— А што з таго? Ну забіў бы аднаго, другога, а колькі ix там было, ведаеш? У ix жа кулямёты, гарматы, патронаў цэлыя скрынкі. А ты з дубальтоўкамі ды карабінамі хацеў на браніраваны цягнік ісці. Палузалі б нас, як Пракопіха квасолю,— тлумачыў Салавей.— А так i сена цэла, i козы сыты. Дзе мала сілы, розумам бяры.
— Цікава, што яшчэ прыдумае генерал? — запытаў Ляўкоў.
— Так не пакіне, нешта прыдумае,— адказаў Салавей,— а тут i без яго клопатаў па самыя вушы.
Партызаны, радыя, што так усё абышлося, разыходзіліся i раз'язджаліся, хто на пасты ў Ратміравічы i ў Оземлю, а хто па сваіх вёсках i хутарах. Некаторыя шкадавалі, што нават i пастраляць не прыйшлося. Салавей даволі змрочна гаварыў ім:
— Усё толькі пачынаецца. Яшчэ агоркне страляніна. Біцца будзем да апошняга, a ніякай погані i блізка не пусцім.
Члены рэўкома зайшлі да Пракопа Малаковіча. У печы было ўжо выпалена, у хаце падмецена i прыбрана. Пракопіха паставіла на стол ладны чыгунок бульбы i гліняную місу кіслага малака.
— Ешце, мужчынкі, намерзліся ж i нагаладаліся.
Мужчыны селі, пачалі браць зверху гарэлікі, аскрабаць ix i ca смакам есці. Першы загаварыў Салавей:
— Сілы ў нас невялікія, патронаў i вінтовак яшчэ меней, а генерал прэ i прэ. Чым будзем адбівацца, таварышы? Як будзем бараніць Савецкую ўладу?
— Я думаю паслаць нашых людзей у Мінск да таварыша Мяснікова. Няхай дадуць трохі зброі, патронаў, а можа, i на кулямёт разжывёмся,— прапанаваў Малаковіч.
— Хоць бы невялічкую гарматку далі, мы б ім тады паказалі, як трэба ваяваць,— усхапіўся Драпеза.
— От i збірайся ў дарогу, Анупрэй. Падбяры сабе хлопцаў, напішам паперу, возьмеце пару добрых коней, пад'едзеце, дакуль можна, а там прабірайцеся, дзе бокам, а дзе скокам. Не маленькія, галовы на плячах ёсць. Кудою лепш праехаць, падумаем разам. Члены рэўкома згодны? — епытаў Салавей.
— А чаму ж не? — даядаючы бульбу, адказалі мужчыны.
11.
...Доўга дабіраўся Анупрэй Драпеза са сваімі хлопцамі да Мінска: пад'язджалі на платформах, залазілі ў салдацкія цяплушкі, мерзлі на паўстанках. Ніхто толкам не ведаў, куды i адкуль ідуць цягнікі. А яны ўсё ж час ад часу хадзілі.
Каля паўдня прыехалі рудабельцы ў Мінск. Вузкія вуліцы замецены снегам. На вакзале поўна салдат, жанчын, дзяцей, старых. Усе латоцца, крычачь, некуды бягуць, штурхаюцча. Плача маладая жанчына ў пачёртым паліто i старэнькім капялюшыку, на яе ніхто не зважае. На лаўках i пад лаўкамі спячь змардаваныя людзі, храпучь i чяжка дыхаючь адкрытымі ратамі. Наўкол смецче i бруд.
Анупрэй, Якаў Гошка, Нічыпар Званковіч i яшчэ трое карпілаўскіх хлопчаў, апранутыя ў кажушкі i світкі, хто ў валенках, а хто i ў лапчях, падаліся па Падгорнай вулічы шукаць Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Шыльдаў ніякіх не было, прыходзілася пытацца.
Нарэшце ўвайшлі ў вялікі зеленаваты дом. I тут, як на вакзале, поўна людзей, гамана i тытунёвы дым, па лесвічы ўніз i ўверх з паперкамі, з паўрозкамі тэлеграфных стужак снуючь вайсковыя i чывільныя, за прычыненымі дзвярамі ляскаюць машынкі, нехта крычьщь у тэлефон.
Анупрэй падышоў да салдачіка з чырвонай павязкай на рукаве і пачаў дапытвачча, дзе знайсчі Мяснікова. Той здзіўлена i неяк падазрона паглядзеў на вяскоўчаў i пачікавіўся, хто яны такія i што ім трэба ад Галоўнакамандуючага Заходнім фронтам.
— Толькі пакажы дзе, а што трэба, мы самі скажам,— настойваў Анупрэй.— Ты ж тут за днявальнага стаіш, от i кажы, калі ў чябе пытакщь. Хадзічь з двярэй у дзверы няма часу.— I ён паказаў рэўкомаўскую паперку.
— Смаліце, мужычкі, на другі паверх,— кіўнуў на лесвічу дзяжурны.
Усе рушылі следам за Анупрэем па вузкім цемнаватым калідоры. Ix абміноўвалі, а часам штурхалі паспешлівыя ваенныя, бурчалі, што сноўдаюцца тут усялякія.
У невялічкім пакойчыку ім насустрач падняўся маладзенькі хлапец з прыпухлымі чырвонымі вуснамі, гладка прычасаны на прабор, апрануты ў зялёны, занадта шырокі ў плячах фрэнч. Анупрэй, нічога не гаворачы, працягнуў яму паперку, напісаную Салаўём i Ляўковым. Той дачытаў просьбу рэўкома, зірнуў на мужчын, яшчэ раз на паперку, усміхнуўся, ветліва папрасіў хвіліначку пачакаць і, не зачыняючы дзвярэй, запрасіў у вялікі кабінет.
У пакоі сядзела некалькі ўжо немаладых вайскоўцаў, каля самага стала прымасціўся сівавусы каржакаваты дзядзька, падобны на паравознага машыніста. Калі ўвайшлі рудабельцы, усе сціхлі. Да ix падышоў яшчэ малады чарнявы мужчына ў суконнай салдацкай гімнасцёрцы, рухавы i вельмі зграбны. Падаў кожнаму руку, запрасіў сесці на пацёртую скураную канапу i раптам весела засмяяўся: