— Ці не трэба вам канюшына? — спытаў Салавей.
Жанчына, не адрываючыся ад работы, паглядзела на ix i гукнула:
— Бэрул, кум а гер![2]
З дзвярэй выйшаў малады хлапец з рудаватым чубам. На ім была чорная касаваротка з белымі, як на гармоніку, гузікамі, на босых нагах — атопкі ад старых валёнак.
— Ці не трэба вам канюшына? — спытаў i ў яго Салавей.
Хлапец адчыніў дзверы ў другую палавіну i жэстам запрасіў незнаемых праходзіць. Калі зачыніліся дзверы, Аляксандр ціха сказаў:
— Мы з Рудабелкі, хочам пагаварыць з кім-небудзь з укомаўцаў.
— Сядайце, сядайце, таварышы. Кладзіце свае світкі от сюды, на канапу. А мы вас даўно чакаем. Малайцы, рудабельцы. Як там таварыш Салавей маецца?
Драпеза ўсміхнуўся, хацеў нешта сказаць, але Аляксандр апярэдзіў яго:
— Нішто жыве. Пакуль што ні легіянеры, ні немцы яшчэ не падстрэлілі. Бяда толькі — адбівацца няма чым. От i прыслаў нас сюды.
Гаспадар папрасіў хвілінку пачакаць i выскачыў на кухню, a калі вярнуўся, хлопцы ўбачылі праз акно, што жанчына, якая толькі што скубла пер'е, некуды пайшла з вялікім рэшатам у руцэ.
Праз паўгадзіны на старэнькім веласіпедзе пад'ехаў мужчына ў тужурцы i форменнай шапцы паштовага чыноўніка.
— Не бойцеся,— папярэдзіў гаспадар кватэры,— гэта таварыш Раеўскі.
У пакой увайшоў чарнявы хлапец. Яго прыгожы твар, шырока пастаўленыя вочы асвяціліся ўсмешкаю.
— Рад цябе бачыць, Аляксандр Раманавіч,— трос ён руку Салаўю.— Чулі пра вашы справы i даўно хацелі сустрэццца.— Ён павітаўся з Драпезам, потым з гаспадаром i сеў у куточку на канапе.
Аляксандр адразу пазнаў старшыню укома Платона Равінскага. «Ага, зразумела, цяпер яго называюць Раеўскім,— падумаў ён,— няхай будзе так. Раеўскі дык Раеўскі».
— Што ў вас новага, таварышы?
— Неяк яшчэ ліпім. A ці надоўга хопіць пораху, не ведаем,— адказаў Анупрэй.
— Пораху i вінтовак нам толькі i не хапае, таварыш Ра-ра...еўскі,— удакладніў Салавей.— I ведаць трэба, што робіцца ў свеце, на фронце i ў Маскве. А то сядзім, як тыя краты ў нары. Шляхта плявузгае, што бальшавікам прыйшоў канец, што ўся Расія будзе пад немцам. Газеты, лістоўкі патрэбны, арганізацыя i кіраўніцтва ваеннаю i партыйнаю работай. За тым i прыйшлі.
— I добра, што прыйшлі, таварыш Салавей.
Рудаваты хлапец голасна засмяяўся.
— Ну i канспіратары! Мне Салавей расказвае пра Салаўя, а я, дурань, i вушы развесіў...
— I правільна робіць. Цябе ён не ведае, ды i ты ж яму сваю візітную картку не даваў,— сказаў Раеўскі.— Прывялі ix сюды, мабыць, Розіны «ракі». Так, хлопцы?
— Ракі i канюшына,— засмяяўся Анупрэй.
— А адкуль ім ведаць, куды ix прывялі тыя ракі, да сваіх ці, можа, ў пастку. Назнаёмцеся хоць цяпер. Г'эта Барыс Найман, а цяпер яго прозвішча таварыш Новікаў... Заседжвацца нам няма калі. Барыс, схавай, калі ласка, мой веласіпед у сенцы.
Барыс на хвіліну выйшаў.
— Нямецкая акупацыя — справа часовая,— пачаў Платон Фёдаравіч.— Мы вымушаны былі падпісаць гэты кабальны дагавор у Брэст-Літоўску, каб выратаваць рэвалюцыю, каб мець хоць маленькую прадуху перад наступнымі баямі з імперыялістамі i контррэвалюцыяй. Так гаварыў таварыш Ленін на VII з'ездзе партыі. Штаб Заходняга фронту пераехаў у Смаленск, з ім у нас самая цесная сувязь. У Мінску i тут працуюць падпольныя камітэты. Савецкі ўрад нядаўна перабраўся ў Маскву. Партыя наша цяпер называецца «Расійская Камуністычная партыя бальшавікоў»,— інфармаваў Раеўскі.— Задача: мабілізаваць усіх рабочых i сялян на барацьбу з акупантамі, узброіць кожнага добраахвотніка, гатовага змагацца за Савецкую ўладу. Тое-сёе ў нас ёсць, i мы вам паможам i зброяй, i прыпасамі, i літаратураю. Будуць газеты i лістоўкі i на нямецкай мове. Распаўсюджвайце ix сярод салдат. Ім таксама агоркла вайна, хочацца дадому, да дзяцей, да жонак, да спакойнага жыцця. Многія нам спачуваюць, ёсць рэвалюцыйиа настроеныя. На ix трэба i разлічваць.
— A ў нас яшчэ немцаў i духу не чутно,— азваўся Анупрэй.
— Няма, дык будуць. З легіянерамі вы легка справіліся. А тут армія, i не абы-якая армія. Дубальтоўкамі яе не спыніш. Пакласці лепшых людзей ні за панюх табакі — карысці мала. Так я кажу, Аляксандр?
— Дык што ж — рукі ўгору i здавацца? — усхапіўся Анупрэй.— 8 хлебам-соллю ix сустракаць? Падстаўляць пад бізуны спіны, жонак i дачок аддаваць на здзек? А трасцу ім! Біць гадаў будзем, пакуль патронаў хоніць.
— А не хопіць, што тады? Уцячэш у лес, а тых, што астануцца, няхай вешаюць i страляюць? — спакойна запытаў Раеўскі.
Увайшоў Новікаў.
— Дзе мала сілы, трэба браць розумам i хітрасцю, от i падумай, як i людзей зберагчы, i немцаў хутчэй вытурыць. A шапкамі закідаць не спяшайся, раз'ятрыш ворага i сам будзеш не рад. У нас тут кулямёты былі i сілы трохі болей, як у вас, i то пакуль што ў падполле пайшлі.