Хлопцы засмяяліся. Цярэшка не ведаў, смяяцца яму ці пакрыўдзіцца на. Максімавы жарцікі. Ён ссунуў на патыліцы шапку i заліхвацкі расправіў увагнутыя старыя плечы.
— Бяру цябе, дзед, начальнікам разведкі,— згадзіўся Ляўкоў.
— Не, Архіпавіч, без стрэльбы не пайду. Няхай той вынюхвае, у каго нос доўгі, а я біцца. буду. Эх i ўрэжу ж гэтаму абскубанаму ахвіцэрыку. A начальніка З мяне не выйдзе.
4.
Надвячоркам Гэля ўбегла ў Іванаў двор. Азіраючыся, абмыла ў лужыне чаравікі. Яна крадком ішла па гразкім полі, агародамі i загуменнямі, каб яе не ўбачылі тут; баялася, што бацька дазнаецца i сілком пагоніць дадому.
Іванаў двор малы i гразкі, здратаваны авечымі капытамі, закіданы гноем i трэскамі. Старая хата завалілася на адзін бок, саламяная страха зарасла зялёным мохам. Гэля падышла да шырокіх дзвярэй, павярнула закрутку. У цёмных сенцах ніяк не магла намацаць клямку. Дзверы адчыніліся з сярэдзіны.
— Прыгінайся толькі, каб не выцяцца,— пачуўся жаночы голас.
Гэля прывіталася i стала ў парозе, не выпускаючы з рук клуначак. Кандраціха адразу i не пазнала яе, бо не болей як разы са два бачыла на цвінтары разам са старой Ермаліцкаю. На хутар ні разу не хадзіла, а як прагналі Івана, ох i наслухалася ж ад карпілаўскіх i кавалёўскіх баб i пра сына i пра яго ўхажорку. «Хоць бы раз добра паглядзець, што там за цаца такая»,— гаварыла яна Івану, а той толькі адмахваўся.
— Праходзь, маладзічка, садзіся. Куды гэта бог, на ноч гледзячы, нясе?
— З Харомцаў іду, а куды, i сама не ведаю... Хацела Івана вашага прасіць, каб падвёз трохі.
Старая сумелася.
— А божа ж мой, ці не Андрэева ты. часам? Упоцемках я i не пазнала. A дзеткі ж мае... — Яна замітусілася па хаце.— Можа б, укусіла чаго з дарогі?
— Дзякуваць, я нядаўна ела.
Гзля села на лаўку, ссунула на шыю хустку, расшпіліла жакецік. Жанчыны доўга маўчалі, не ведаючы, што гаварыць. Пачала Кандраціха:
— I што гэта вы надумаліся, дзеткі? Затлумілі адно аднаму галовы i ходзіце, як ад чэмеру п'яныя... Дзе ж бачана, каб з такое выгоды ў зрэбнікі ды на нішчымніцу дзеўка пайшла! I бацьку не слухацца грэх... Хай бы ўсё было ладам ды складам, як у добрых людзей. А то не ведаю, што тут i казаць. Нядобра яно, дзеткі...
Гэля пачала нацягваць хустку i ўзялася за свой клуначак. Кандраціха ўсхапілася з месца.
— Што ты, дзіцятка, што ты? Хіба ж я вораг табе? Ці з хаты ганю? Шкода мне цябе, бо сама ўсё жыццё петуюея, як Марка ў пекле. Распранайся, будзь як дома. Зараз i Іван прыйдзе. Сохне па табе, учарнеў увесь. Можа, ад нуды сам сабе не рад, от i злыгаўся з гэтымі лесавікамі. З палякамі біцца хадзіў. А божачка, колькі я перакалацілася, пакуль там страляла ды грымела. Колькі выплакала. Аж прыйшоў, дзякаваць богу. I пара такая трывожная, а вам любошчы. Ох, дзеткі, дзеткі! Не будзе дабра ад твайго старога, не дасць ён збыту ні вам, ні нам.
— Нам i не трэба яго ласкі. Можа, з воласці дадуць які загончык, а там i хатку агораем, абы толькі разам.
— Хіба ж я вораг вам? Жывіце на здароўечка, каб толькі спакойна ўсё ды па-людску было, па закону, з бацюшкам ды з благаслаўленнем. Гэта ж цяпер пакруціліся маладыя, кажуць: «Бога няма i папа не трэба», а без бога ні да парогa.— I, памаўчаўшы, дадала: — Баранчыка можна будзе зарэзаць, гарэлкі трохі выгнесці, каб усё па-людску было.
У Гэлі пасвятлела на душы. Яна адчула цяпло i ўтульнасць у гэтай пустой i цёмнай хаце. Доўга ці мала, але ёй прыйдзецца пажыць тут, упраўляцца каля гэтае печы, дагаджаць Іванавай маці.
— От пасля вялікадня i павянчаецеся. А цяпер не можна, дзеткі. I бацюшка ў вялікі пост на сябе граху не возьме. А там, можа, i бацька твой злітуецца, не вораг жа ён свайму дзіцяці. Можа, усё перакруціцца i ператрэцца; глядзіш, як той казаў, i мука будзе.
— Мука ці будзе, a мўкі хопіць,— уз дыхнула Гэля.— Тата кажа, лепш у дамавіне мяне бачыць, чым пад вянцом з Іванам.
— Люты ён, ой люты! — уздыхнула Кандраціха.— Не глядзіць ні вока ні бока. Ззамаладу ведаю яго: за грош бацьку роднага на крыжы разапне. А над дачкою, можа, i злітуецца, ты Ht у яго адна.
Старая не бачыла ўпоцемках, як беглі па Гэльчыных шчоках гарачыя слёзы, як яна сілілася праглынуць даўкі камяк. Таму i маўчала. Ёй было шкода сябе, горка i сорамна перад людзьмі.
На двары пачуліся тупат i прыцішаныя галасы. Рыпкулі ў сенцах дзверы, зашоргалі ногі аб дзяркач у парозе. Увагнуўшыся, у хату ўвайпіло двое мужчын.
— Добры вечар, калі е хто жывы,— прывітаўся незнаёмец.
— Чаго гэта вы, мама, сядзіце ўпоцемках,— пазнала Гэля Іванаў голас. Яна прыціснулася да сцяны i не варуніылася, толькі моцна затахкала сэрца, запалалі шчокі, a ў роце зрабілася суха-суха.