Аляксандр у дзяцінстве колькі разоў памыкаўся сказаць гэтай добрай жанчыне, што абмывала i а отмывала ix, «мама», але язык не слухаўся i гаварыў сваё: «цётка Ганна». А яна ж не збаялася пайсці на чацвёра чужых дзяцей за беззямельнага, але разумнага i добрага Рамана Салаўя. Гаравала разам з ім, лепшы кавалак берагла меншым — Косціку i Марыльцы. Усё гэта бачыў i разумеў Аляксандр. Але ён добра номніў родную мамку, яе курляндскія песні i казкі, ведаў i любіў яе пявучую мову. Часам бегаў да маўклівага высокага дзеда Крыштана. Той смактаў піпку i падоўгу не спускаў палінялых вачэй з унука. Пэўна, пазнаваў у ім сваю нябожчыду Луізу. I гаварыў з Аляксандрам толькі па-латышску, нібы баяўся, што ўнук, выракшыся матчынае мовы, забудзе i пра маці.
Ці ж мог ён тады здрадзіць памяці маці i называць хоць i добрую, але чужую жанчыну так, як называюць толькі адзінага чалавека ў свеце,— мама.
А як вярнуўся з вайны, адразу назваў цётку Ганну мамаю. Тая аж заплакала...
Аляксандр устаў з-за стала, падзякаваў i пачаў збірацца.
— Нічога, тата. На фронце не ў такую завіруху спалі ў акопах, i чорт не браў. А тут да воласці рукою падаць.
Сястра пачала ўпрошваць, каб завязаў башлык, а мачаха дастала з пячуркі свае кажушныя рукавіцы, хоць i цеснаватыя, але ўсё ж цяплейшыя за салдацкія.
— На ноч не чакайце. Заначую ў воласці ці ў каго з нашых хлопцаў. Работы цяпер па самую завязку. Так што калі не прыйду колькі дзён, ведайце, што цэл. Трэба будзе трохі паездзіць па гэтых шляхецкіх засценках.
— Ой, сынок, глядзі. Звярэе шляхта. Талочацца, у госці пачалі часта ездзіць адзін да аднаго, шэпчуцца ды на мігах паміж сабою гавораць. А надоечы запыняе мяне Банэдык Гатальскі i пытае: «Ці скора, Раман, твой каміцетчык прыйдзе рабаваць нас?» Я i кажу: «Мой сын ніколі нікога не рабаваў i рабаваць не збіраецца. Народ яго, кажу, выбраў, дык ён i робіць усё па закону». А ён як наліецца крывёю ды як уеходзіцца: «Які там народ выбіраў? Мы ж не выбіралі. I Перагудаў там, i Плышэўскіх, i Ермаліцкіх не было. А мы хіба гавяда? Не народ?» Мы цябе, кажа, Раман, пашкадавалі, прытулак далі, у свой засценак пусцілі, зямлі ад сябе па шматку адарвалі, каб з голаду не апруцянеў, а ты, замест дзякуй, са сваім анціхрыстам хочаш на нас шворку закінуць i зашмаргнуць, дзяцей па свеце з торбамі пусціць. А трасцу, кажа! Лопне ваша слабода, яшчэ крывавымі слязьмі ўмыецеся.
Аляксандр слухаў, сцяўшы зубы. Толькі жаўлакі хадзілі на худым i вострым твары.
— Калі гэта ён?
— Учора ў абед. Вязу гэта я настрамачак вішаю, аж ідзе. Паздароўкаўся лагодна, нібы здзекуецца, i ўшчаў...
— Добра, тата, што сказалі. A напужаліся дарэмна. Яны ўжо нашых крывавых слёз папілі, хопіць. Кончылася ix свята. Ну, бывайце здаровы.— Аляксандр, сагнуўшыся, выйшаў з хаты і, грузаючы ў сумётах, падаўся ў воласць.
Марылька праз шыбіну доўга глядзела яму ўелед. Ёй рабілася страшна, што брат ідзе лесам адзін, што завіруха замятае яго сляды, што на ix сям'ю па-звярынаму зацята глядзяць усе засцянкоўцы. I раней тут Салаўям усе былі чужыя — ніхто не заходзіў у хату i ix не пускаў далей парогa, а цяпер праходзяць унурыўшыся i нібыта не пазнаюць ні бацьку, ні Марыльку, ні мачаху. Здаецца, жыўцом праглынулі б. А вечарам выйдзеш з хаты, зірнеш на гэтыя трынаццаць прысадзістых дамоў за высокімі парканамі, пад бляшанымі дахамі, з шчыльна зачыненымі аканіцамі, i здаецца — за ix тоўстымі сценамі чаўпецца нешта нядобрае i страшнае. Вельмі ж боязна Марыльцы за брата.
А ён, трошкі падаўшыся наперад, ідзе ў завіруху, бо ведае, што ў воласці яго чакаюць дзяды i салдаткі, бязрукія i бязногія мужчыны з медалямі на шынялях, падрэзаных на анучы яшчэ недзе ў мазурскіх балотах. Чакаюць, бо вераць яму, бо хочуць памагчы, каб хутчэй усё было так, як напісана ў тых дэкрэтах.
Аляксандр на ганку воласці развязаў башлык, атрос шынель, абабіў чобаты.
На зборні, каля добра напаленай грубкі сядзелі Параска Кавалевіч i Мікодым Гошка. Жанчына крэсівам высякала іскры i дзьмухала на жоўтую грубку. «Няўжо салдатка з гора закурыла?» — падумаў Аляксандр, але ўбачыў заткнуты за папругу пусты рукаў Мікодымавага шыняля i ўсё зразумеў. «Добрыя нашы кабеты, спагадлівыя. Гора прывучыла ix i араць, i касіць, i лапці плесці. А дай такой Парасцы выгоду, прыбяры ў шаўковую сукенку ды капялюшык, выведзі на Неўскі — раты паразяўляюць... Цяпер жа ёй i яе дзецям патрэбен хлеб, трохі ярыны, каб увесыу абсеяцца...» Старшыня прысеў паміж Мікодымам i Параскаю, працягнуў чырвоныя закляклыя рукі да грубкі.