Выбрать главу

— Некалькі месяцаў назад на гэтай канапе сядзеў... хто б вы думалі? Сам Доўбар-Мусніцкі. А цяпер сядзяць рудабельскія партызаны, так, так, іменна партызаны, i просяць зброю, каб біць гэтага фанабэрыстага генерала. Вось дык іронія лёсу. Добра вы яго лупцуеце, таварышы, па-сапраўднаму, па-бальшавіцку. Зброяю мы вам паможам.— Ён звярнуўся да прысутных ваенных: — Як думаеце зручней ix узброіць, таварышы?

— У Васіля Віктаравіча ёсць, ды адтуль i бліжэй дабірацца да ix лясной рэспублікі,— параіў высокі вусаты вайсковец у кавалерыйскім шынялі.

— Сапраўды, гэта, бадай, зручней за ўсё.— Мяснікоў падышоў да стала, узяў аркуш паперы i пачаў хутка пісаць тоўстым сінім алоўкам. Перачытаў, заканнертаваў i зноў падышоў да канапы. Перадаючы Анупрэю пакет, растлумачыў: — Зараз жа паедзеце ў Аеіпонічы. Туды толькі што адправіўся таварыш Каменшчыкаў. Атрымаеце трыста вінтовак. Як думаеце, пакуль што хопіць? — Рудабельцы заўсміхаліся.— Дзве паляныя гарматы, шэсць кулямётаў, патроны, снарады. Вось запіска ваеннаму каменданту вакзала. Ён вас адпра-

віць з першай аказіяй. Спяшайцеся, бо ў Асіповічах не вельмі спакойна.

Рудабельцы падняліся i пачалі дзякаваць.

— Гэта вам дзякуй ад рэвалюцыйнага ўрада Беларусь I перадайце сваім таварышам, каб трымаліся. Уздымайце на барацьбу суседнія воласці, народ пойдзе за вамі. А там у вас такая крэпасць — ні адзін чорт не дастане. Лясы, балоты — ваш саюзнік. Скажыце, a кулакі, ну багацеі мясцовыя, не спрабуюць выступаць супроць Савецкай улады?

— Дасюль яшчэ не вытыркаліся,— адказаў Анупрэй,— але ў засценках царскія афіцэрыкі туляюцца i ўраднік уцёк на далёкія хутары. Відаць, паспрабуюць агрызацца. Зброя ў ix ёсць. Але мы цяпер багацейшыя за ix. I сваё вока ў засценках маем.

— Перадайце таварышам Салаўю i Ляўкову, каб абавязкова трымалі сувязь з Бабруйскам. Уком там пакуль што ў падполлі, але дзейнічае... Ну, як казалі да рэвалюцыі, з богам, таварышы.— Мяснікоў правёў рудабельцаў да дзвярэй, развітаўся з кожным за руку.

12.

Мароз адваліўся з ночы. Расталі шыбіны, закукарэкалі пеўні, пачарнела дарога, прыцярушаная саломаю i гноем, пацямнеў лес, толькі сям-там на хвоях яшчэ бялелі снежныя шапй. Хоць зіма была ў самай сіле, але першая адліга напомніла, што не за гарамі вясна, што трэба думаць, як лепей падзяліць панскую i шляхецкую зямлю, як заараць i пасеяць. Вясны чакае ўся агаладалая бедната. Яна спрадвеку марыць пра свой загончык i палоску сенажаці, пра свайго каня i кварту малака пазеляиелым за зіму дзецям. Рэвалюцыя дала зямлю, вярнула мужыкам права на ўсё, што вякамі забіралі ў ix камергер двара яго імператарскай вялікасці Іваненка, яго дзяды i бацькі, a незадоўга да Кастрычніка — сухарлявы барон Урангель.

Але ніколі ніхто не аддаваў нарабаванае без бою. Вось i трэба біцца, каб вярнуць здабытае мужычымі рукамі. I доўга яшчэ прыйдзецца змагацца, многа праліць крыві, каб дэкрэты рэвалюцыі сталі законамі для ўсіх.

Корпус Доўбар-Мусніцкага дайшоў да Пцічы і, кажуць, прэ на Мінск, а тут трэба ўтрымацца, адбіцца, перахітрыць, перамагчы, пакуль падыдзе Чырвоная гвардыя, i разам з ёю турнуць фанабэрыстых легіянераў, каб i смуроду ix тут не было. Хутчэй бы прыехалі хлопцы з Мінска, тады б можна было ўзброіць усю беднату i так ударыць, што толькі б пер'е паляцела.

— Аляксандр Раманавіч, папытаць у вас хацеў,— перабіў думкі Салаўя чарнявы хлапец з цыганскімі вачамі. Ён сядзеў на ганку рэўкома i чакаў старшыню.

— А чый жа ты будзеш? — акінуў позіркам незнаёмца Салавей.— Павырасталі, што i роднага брата не пазнаеш.

— Кандратаў я, Кавалевіча Кандрата, можа, ведаеце?

—Хто Кандрата не ведае? А як жа цябе зваць?

— Іванам. Парабкаваў у Ермаліцкіх на футары, от i не бачылі мяне тут, а цяпер тыя ўзялі i прагналі.

— Чым жа ты не дагадзіў сваім гаспадарам?

Іван замуляўся, апусціў вочы i пачаў маршчаком чыркаць па мокрай маснічыне ганка.

— Любімся мы з іхняю Гэлькаю, замуж за мяне хоча, а старыя як дазналіся, адразу — на дыбкі i пратурылі мяне.

У Салаўя ад здзіўлення пакруглелі вочы.

— Шляхцянка за парабка замуж?

— Ат, якая яна там шляхцянка? Вырадак нейкі. Не ў бацьку ўдалася. Спагадае ўсім, сама, як парабчанка. А цяпер уцякла з дому. Справадзілі былі яе да цёткі на футар. Пабыла-пабыла трохі дый кажа: «дадому пайду», а сама не дадому, a ў Харомцы уцякла, да ахмістрыні ў нянькі нанялася, за харчы служыць. Стары ўжо да майго бацькі прылятаў. Аддай, кажа, дачку. А той ні сном ні духам нічога не ведае. Адчапіся, кажа, мне сваіх ратоў няма чым заткнуць. Пакрычалі, пасварыліся, той i паехаў. Так i не ведае, дзе Гэлька.