Толькі i радасці было, калі ў жніво наймалі дзяўчат i маладзіц з Кавалёў i Карпілаўкі, варылі вялікія чыгуны бацвіння, неслі на поле збанкі з квасам. A жанкі завіхаліся на загонах, часам спявалі працяжныя сумныя песні. А Гэля i спяваць не ўмела ні мужыцкіх, ні шляхецкіх. Дома не спявалі. Болей сварыліся ці маўчалі. От прыйдзеш дадому, бацька зноў будзе глядзець воўкам, бурчаць i вохкаць: ніхто яму не ўгодзіць, нікому ён не скажа. добрага слова.

Пад'ехалі да свірна. Стары прыйшоў з невялічкім закураным ліхтаром.

— Нешта ж доўга вы забавіліся, ледзьве дачакаўся, Думаў, можа, вось зламалася ці яшчэ якая трасца.

— Кал i ж завозна вельмі! — адказаў Іван.— Адны Hepa гуды аж два вазы прыперлі, i ўсё шатраваць. Гавароўскія восем мяхоў навальдавалі, а з клункамі — каица-краю няма.

— Два вазы, кажаш, шатроўкі! Бач ты яго.— Стары пацмокаў губамі, памацаў праз мяхі, ці добра змелена.— Распрагай! — загадаў Івану.— А ты марш у хату.

— Я, тата, памагу мяхі пазносіць.

— Самі ўправімся, не зломкі.— Ён пачапіў ліхтар на цвік, забразгаў ключамі, знайшоў той, што трэба, i адамкнуў свіран.

Гэлю на парозе сустрэла маці.

— A дзіцятка маё, намерзлася ж нябоеь i нагаравалася.— Яна мітусілася па хаце i хітранька ўсміхалася. Гзля пачула, што ў каморы нехта ёсць, насцярожана прыслухалаея.— Каб ведала, каго нам бог паслаў, пешкі прыбегла б з таго млына.

У дзвярах паказаўся мужчына ў белай сподняй кашулі i ў галёшах на босую нагу. Ён зарагатаў:

— Не пазнала, не пазнала! — i кінуўся да Гэлі.

— Казік! — абняла яна брата. Маці, шчасліва ўсміхаючыся, глядзела на ix.

— Я ж казала, што нейкая навіна будзе. Гэта ж з пятніцы на суботу сон мне сніўся, бытта іду ў хату, а яна адамкнёная i дзверы насцеж. Зладзеі, думаю сабе. Крыкнуць хачу, а голас адняло, губы, як змерзліся, i не варушацца. Увайшла, аж бачу — лётае па хаце вер а бейка i ў шыбіну стукаецца, вырвацца хоча. Пакруціўся, пакруціўся, фыр у дзверы i паляцеў. Кажу бацьку, навіна нейкая будзе, а ён, ведама, сваё: «Дурніцы дурное i вярзецца». А што ж, чыя праўда?

— Насаўсім, Казік? — за пытал а

— Адваяваўся, хогііць. Цяпер у арміі каміцетчыкі правяць, прапаршчыкі з унцерамі палкамі камандуюць. З палкоўнікаў пагоны здзіраюць. У нас штабскапітана Мару xi на на штыкі паднялі. Нашаму брату з імі не па дарозе. Няхай парызыкуюць, пагуляюць трохі ў свабоду. А там пабачым!