Выбрать главу

Увечары ў пустых пакоях павятовага рэўкома сабраліся ўчарашнія падпольшчыкі, прыйшлі бальшавікі з чыгункі i заводаў горада, тут былі i камандзіры партызанскіх атрадаў. Старшынёй рэўкома выбралі Платона Равінскага, намеснікам — Пятра Серабракова, старшынёй ЧК — Барыса Наймана, ваенным камісарам — Пракопа Малаковіча. Тут жа было вырашана пакінуць у Бабруйску Аляксандра Салаўя. Яму даручылі арганізаваць каравульны батальён i камандаваць ім.

— А як жа наша воласць?— запытаў ён.

— Там ёсць Максім Ляўкоў, Нічыпар Званковіч, Лявон Адзінец. Ды ў вашай «рэспубліцы» любы можа быць старшынёй рэўкома i ваенным камісарам, там i беспартыйныя — сапраўдныя бальшавікі,— пераконваў яго Равінскі.— Рудабелка — самая надзейная апора нашага павета.

Так i астаўся Аляксандр Салавей камандзірам другога Бабруйскага каравульнага батальёна. Яму адвялі так званыя чырвоныя казармы. Зайшоў у ix камандзір, заціснуў пальцамі нос, паглядзеў на запаскуджаную падлогу, пабітыя шыбы, на горы саломы i смецця i толькі пакруціў галавою.

Назаўтра па спісу рэўкома салдаты другога каравульнага батальёна сабралі да казармы чалавек восемдзесят купцоў, гандляроў, былых царскіх стражнікаў i чыноўнікаў. На некаторых яшчэ былі запыленыя чорныя кацялкі, шубы з аблезлымі бабровымі каўнярамі, зялёныя шынялі з кантамі i абшытымі сукном гузікамі. Дні два назад яны яшчэ адзін аднаго называлі панамі, а цяпер маўчалі, кожнаму хацелася схавацца за нечую cni ну, быць непрыкметным, прыкінуцца няшчасным. Чаго ix «оды сабралі — ніхто не ведаў. Кожны чакаў самага горшага, успамінаў свае грахі i калаціўся: «Хоць бы не дазналіея бальшавікі».

Да ix падышоў падцягнуты, у старым шынялі, чыста паголены невысокі камандзір.

— Грамадзяне, салдаты Доўбар-Мусніцкага i бы лога кайзера Вільгельма пакінулі вам спадчыну — вось палюбуйцеся на яе. Усіх акупантаў вы сустракалі хлебам-соллю, цішком плакалі, калі яны адыходзілі адсюль. Каму, як не вам, прыбіраць пасля сваіх жаданых гасцей? Бярыцеся за венікі, мётлы, анучы i вёдры i пачынайце прывучацца да карыснай працу. За старшага будзеце вось вы.— Салавей паказаў на тлустага, у залатых акулярах на пасінелым носе, мужчыну.— Як толі.кі закончыце, камандзір аддзялення адпусціць вас дадому.— Ён павярнуўся i хутка пайшоў за вароты.

Нехаця, нібы саромеючыся адзін аднаго, няўмела браліся чыноўнікі, купцы першых гільдый i былыя ўраднікі за рыдлёўкі i дзеркачы, закасвалі рукавы i калошы штаноў i пачыналі вымятаць i скрэбці чорную, заваленую смеццем i брудам падлогу.

A ў Салаўя клопатаў было па самую шапку: чалавек дваццаць яго салдат зусім босыя — ад ботаў засталіся толькі халявы, a ступакі абкручаны караўкамі, хто ў падвязаных аборамі старых галёшах, хто ў разбітых лапцях. З ордэрам павятовага камітэта ён паслаў групу чырвонаармейцаў на рынак i ў шаведкія майстэрні горада. Яны тлумачылі шаўцам i гаспадарам крам, што многія чырвонаармейцы разутыя, i прасілі дапамагчы батальёну абуткам. Адны ўпіналіся, іншыя аддавалі без слова, хто пару, а хто i дзве — ботаў, пашытых на продаж. Пад вечар хлопцы прынеслі паўсотні пар новенькіх юхтовых i хромавых чобатаў. Яны блішчалі наглянцаванымі перадамі i халявамі, пахлі свежай скураю.

— А гэта для вас, таварыш камандзір,— сказаў мала ды венгр з сінімі парахавымі плямамі на твары i падаў Салаўю зграбныя хромавыя боты з «рыпам».

— Мае яшчэ з месяц вытрымаюць. Аддай ix лепей онь таму хлопцу, што ходзіць у атопках. Яму i пафарсіць не пашкодзіць — малады.

Падабутыя, паголеныя салдаты новага батальёна рассяляліся ў чыстай, хоць i халоднай казарме. У дальнім кутку паставіў свой ложак i Салавей.

— Мы для вас, таварыш камандзір, гэтую баковачicy пабелім i столік знойдзем,— угаворвалі салдаты.

— Чаго ж гэта мне аднаму жыць? З людзьмі цяплей i весялей. Разам жыць i разам ваяваць.

Салавей не расставаўся са сваімі салдатамі, еў з імі з аднаго катла, пісаў пісьмы за тых, хто яшчэ сам не навучыўся, расказваў пра рэвалюцыю i пра бальшавікоў. А то падсядзе увечары да хлопцаў на ложак i зацягне:

Вихри враждебные веют над нами... Темные силы нас злобно гнетут.

I цягнуцца да песні, як да агеньчыку, байцы з усяе казармы. I ўжо звонкія i прастуджаныя галасы падхопліваюць:

В бой роковой мы вступили с врагами, Нас еще судьбы безвестные ждут.

Калі замоўкне песня, сцішаныя чырвонаармейцы пазіраюць на свайго камандзіра. А ён сядзіць задумёны, па-хатняму свой. Потым паднімае адно брыво: