— Ну ж i мяце! — загаварыў Мікодым.— Зірнуў у акно, думаю — снегавік сунецца, a прыгледзеўся, аж — старшыня. I чаго табе ў тое Харомнае хадзіць? Начуй хоць у мяне. Любы цябе прыме.
— Гэта праўда, толькі старых з сястрою не хочацца крыўдзіць.
Параска слухала, апусціўшы прыгожыя вейкі, тольKi часам зіркала на Салаўя i зноў апускала вочы.
Потым утраіх зайшлі ў старшынёў пакой. Збоку за сталом, заваленым тоўстымі прашнураванымі кнігамі, сядзеў Максім Ляўкоў. Ён гартаў кнігі i нешта выпісваў у школьны сшытак. Аляксандр павітаўся i пажартаваў:
— Сакратар не можа жыць без паперак. Ці не надумаўся рабіць рэвізію старой царскай воласці?
— Раблю. I самае цікавае — шнуравая кніга каморніцкага абмеру зямель нашай воласці,— ён адгарнуў шэрую вокладку з пакручастымі разводамі,— за 1910 год. У Ермаліцкіх i Перагудаў больш зямлі, чым у васьмідзесяці руднянскіх гаспадароў.
— Яно i без кніг відно,— уставіла жанчына.— Хіба ж зраўняеш нашы пяскі ды балаціны з тою, што шэршні пад сябе падгрэблі.
— Цяпер зраўняем, Параска. Ну, расказвайце, што вы з Мікодымам выявілі,— сказаў Салавей.
Мікодым выцягнуў з-за пазухі аркуш канторскай паперы, разлінаваны на два слупкі. Над адным было напісана насліненым алоўкам «каму», над другім — «што трэба». Пачаў чытаць i тлумачыць, Называліся прозвішчы ўдоў, салдатак, інвалідаў, спрадвечных парабкаў, у якіх не было ні каня, ні каровы, ні насення на вясну. Параска толькі ківала галавою ды часам дадавала ўголас:
— Ой праўдачка, ой бядота; мудрэй, як у мяне.
У спісах вельмі часта паўтараліся аднолькавыя прозвішчы: Кавалевічы, Гошкі, Падуты, Жулегі. Салавей часам перапытваў:
— Гэта каторы Кавалевіч, Кажушка ці Ёршык?
Мікодым называў мянушкі i чытаў далей:
— Трэба будзе ў кожным сяле аргашзаваць камітэты беднаты. Яны будуць Савецкаю ўладай на месцы. Няхай збяруць людзей i рашаюць, каму чаго i колькі даць. А цяпер трэба забраць усе лішкі збожжа ў панскім двары i ў засцянковай шляхты. Ссыплем у магазын i будзем раздаваць беднаце.
— Чакай, пакуль шляхта аддасць табе збожжа,— загаварыла Параска.— Лепей у ямах пагнояць ці ў пельку спусцяць.
— Хай паспрабуюць толькі! Кан-фіс-ку-ем,— па складах расцягнуў Салавей незнаёмае слова i тут жа паправіўся: — Сілаю возьмем.
— Узяць, можа, i возьмеш, а чым аддаваць будзеш? От прыпруцца легіёншчыкі ці яшчэ якая навалач, што тады,— выказала Параска свае трывогі.— Унь, кажуць, у Бабруйску палякі што хочуць, тое i робяць, i Саветы ад ix пахаваліся. Ты ix адзін раз папужаў, глядзі, каб яны табе гэта не прыпомнілі.
— Не бойся, Параска, не пусцілі i не пусцім. А тое, што плявузгаюць шляхцянкі на цвінтары, не слухай i другім не пераказвай.
—Хто тых шляхцянак слухае? Заўвіца мая ўчора з Глуска ад доктара ехала, дык у мяне начавала. Кажа, усё мястэчка гамоніць. Балаголы, каторыя з бародамі былі, з Бабруйска папрыязджалі, дык родныя дзеці не и а знал i: шаблямі ix «канаркі» пагалілі, шампаламі спаласавалі i забралі ўвесь тавар. A Саветаў, i духу не чутно.
Усе ўважліва i насцярожана слухалі Параску, Задумаўся i Салавей. Можа, каб хто іншы плёў, не паверыў бы. A ў тым, што казала Параска, чулася нейкая праўда. Але нельга паказваць трывогі, неспакою. Аляксандр усміхнуўся i пажартаваў:
— У генерала свае клопаты, у нас — свае.— Потым сур'ёзна дадаў: — Трэба хутчэй стварыць каMiтэты беднаты i правесці канфіскацыю. A калі прыйдзецца сустракаць легіянераў, сустрэнем лепей, як той раз.
Параска з Мікодымам сабраліся ісці па камбедаўскіх справах. На развітанне Салавей параіў ім увечары сабраць свой камітэт i памеркаваць, колькі з каторага кулака можна ўзяць збожжа.
Калі выйшлі камбедаўцы, Аляксандр задумаўся.
Ен ведаў, што мяцежны генерал ім не даруе — абавязкова пашле сваіх салдат на Рудабелку. Ён чакаў вестак з Бабруйска, але ix не было, нічога не паведамлялі i хлопцы з Ратміравіч. А тут на табе, кажуць, Бабруйск захапіў польскі корпус. Відаць, павятовы камітэт у падполлі. Але гэта толькі кажуць. А як дазнацца пэўна? Трэба пакуль што самім прымаць нейкае рашэнне. I такое, каб ні на крок не адступаць ад дэкрэтаў рэвалюцыі.