— Ты, Анупрэй, не спяшайся,— супакоіў Драпезу Салавей,— паслухай, а тады мяркуй.
— Што параіць вам? — працягваў Платон Фёдаравіч.— Пакуль што ў бой не ўвязвайцеся. Няхай займаюць маёнтак, a ў вёску яны i самі не вельмі палезуць. Партызанскія атрады выведзіце ў лес, у сёлах пакіньце сваіх людзей, у воласці пастаўце надзейнага чалавека. Каб немцы верылі яму, а ён служыў нам. Сачыць трэба, каб не расцягвалі народнае дабро, a сваволіць пачнуць, можна i ўдарыць знянацку. А гнаць ix начнём, тут ужо i вы будзеце не абараняцца, а иаступаць.
лупіць у хвост i ў грыву. Так я кажу? I ке толькі я, так думав уком, такой тактыкі трымаецца губернскі партийны камітэт.
— Правільная тактыка,— згадзіўся Салавей.— З пістаноўкамі супраць гарматаў не вельмі наваюеш. A сілы набярэцца болей, тады i ўдарым.
— Праз некалькі дзён буду ў вас. Там усё i вырашым. А што рабіць цяпер, скажа таварыш Новікаў. Толькі як надзейней дабрацца ў вашу лясную рэспубліку? — запытаў Платон Фёдаравіч.
— У вашай форме да Глуска вы свабодна даедзеце як паштовы чыноўнік,— пачаў Салавей.
— Не толькі форма, a i пасведчанне ёсць, з усімі пячаткамі.
— Тым лепш. Прыйдзеце на пастаялы двор, спытаеце балагола Шолама Гіцьку. Ён вас даставіць да Васі Падбярознага, а той зробіць усё што трэба.— Салавей падняўся.— Чакаем вас, таварыш... Раеўскі.— Ён усміхнуўся i моцна паціснуў руку Платону Фёдаравічу.
Праз хвіліну сіняя куртка i спіцы веласіпеда прамільгнулі за акном.
— Цяпер слухайце сюды,— пачаў Новікаў.— На Казначэйскай вуліцы ёсць маленькая крамка з вялікаю шыльдай: «Книжная торговля и писчебумажные принадлежности И. Агола». Зойдзеце туды i спытаеце: «Ці няма ў вас «Закона божага»? Калі старэнькі падслепаваты гаспадар скажа: «Закона божага» няма, а ёсць «Новы завет», перадайце яму прывітанне ад Новікава i лічыце, што самай свежай літаратурай вы ўжо забяспечаны.
З Мінскага фарштата хлопцы пайшлі на другі канец горада, да Салаўёвай цёткі. Там паскідалі свае світы, ацерабіліся, пачысціліся, пасёрбалі панцаковага крупніку з таранамі i падаліся на Казначэйскую вуліцу. Па ёй шнуравалі сытыя нямецкія афіцэры з доўгімі люлькамі. Некуды спяшаліся, бразгаючы пляскатымі зялёнымі кацялкамі, нямецкія салдаты, у ix за кароткімі халявамі паблісквалі круглыя алюмініевыя лыжKi. Казыралі радавыя вышэйшым чынам неяк нехаця, нібы зганялі са скроні надакучлівую муху. Там-сям пракідаліся шынялі колеру высушанага тытуню, канфедэраткі з блішчастымі брылямі, зіхацелі наваксаваныя боты легіянераў з корпуса Доўбар-Мусніцкага.
— Глядзі ты, знюхаліся ліса з воўкам i жывуць у адным лагле,— буркнуў Анупрэю Салавей, а сам падумаў: «Хоць бы не нарвацца на каторага з тых, каго папалохалі ў Ратміравічах. Часам пазнае — будзе табе новы i стары завет».
Як толькі здалёк паказвалася канфедэратка, Аляксандр падыходзіў да акна якой-небудзь крамкі або нагінаўся i папраўляў абору.
От, дзякаваць богу, «Книжная торговля и писчебумажные принадлежности И. Агола». Невялічкая крамка ўціснулася паміж высокім домам i нейкім цагляным лабазам з глухою сцяной. За акном на вяровачцы развешаны каляровыя кніжачкі i старыя велікодныя паштоўкі, размаляваныя анёламі, баранчыкамі i чырвонымі яйкамі, на падаконніку ляжалі тоўстыя альбомы з пазалочанымі абрэзамі i блішчастымі зашчапкамі.
Хлопцы пастаялі перад вітрынаю, хацелі разгледзець, ці няма каго ўсярэдзіне, апрача гаспадара, але нічога не было відно. Адчынілі дзверы i на нейкае імгненне аслупянелі — збоку, каля прылаўка, стаяў грузны немец i разглядаў раскладзеныя веерам велікодныя паштоўкі. Перад ім была тая самая чарнявая прыгажуня з біблейскімі вачамі, якая раніцаю ў чайкой падавала ім чай без сахарыны. Яна нешта весела шчабятала старому немцу ў акулярах, а той тасаваў раскладзеныя паштоўкі i задаволена ўсміхаўся.
У куточку сядзеў сівенькі дзядок i, водзячы па старонцы носам, чытаў тоўстую кнігу. Ён нават не паварушыўся. Дзяўчына толькі зіркнула на хлопцаў i зноў нешта зашчабятала. Аляксандр падышоў да прьшаўка i таксама пачаў разглядаць паштоўкі. Анупрэй спыніўся ў парозе. Тым часам стары дачытаў старонку i адклаў кнігу.
— I што бы ві хацелі ў нас пакупіць? — звярнуўся ён чамусьці да Анупрэя. Той не разгубіўся:
— Ці мала што нашаму брату трэба.
— Калі па кніжнай часці, дык чаму б i не,— ажывіўся дзядок.
— А як жа, па вашай. Можа б, якая трубка шпалераў знайшлася ды такія-сякія кніжкі для падшыванцаў, а то за вайну i яны адзічэлі. Няхай хоць бэкаць трохі навучацца. Пападзянка ўзялася паказваць літары, дык, можа, кніжак якіх у вас разжывёмся,— разгаварыўся Анупрэй.